Нэаклясыцызм: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Lš-k. (гутаркі | унёсак)
д вікіфікацыя using AWB
Радок 13:
== Новы погляд на архітэктуру старога Санкт-Пецярбургу ==
[[Файл:Dom Antonovoi.jpg|thumb|220px|«Дом Антонавай» Вялікі праспэкт Петраградзкага боку, 74. 1912—1913, '''нэаклясыцызм''', арх. В. В. Шауб.]]
Яшчэ напачатку 1900-х гг. мастак ды крытык Аляксандар Бэнуа адным зь першых загаварыў пра непаўторную прыгажосьць старога Санкт-Пецярбургу. Яго артыкулы быццам адкрылліадкрылі вочы сучасьнікам, якія змаглі годна ацаніць клясычную спадчыну, якая зьведала забыцьцëзабыцьцё. Ад гэтага моманту і пачаў свой росквіт нэаклясыцызм.
 
Гэты рух ахопліваў абедзьве расейскія сталіцы, а потым і правінцыю. Натуральна, нэаклясыцызм меў блізкія паралелі ў эўрапейскай архітэктуры таго часу. І ўсё ж гэтая зьява была спэцыфічна ўласьцівай Санкт-Пецярбургу. Прыхільнікі яго прытрымліваліся уласныхўласных традыцыяў, зьвяртаючыся да «залатога веку» архітэктуры неўскай сталіцы. У адрозьненьне ад мадэрну ды большасьці нэастыляў 19 ст., гэта было вяртаньне да сваіх каранёў. Таму нэаклясыцызм можна назваць пецярбурскім адраджэньнем, якое ўвасабляе гістарычную прыналежнасьць гораду да агульнаэўрапейскай клясычнай культуры.
 
=== Рэтраспэктывісты ===
[[Файл:Dom s bashnyami.jpg|thumb|220px|«Дом зь вежамі» на плошчы Льва Талстога ў Санкт-Пецярбургу (Каменнаастроўскі праспэкт, 35 / Вялікі праспэкт Петраградзкага боку, 75): 1913—1915, рэтраспэктывізм, арх. К. І. Разэнштэйн ды А. Я. Белагруд.]]
Рэтраспэктыўны напрамак абапіраўся перш за ўсё на расейскі клясыцызм ды ампір, часткова — барока. Спачатку ëнён арыентаваўся на канкрэтны кантэкст клясыцыстычных ансамбляў (будынкі В. Ф. СвіньнінаСьвіньніна ды Е. С. Варацілава). Юбілейныя ўрачыстасьці да 200-годзьдзя Пецярбургу абудзілі інтарэс да яго раньняй гісторыі ды садзейнічалі зьяўленьню незвычайнага цячэньня (А. І. Дзьмітрыеў, Л. А. Ільлін, М. Я. Лансэрэ). Лідэрам нэаклясыцызму стаў І. А. Фамін — адданы прыхільнік расейскай архітэктуры канца 18 — пачатку 19 стст. Потым прыхільнікі традыцыйнага шляху сталі ўсё больш зьвяртацца да першакрыніц расейскага клясыцызму — італьянскаага рэнэсансу і ў асаблівасьці — палядыянства. Вядучымі прадстаўнікамі неабмежаванага напрамку выступалі У. А. Шчуко, А. Я. Белагруд, М. М. Перацятковіч, М. С. Лялевіч.
 
У ідэале рэтраспэктывісты імкнуліся да поўнай рэканструкцыі гістарычнага стылю, нават да ілюзіяў старыны. На практыцы матывы рэтрастыляў, як правіла, спалучаліся з сучаснымі функцыянальна-пляніровачнымі структурамі, і набылі яўнае адценьне мадэрнізацыі. Аднымі зь першых на шлях мадэрнізаванай нэаклясыкі ўступілі Ф. І. Лідваль ды Р. Ф. Мэльцэр. Наватарскім прыкладам трансфармацыі і спрашчэньня клясыцыстычных формформаў стала Нямецкая амбасада нямецкага архітэктара Пэтэра Бэрэнса.
 
== Крыніцы ==