Розьніца паміж вэрсіямі «Вікіпэдыя:Форум/Архіў 10»

няма апісаньня зьменаў
:Наконт палянізмаў увогуле, бо гэта вельмі папулярная песьня ў змагароў за чысьціню мовы нароўні з русізмамі, жадаю ад самага пачатку вышэйзгаданаму змагару з палянізмамі адкрыць страшную таямніца (толькі нікаму!): і беларуская, і польская мовы - славянскія, а значыць тое, што ў гэтых мовах могуць быць агульныя словы па ідэі не павінна пужаць, як, напрыклад, ангельцаў не пужаюць нямецкія словы ў іх мове, бо карані мовы адныя і тыя ж, а вось некаторым беларусам проста неабходна ўнікальная мова, як басконская мусіць. Яшчэ, што датычыцца слова ўсё ж такі выбітны, адкуль такая інфармацыя? Не такі я стары, каб ведаць ці ўжывалася гэта слова за савецкім часам, але пасьля нармалёва, і ўжываюць, і разумеюць гэта слова ўсе беларускамоўныя, у тым ліку і савецкае пакаленьне.--[[Удзельнік:Maks 100|Maks 100]] ([[Гутаркі ўдзельніка:Maks 100|гутаркі]]) 18:08, 22 верасьня 2014 (FET)
::У вас эмацыйнасьць і аргумэнтацыя дзіцячага садку. Супакойцеся й прытрымлівайцеся ветлівага тону.--[[Удзельнік:Liashko|Liashko]] ([[Гутаркі ўдзельніка:Liashko|гутаркі]]) 18:23, 22 верасьня 2014 (FET)
::Зрабіце лепш, а мне трэба завязваць размовы з «пакаёвымі» змагарамі за мову, якія раз у год вылазяць з гораду, але пры гэтым, начытаўшыся саўковых слоўнікаў, лічаць сябе лепшымі знаўцамі палянізмаў, русізмаў, украінізмаў і гэтак, і гэтак далей.--[[Удзельнік:Maks 100|Maks 100]] ([[Гутаркі ўдзельніка:Maks 100|гутаркі]]) 19:35, 22 верасьня 2014 (FET)
: А падайце, калі ласка, крыніцу, дзе тлумачыцца, што гэта сапраўды запазычаньне з польскай мовы, каб было на што спасылацца. Што да прапановы, я бы наогул адмовіўся ад ужываньня слова «выбітны» ў назвах катэгорыяў кшталту «Выбітныя асобы Менску», бо Вікіпэдыя і так піша толькі пра выбітных і выдатных, а не пра шараговых, таму прапаную замяніць такія катэгорыі на «Асобы, зьвязаныя зь Менскам» і г. д. --[[Удзельнік:Red_Winged_Duck|Red_Winged_Duck]] 12:05, 22 верасьня 2014 (FET)
::Выбітны не зафіксаваны ў слоўніках да [http://slounik.org/search?dict=&search=%D0%B2%D1%8B%D0%B1%D1%96%D1%82%D0%BD%D1%8B&x=23&y=12 апошняга акадэмічнага слоўніку 2012 году]. Вось [http://lib.vsu.by/xmlui/bitstream/handle/123456789/3573/%D0%91%D0%B0%D0%B1%D1%96%D1%87%20%D0%AE.%D0%9C..pdf?sequence=1&isAllowed=y тут публікацыя], але аргумэнтацыі аб польскім паходжаньні няма.--[[Удзельнік:Liashko|Liashko]] ([[Гутаркі ўдзельніка:Liashko|гутаркі]]) 18:23, 22 верасьня 2014 (FET)
2171

зьмена