Нямецкая акупацыя Беларусі (1941—1944): розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
W (гутаркі | унёсак)
д →‎Гісторыя: +спасылка
Радок 10:
Шэраг гісторыкаў адносіць пачатак нямецкай акупацыйнай дзейнасьці на тэрыторыі сучаснае Беларусі на верасень [[1939]] году, калі баявыя сутыкненьні адбываліся між Трэцім райхам і Польшчай, у склад якой уваходзіла [[Заходняя Беларусь]]. Паводле сакрэтнага дадатку да [[Пакт Молатава — Рыбэнтропа|Пакту Молатава — Рыбэнтропа]] ўсход Польшчы трапіў у сфэру ўплыву СССР, у выніку чаго неўзабаве савецкія сілы ўвайшлі ва ўсходнія ваяводзтвы Польшчы.
 
Напад Нямеччыны на СССР пачаўся з тэрыторыі Польшчы, падкантрольнай Нямеччыне, і з геаграфічных прычынаў перш за ўсё закрануў захад Беларусі. Наступ адбываўся галоўным чынам групай арміяў «[[Цэнтар (група арміяў)|Цэнтар]]» у рамках пляну «Барбароса». Наступ характарызаваўся адзінкавымі намаганьнямі супраціву савецкага войска й параўнальна імклівым наступам нямецкага (так, празь некалькі дзён [[Вэрмахт]] увайшоў у [[Менск]]). За правал у абароне Беларусі кіраўнікоў [[Беларуская вайсковая акруга|Заходняй асаблівай вайсковай акругі]] пры канцы ліпеня 1941 г. прысудзілі да [[расстрэл]]у<ref>{{Артыкул|аўтар=[[Павал Берасьнеў]].|загаловак=Барацьба за нацыянальную самасвядомасьць беларусаў|спасылка=http://old.zviazda.by/ru/archive/article.php?id=76276|выданьне=[[Зьвязда]]|тып=[[газэта]]|год=23 сакавіка 2011|нумар=[http://old.zviazda.by/ru/archive/?idate=2011-03-23 53 (26917)]|старонкі=[http://old.zviazda.by/a2ttachments/76293/23sak-7.indd.pdf 5]|issn=1990-763x}}</ref>. У рамках Другой сусьветнай вайны пад акупацыю трапіла практычна ўся тэрыторыя Беларусі, яе вяртаньне пад кантроль СССР адбывалася з [[1943]] году (першы ўзяты пад кантроль раённы цэнтар — [[Камарын]]).
 
== Нацыянальная палітыка ==