Розьніца паміж вэрсіямі «Пётар Уластовіц»

д
д (Bot: Migrating 5 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q1888873 (translate me))
| Шырыня гербу = 120px
| Подпіс гербу = [[Лебедзь (герб)|Лебедзь]]
| Пасады = [[Ваявода]]{{Шляхціч/Пасада
| Пасада = [[Ваявода]]
| Сьцяг =
| Герб =
| Пасьлядоўнасьць пасады =
| Рымскі лік пасьлядоўнасьці =
| Пачатак пэрыяду = 1117
| Заканчэньне пэрыяду =
| Папярэднік =
| Наступнік =
}}
| Пачатак пэрыяду =
| Заканчэньне пэрыяду =
== Паходжаньне ==
 
Паходжаньне Пятра ўпершыню ўзгадваецца ў песьні «''Carmen Mauri''». Паводле яе Пётар прыбыў з [[Данія|Даніі]] і адтуль меў прозьвішча Дунін. Паводле гіпотэзы М.Цатвінскага, Пётар паходзіў з [[Русь|Русі]]. Але ж абедзьве гэтыя вэрсіі спрэчныя. Магчыма ён паходзіў зь сілескага роду («alti sanguinis princeps»), які здаўна валодаў землямі ў ваколіцах [[Уроцлаў|Уроцлава]]. Пра гэта сьведчыць і імя ягонага бацькі — Уласт, якае выводзіцца зь ягонага імя па бацьку Уластовіц (Уластовіч). Гэтае імя ўзгадваў [[Вінцэнт Кадлубэк]], называючы Пятра ''Vlostides''. Вядома, што Пётар не ўжываў ані прыдомку Дунін, ані гербу Лебедзь. Толькі ў [[14XIV стагодзьдзе|14XIV ст.]] нашчадкі Пятра ўзялі прозьвішча Дунін. Верагодна, гэтае прозьвішча паходзіць ад імя Дамінік: Домін — Донін — Дунін. Гэтае імя трапіла на пладавіты грунт пра дацкае паходжаньне. Пра прыбыцьцё Пятра з Даніі ўзгадваюць [[Янка з Чарнкава]] ў сваёй [[Хроніка Янкі з Чарнкава|Хроніцы Вялікапольскай]], гэтую аповесьць пазьней ужывае й [[Ян Длугаш]].
 
Ужо ў [[17XVII стагодзьдзе|17XVII ст.]] дацкія гісторыкі аспрэчылі гэтую гіпотэзу, сьцьвердзіўшы, што аніводзін з дацкіх конунгаў у [[12XII стагодзьдзе|12XII ст.]] ня быў замардаваны сваім братам. У [[18XVIII стагодзьдзе|18XVIII ст.]] гісторык [[Адам Станіслаў Нарушэвіч|Адам Нарушэвіч]] прызнаў аповесьць пра дацкі паход Крывавуснага легендай, абсалютна неверагоднай.
 
Паходжаньне Пятра Уластовіца ўзгадваецца ў буле папы рымскага [[Цэлестын III (папа рымскі)|Цэлестына ІІІ]] ад [[9 красавіка]] [[1193]] адносна [[Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі на Пяску (Уроцлаў)|абацтва Найсьвяцейшае Панны Марыі на Пяску ўва Ўроцлаве]]. У буле сьцьвярджаецца, што землі абацтва Пётар атрымаў у спадчыну ад бацькі й дзеда. З гэтага вынікае, што, прынамсі, цягам двух пакаленьняў продкі Пятра мелі ўладаньні ў навакольлі Ўроцлава. Разьмяшчэньне маёнткаў Пятра (гара [[Сьленжа]], абтокі [[Олбін]], [[Пясэк]] і [[Оструў Тумскі]] ўва Ўроцлаве) прыводзіць некаторых дасьледчыкаў да думкі, што ягоны род паходзіў ад князёў з племя сьлянзянаў. Верагодна, што прозьвішча Дунін паходзіць таксама ад прапраўнука Пятра Ўластовіца — Пятра Крыстынавіча, які ў свой час знаходзіўся ў Даніі.
 
== Дзяржаўная дзейнасьць ==
Да найбольш вядомых учынкаў Пятра належыць захоп ім [[перамышль]]скага князя [[Валадар Расьціслававіч|Валадара]], які непакоіў усходнія межы [[Польшча|Польшчы]]. Пётар інсцэніраваў бунт супраць Балеслава Крывавуснага ды атрымаў давер перамышльскага князя. Пётар суправаджаў Валадара ўва ўсіх ягоных дзеях і, верагодна, нават хрысьціў ягонага сына. Падчас аднаго з паляваньняў Валадар апынуўся ў атачэньні Пятра й ягоных дружыньнікаў, якія прывялі яго да Балеслава. За князя перамышльцы выплацілі вялкі выкуп, большая частка якога дасталася Ўластовіцу. Да таго ж Валадар і ягоныя баяры абяцалі захоўваць мір з Польшчай і адмовіцца ад хаўрусу з [[памаране|памаранамі]].
 
Калі памерла жонка князя Балеслава, той паслаў Пятра Ўластовіца сватам да Марыі, дачкі чарнігаўскага князя [[Алег Сьвятаслававіч Чарнігаўскі|Алега Міхала]], але ж Пётар сам ажаніўся з князёўнай. Дзякуючы гэтаму Пётар стаў адной зь першых асобаў у дзяржаве й дзядзькам спадчыньніка стальцу — [[Уладзіслаў II Выгнанец|Уладзіслава II]]. Шлюб даў яму таксама права на атрыманьне найвышэйшае пасады пасьля князя — палятына ({{мова-la|comes palatinus}}). Палятын кіраваў войскам у адсутнасьць князя, замяняў яго ў судох, сачыў за парадкам і бясьпекай пры двары, а ў часе малалецтва князя быў фактычным кіраўніком дзяржавы. Але, калі ў другой жонкі Балеслава [[Салямэя з Бэргу|Салямэі з Бэргу]] нарадзіліся дзеці, тая змусіла мужа паставіць палятынам свайго чалавека — Вшэбара, які мог бы быць апірышчам малодшым княжычам.
 
Пасьля сьмерці Балеслава Крывавуснага ў [[1138]] вялікім князем стаў Уладзіслаў II Выгнанец, найстарэйшы сын ад першага шлюбу. Паводле жаданьня Балеслава, краіна мусіла быць падзеленая паміж астатнімі сынамі. Новым палятынам зноў стаў Пётар Уластовіц, які апроч ужо названых функцыяў меў права прызначаць тэрытарыяльных ураднікаў. Але насуперак запавету бацькі Ўладзіслаў вырашыў аб’яднаць краіну ў адно й распачаў баявыя дзеяньні супраць братоў. Пётар, які быў супраць гэтага, патрапіў у няміласьць да вялікага князя й ягонае жонкі Агнешкі.
 
Канфлікт паміж князем і ягоным палятынам нарастаў яшчэ й з тае прычыны, што Пётар ня браў удзелу ў грамадзянскай вайне й намагаўся ўлагодзіць братоў. Тым ня менш яшчэ ў [[1145]] Уладзіслаў быў запрошаны на шлюб сына Пятра. Але ўжо напачатку наступнага году князь абвясьціў Уластовіца здраднікам. Да двору Пятра на Олбіне быў дасланы рыцар Добак, які з нагоды перадачы важных дакумэнтаў ад князя мусіў зьняволіць яго. Зранку пасьля прыёму Добак напаў на Ўластовіца ды паланіў яго. Княгіня Агнешка дамагалася сьмерці палятына, але таму было пакінутае жыцьцё, аднак Пятра асьляпілі й адсеклі яму язык як здрадніку.
 
[[Файл:PiotrWlostowic.jpg|міні|Малюнак труны Пятра й Марыі]]
Даведаўшыся пра гэта, большасьць прыхільнікаў Пятра Ўластовіца перайшла на бок малодшых братоў Уладзіслава. Да таго ж сам былы палятын выехаў на Русь, дзе намаўляў [[Кіеўская Русь|кіеўскага]] князя да вайны з Польшчай. У выніку Ўладзіслаў быў разьбіты ды выгнаны з краіны, за што й атрымаў сваю мянушку.
 
З выгнаньнем сэньёра Пётар атрымаў былыя правы й маёнтак, але праз сваё калецтва ня здолеў займацца палітычнай дзейнасьцю. Згодна зь легендай, напрыканцы жыцьця яму вярнуўліся зрок і мова. Памёр Уластовіц у [[1153]] і быў пахаваны ў [[касьцёлКасьцёл сьвятога Вінцэнта (Уроцлаў)|Касьцёле сьвятога Вінцэнта ўва Ўроцлаве]]. Труна зь целамі Пятра й Марыі пазьней была зьнішчаная [[туркі|туркамі]].
 
== Рэлігійная дзейнасьць ==
* Касьцёл сьвятога Міхала,
* Касьцёл сьвятога Марціна.
Само абацтва не захавалася, але пра ягоную былую веліч можа сьведчыць Олбінскі іканастас. Ад імя прыдомка Ўластовіца [[раманскі стыль|раманскія касьцёлы]] ў Польшчы назывюццаназываюцца дунінавымі.
 
{{DEFAULTSORTСАРТЫРОЎКА_ПА_ЗМОЎЧВАНЬНІ:Уластовіц, Пётар}}
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў 11 стагодзьдзі]]
[[Катэгорыя:Дуніны]]
143 811

зьменаў