Юрась Бушлякоў: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д дэкатэгарызацыя
Няма апісаньня зьменаў
Радок 1:
'''Юрась Сямёнавіч Бушлякоў''' ([[29 траўня]] [[1974|1973]], [[Менск]] — [[4 чэрвеня]] [[2013]]<ref>[http://www.svaboda.org/content/article/25007092.html Ня стала Юрася Бушлякова] // [[Радыё Свабода]]</ref>) — беларускі [[Мовазнаўства|мовазнавец]], журналіст, перакладчык. Кандыдат [[Філялёгія|філялягічных]] навук ([[2003]]).
 
== Біяграфія ==
Скончыў школу з залатым мэдалём, філялягічны факультэт [[БДУ]] з чырвоным дыплёмам, асьпірантуру. Абараніў кандыдацкую дысэртацыю (2003) на тэму ''«Моватворчая практыка Янкі Станкевіча (з гісторыі нармалізацыі беларускай мовы)»''. Працаваў выкладчыкам на катэдры сучаснай беларускай мовы БДУ (1999—2003), таксама выкладаў у [[Беларускі гуманітарны ліцэй імя Якуба Коласа|Беларускім гуманітарным ліцэі]], [[Карлаў унівэрсытэт|Карлавым унівэрсытэце]] ў [[Прага|Празе]]. Адначасова займаўся журналістыкай, працаваў у тэлекампаніі «ФІТ» (1994—1995), на менскім [[Радыё 101,2|радыё «101,2»]] (1995—1996), у штотыднёвіку «[[Наша ніва]]» (1997), карэспандэнтам [[Беларуская служба Польскага радыё|беларускай]] і ўкраінскай рэдакцый Польскага радыё (1997—1999), журналістам [[Беларускае Радыё Рацыя|радыё «Рацыя»]] (1999—2002), з 1996 году (праграма «Новае пакаленьне выбірае») зь перапынкамі супрацоўнічаў з «[[Радыё Свабода]]», у 2003—2004 гадах вёў там аўтарскую перадачу «Жывая мова» — нататкі з культуры беларускага маўленьня.
 
Кола навуковых інтарэсаў — фэномэн моўнага [[пурызм]]у, пытаньні нармалізацыі беларускай літаратурнай мовы, яе стылістыкі й культуры.