Сям’я: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д артаграфія, пунктуацыя
Радок 1:
[[Файл:FamiliaOjeda.JPG|міні|320пкс|справа|Сучасная гішпанская сям’я з усімі свякамісваякамі]]
'''Сям’яСям’я́''' — гэта сацыяльная група, якая складаецца з [[муж]]а і [[жонка|жонкі]], якія знаходзяцца ў [[шлюб]]е, іх дзяцей (уласных або прыёмных) ды іншых асобаў, яднаных сваяцкімі зьвязкамі з сужэнцамі, кроўных сваяйкоў і зьдзяйсьняе сваю жыцьцядзейнасьць на аснове супольнага эканамічнага, пабытовага, маральна-псыхалягічнага ўкладу, узаемнай адказнасьцьі, выхаваньня дзяцей.
 
Сям’я належыць да важнейшых [[грамадзтва|грамадзкіх]] каштоўнасьцяў<ref>Бим-Бад Б. М., Гавров С. Н. «Семья как социокультурный феномен» // [http://window.edu.ru/window/library?p_rid=73307 Модернизация института семьи: макросоциологический, экономический и антрополого-педагогический анализ. Монография].  — М.: Интеллектуальная книга, Новый хронограф, 2010.  — С. 27—53.  — ISBN 978-5-94881-139-0.</ref>. Паводле некаторых навуковых тэорыяў, менавіта форма сям’і здолела на працягу многіх стагодзьдзяў вызначаць агульны кірунак эвалюцыі макрасацыяльных сыстэмаў<ref>Коротаев А. В. «Семья в социально-экономической структуре докапиталистических классовых формаций» // История и филология древнего и сре¬дневекового Востока / Отв. ред. Васильев, Д. Д., и Волков, С. В. М.: Наука, 1987, с.3-11.</ref>. Кожны чалец грамадзтва, акрамя [[сацыяльны статус|сацыяльнага статусу]], этнічнай прыналежнасьці, маёмаснага й матэрыяльнага становішча, з моманту нараджэньня й да канца жыцьця валодае такой характарыстыкай, як сямейна-шлюбны стан.
 
Для дзіцяці сям’я ёсьць асяродзьдзеасяродзьдзем, у якім складваюцца ўмовы ягонага фізычнага, псыхічнага, эмацыйнага й інтэлектуальнага разьвіцьця. Для дарослага чалавека сям’я зьяўляецца крыніцай задавальненьня шэрагу ягоных запатрабаваньняў і малым калектывам, які прад’яўляе да яго разнастайныя й досыць складаныя патрабаваньні. На стадыях жыцьцёвага цыклу чалавека пасьлядоўна зьмяняюцца ягоныя функцыі й статус у сям’і.
 
== Дзеці ў сям’і ==
Сёньня можна сустрэць сем’і, якія ня маюць дзяцей і не зьбіраюцца імі абзаводзіцца. Аднак дзеці зьяўляюцца важным элемэнтам сямейных групаў, які вызначае іхную форму і разьвіцьцё.
 
Колькасьць дзяцей у сям’і часьцей залежыць ад плянаваньня, якое сустракаецца ўжо ў традыцыйных грамадзтвах. У патрыярхальных аграрных супольнасьцях, дзе стала патрабуюцца танныя працоўныя рукі, і старыя бацькі маюць магчымасьць атрымліваць дагляд і дапамогу ад нашчадкаў, сем’і звычайна былі вялікімі. Але недахоп сродкаў для існаваньня, лад жыцьця ці іншыя прычыны часам выклікалі патрэбу ў абмежаваньні колькасьці дзяцей, што здаўна дасягалася шляхам забароны сэксуальных зносінаў паміж бацькамі, [[аборт]]амі, засьцярогамі ад [[Цяжарнасьць чалавека|цяжарнасьці]], [[інфантацыд]]ам, продажам дзяцей у іншыя сем’і ці нават гандлем рабамі. Вялікі ўплыў на [[нараджальнасьць]] і колькасьць дзяцей у сям’і аказваюць узровень дзіцячай сьмяротнасьці, магчымасьць атрымліваць мэдычную дапамогу, клопат пра малодшых чальцоў сям’і.
 
Сямейныя группы заводзяць дзяцей не заўсёды звыклым шляхам. Таксама існуе грамадзкая працэдура ўсынаўленьня. У большасьці сучасных краінаў усынаўленьню падлягаюць сіроты ці кінутыя сапраўднымі бацькамі. Клопат пра пошук і выбар прыёмных бацькоў пры гэтым кладзецца на сваякоў, дзяржаўныя ўстановы, рэлігійныя і грамадзкія арганізацыі. У некаторых народаў [[Цэнтральная Азія|Цэнтральнай Азіі]], астравоў [[Ціхі акіян|Ціхага акіяну]], [[Інданэзія|Інданэзіі]] раней было звычайным перадаваць дзяцей бязьдзетным сваякам і сябрам. Прычым, такая перадача лічылася шчодрым падарункам ці актам падтрымкі. У гэтых і іншых групах вядомыя выпадкі, калі дзяцей захоплівалі сілком.
 
Зь іншага боку, сям’я праз выхаванне, адукацыю і абмен эмоцыямі аказвае непасрэдны ўплыў на дзяцей як будучых чальцоў грамадзтва.
 
== Беларусь ==
Да 19XIX ст. у Беларусі пераважалі вялікія бацькоўскія (тры пакаленьні: бацькі, дзеці, [[унук]]і), складаныя і брацкія сем’і. Да пачатку 20 ст. большасьць сем'яўсем’яў ужо былі малымі (2 пакаленьні: бацькі, дзеці).
 
Расейскае панаваньне [[Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік|савецкага адцінку]] 1920—1980-х гадоў разбурыла ў Беларусі тры важнейшыя прызначэньні сям'ісям’і: узнаўленчае, гаспадарчае і выхаваўчае. Касаваньне [[Прыватная ўласнасьць|прыватнай уласнасьці]] выціснула працу па-за сям’ю. У выніку [[нараджальнасьць]] перастала забясьпечваць рост [[Насельніцтва Беларусі|насельніцтва]], пад пагрозай апынулася ўстойлівасьць [[шлюб]]аў. Дзіцячыя [[ясьлі]] і сады, школы і [[ВНУ|вышэйшыя навучальныя ўстановы]], [[Грамадзкае аб’яднаньне|грамадзкія аб’яднаньні]] выключылі бацькоў з выхаваньня<ref>{{Кніга|аўтар=[[Васіль Бандарчык]].|частка=Заключэнне|загаловак=Сям’я і сямейны быт беларусаў|арыгінал=|спасылка=|адказны=|выданьне=|месца=Менск|выдавецтва=[[Навука і тэхніка]]|год=1990|том=|старонкі=252-253|старонак=256|сэрыя=|isbn=5-343-00462-8|наклад=2160}}</ref>.
 
== Крыніцы ==