Вікіпэдыя:Форум/Архіў 10: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Maks 100 (гутаркі | унёсак)
Няма апісаньня зьменаў
Радок 38:
:::::: Прабачце, але ж якая экзотыка, калі асабіста я нават ад носьбітаў трасянкі часьцей чуў дамову, чым дагавор, але зноў жа такі гэта можа быць проста асаблівасьцю майго рэгіёна. На маю думку ўвогуле трэба адкінуць усялякія думкі пра падабенства/непадапанства беларускай мовы да мовы ўсходняй суседкі, як быццам яе няма, бо зараз замест барацьбы супраць расейскіх словаў пачнём барацьбу супраць уласна беларускіх, каб паказаць, што не вядзем барацьбы супраць расеізацыі. Насамрэч я лічу, што беларускай мове ня трэба арыентавацца на суседнія мовы, а таксама на старабеларускую, а трэба браць усё з жывой гаворкі, каб ня выйшла такая ж сытуацыя, як у чэхаў, калі багатая на запазычаньні ў суседзяў літаратурная мова значна адрозьніваецца ад жывой. Дамова - ўласна беларускае слова, якое ня мае аналягаў у суседзяў, але гэта ня робіць беларускую мову меней старажытней ці меней прыгажэй. Як прыклад, аднакарэннае слова «ўмова», якое чамусьці імкнуцца замяніць на прапольскае варунак ці нават на прарасейскае ўсловіе, хоць беларускі варыянт нічым ня горшы. Ці слова «сьцяг», якое як і дамова ня мае аналягаў у сеседзяў, і ў акадэмічным правапісе ўжо заменяны на «флаг», бо ўжо калі і ў расейцаў, і ў палякаў флаг/флага, то беларусам няма выбару. Таму прапаную не глядзець на суседзяў ці на старажытнасьць, а браць прыклады слоў ў жывой мовы, якая яшчэ далёка ня зьнікла.--[[Удзельнік:Maks 100|Maks 100]] ([[Гутаркі ўдзельніка:Maks 100|гутаркі]]) 18:14, 21 верасьня 2014 (FET)
::::::: Магчыма дарэмна гэта напісаў Гэта больш тычылася рэплікі «нашая мэта — не дапусьціць новых расеізацый», удзельнік ужо мае з-за гэтага праблемы з супольнасцю акадэмічнага разьдзела і не заўсёды застаецца зразумелым тут. Я толькі перасьцярагаю ад непатрэбнай канфрантацыі, хоць збольшага разумею матывы, бо паўтараюся, сам быў такім самым. Наконт усяго астатняга згодзен, беларуская павінна трымаць рэй перш за ўсё на ўласную традыцыю (уключаць сюды старабеларускую ці не пытаньне складанае, той жа «варунак», напрыклад, там быў).--<span>[[Удзельнік:Mr. Sрock|<font face="Segoe Script" color="black" style="text-shadow:grey 0.2em 0.2em 0.2em;">Mr. Spock</font>]]&nbsp;<sup>[[Гутаркі ўдзельніка:Mr. Sрock|<span style="font-family:Segoe Script;color:black">абм</span>]]</sup></span> 22:19, 21 верасьня 2014 (FET)
:::::::: Зразумела, поўнасьцю з Вамі згодзен.--[[Удзельнік:Maks 100|Maks 100]] ([[Гутаркі ўдзельніка:Maks 100|гутаркі]]) 22:38, 21 верасьня 2014 (FET)
::::У ГСБМ ёсьць нямала даволі спэцыфічнай лексыкі — царкоўнаславянізмы (праз значны ўплыў гэтай мовы, якая дарэчы, з пункту гледжаньня сыстэмнасьці ня надта добра спалучаецца зь літаратурнай беларускай) і дыялектызмы, прытым далёка не заўсёды беларускія (бо старабеларуская выкарыстоўвалася ня толькі на этнічнай тэрыторыі беларусаў і ня толькі выхадцамі з гэтых зямель). Таму больш паказальным зьяўляецца адсутнасьць слова ў гэтым слоўніку, чым яго наяўнасьць. Той жа "дагавор" мог быць пісьмовай спарадычнай зьявай (т.б. усё ўжываньне магло зьвесьціся да прыточаных у слоўніку прыкладаў), якая не атрымала пашырэньня ў гутарковай мове. Адпаведна, у пач. XX ст. гэтае слова маглі, сапраўды, наноў пазычыць з расейскай. Каб зрабіць адназначныя высновы асабіста мне бракуе зьвестак. --[[Удзельнік:Kazimier Lachnovič|Казімер Ляхновіч]] ([[Гутаркі ўдзельніка:Kazimier Lachnovič|гутаркі]]) 10:43, 17 верасьня 2014 (FET)