Дыханьне: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
катэгорыя
Dymitr (гутаркі | унёсак)
крыніца — https://uk.wikipedia.org/wiki/Дихання?oldid=14742573
Радок 1:
[[Файл:Respiratory system complete ru.svg|міні|150пкс|Чалавечая дыхальнаяДыхальная сыстэма чалавека]]
'''Ды́ханьне''' — асноўная форма [[катабалізм|дысыміляцыі]] ў чалавека, жывёлаў, расьлінаў і многіх мікраарганізмаў. Пры дыханьні багатыя хімічнай энэргіяй рэчывы, якія належаць арганізму, акісьляюцца да бедных [[энэргія]]й канчатковых прадуктаў (дыяксіда вуглярода і вады), выкарыстоўваючы для гэтага малекулярны [[тлен]]. Аэробныя арганізмы маюць патрэбу ў [[кісларод]]зе дзеля вызваленьня энэргіі праз дыханьне, у выглядзе абмену рэчываў багатых на энэргію, як то [[глюкоза]]. Дыханьне ёсьць адзіны працэс, які дастаўляе кісларод туды, дзе ён патрэбны ў арганізьме й выводзіць адтуль [[дыяксід вугляроду|вуглякіслы газ]]. Яшчэ адзін важны працэс уключае ў сябе рух [[кроў|крыві]] па [[крывяносная сыстэма|крывяноснай сыстэме]]. Газаабмен адбываецца ў лёгачных [[альвеола]]х шляхам пасіўнай [[дыфузія|дыфузіі]] газаў паміж альвеалярных газам і крывёю ў лёгкавых капіляраў. Пасьля таго як гэтыя раствораныя газы зьявіліся ў крыві, сэрца іх пераносіць па ўсяму целу. Акрамя выдаленьня вуглякіслага газу, дыханьне прыводзіць да страты вады з арганізма. У выдыханым паветры адносная вільготнасьць складае 100%, паколькі вада дыфузуе празь вільготную паверхню дыхальных шляхоў і альвеолаў.
 
== У расьлінаў ==
Дыханьне ўласьціва ўсім ворганам, тканкам і [[вуза]]м [[расьліны]]. Інтэнсіўнасьць дыханьня можна вызначыць, вымяраючы колькасьць вуглякіслага газу, які выдаткоўваецца тканкамі, або вымяраючы кісларод, які паглынаецца імі. Больш інтэнсіўна дыхаюць маладыя, хуткарослыя ворганы і тканкі расьлінаў. Найбольш актыўным зьяўляецца дыханьне рэпрадуктыўных ворганаў, потым [[лісьце]]. Слабей за ўсё дыхаюць сьцеблы і карані. Расьліны, якія здольныя існаваць у ценю, дыхаюць слабей за сьвятлалюбных. Для высакагорных расьлінаў, адаптаваных да паніжанага парцыяльнага ціску O<sub>2</sub>, характэрная падвышаная інтэнсіўнасьць дыханьня.
 
== Вонкавыя спасылкі ==