Беларускія немцы: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Maks 100 (гутаркі | унёсак)
Няма апісаньня зьменаў
Maks 100 (гутаркі | унёсак)
Няма апісаньня зьменаў
Радок 114:
}}</ref>.
 
Сапраўдным цэнтрам нямецкай культуры ВКЛ становіцца [[Вільня]] ({{мова-de|Wilna}})<ref name="pratestant">[http://belreform.org/katlarcuk.php Андрэй Катлярчук. “Уцёкі мазгоў” ці лёсы пратэстантаў Вялікага Княства Літоўскага ў другой палове XVII стагодзьдзя]</ref>.. Ужо з самага заснаваньня места, вялікія князі літоўскі запрашаюць у горад нямецкіх жыхароў. Немцы кампактна пражывалі на «[[Вуліца Вокечю|Нямецкай вуліцы]]», цяпер «Вуліца Вокечю» ({{мова-lt|Vokiečių gatvė}}), тут яны сяліліся яшчэ з часоў [[Альгерд]]а<ref>[[Уладзімер Арлоў|Арлоў У.]], Герасімовіч З. КРАІНАКраіна БЕЛАРУСЬБеларусь. ВЯЛІКАЕВялікае КНЯСТВАКняства ЛІТОЎСКАЕЛітоўскае. ІЛЮСТРАВАНАЯІлюстраваная ГІСТОРЫЯгісторыя. — Martin, Slovakia, 2012.— С. 129.— 320 с, іл.</ref>, гэта былі купцы і рамесьнікі з [[Ганза|ганзэйскіх]] гарадоў <ref>{{кніга|аўтар = Kirkoras, Adomas Honoris.|загаловак = Pasivaikščiojimas po Vilnių ir jo apylinkes |спасылка = |адказны = Vertė Kazys Uscila|выданьне = |месца = Vilnius|выдавецтва = Mintis|год = 1991|старонкі = 66|старонак = |серыя = |тыраж =20000|isbn = 5-417-00514-2}}{{ref-lt}}</ref>.
 
Некаторая колькасьць немцаў прыбывае ў ВКЛ падчас кіраваньня [[Сасы|Сасаў]] з Саксоніі, акрамя таго, некаторыя нямецкія шляхецкія роды пераяжджаюць з Прыбалтыкі ў ВКЛ.
Радок 120:
Новая хваля перасяленьня немцаў у ВКЛ пачалася ў 60-70 гады XVIII ст. і была выклікана [[Сямігадовая вайна|Сямігадовай вайной]]. Пераяжджалі ў асноўным немцы поўдня Нямеччыны, якія размаўлялі на [[швабзкі дыялект|швабзкім дыялекце]]. Перасяленьне было выклікана эканамічнымі і гаспадарчымі праблемамі, якія прынесла працяглая вайна, вялікай шчыльнасьцю насельніцтва гэтага рэгіёна, і як вынік павышанымі коштамі на зямлю, у той жа час, як у ВКЛ зямля каштавала параўнальна танна, была магчымасьць набыць ня толькі зямлю, але й маёнтак, а таксама кавалак лесу. Вялікая колькасьць гэтых немцаў асела на Віленшчыне й Ковеншчыне, а таксама на Гарадзеншчыне й Беласточчыне, некаторые зь іх пераехалі ў [[Нойдарф-Нойбаў]].
 
У [[1793]] годзе кароль [[Станіслаў Аўгуст Панятоўскі]] імянной граматай дараваў [[лютэранства|лютэранскай]] грамадзе дом зь зямлёй на [[Гарадніца (вёска)|Гарадніцы]]<ref name="niemcy3"/>. У [[Горадня|Горадні]] ({{мова-de|Garthen}}) тады была нямецкая слабада — [[Занёманскі фарштат]]{{Заўвага|У канцы XIV ст. крыжакамі на гэтым месцы быў узьведзены замак Новая Горадня ({{мова-de|Naugarden}}), які пазьней быў спалены [[Вітаўт]]ам<ref>Андрей Вашкевич. Андрей Чернякевич. История форштадта.{{ref-ru}}</ref>.}}, дзе месцаваліся хаты і майстэрні мясцовых немцаў<ref name="niemcy"/>. Менавіта ў гэтым годзе, [[20 верасьня]], у Горадні была пабудавана [[Лютэранская кірха (Горадня)|Лютэранская кірха Сьвятога Яна]]<ref name="kircha">[http://zetgrodno.com/lyuteranskaya-kirha-v-grodno Лютеранская кирха в Гродно]{{ref-ru}}</ref>.
 
Таксама нямецкія карані мае шэраг беларускіх шляхецкіх радоў, напрыклад [[Ромэры]]<ref name="romer"/>, [[Тызэнгаўзы]]<ref name="stackelberg"/>, [[Рэйтаны]]<ref name="rejtan"/>, [[Плятэры]]<ref name="plater"/>, [[Рыдыгеры]]<ref>Ридигер, графский род // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.). — СПб., 1890—1907.{{ref-ru}}</ref>, [[Чапскія (род)|Чапскія]]<ref>Гуттен-Чапские // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.). — СПб., 1890—1907.{{ref-ru}}</ref>, [[Офэнбэргі]]<ref>Оффенберг // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.). — СПб., 1890—1907.{{ref-ru}}</ref>, [[Страшынскія гербу Вольф|Страшынскія]]<ref>Piotr Nałęcz Małachowski Zbiór nazwisk szlachty w Królestwie Polskim i Wielkim Księstwie Litewskim, Lublin 1805 r.{{ref-pl}}</ref>, [[Эйсманты]]<ref>J. Ciechanowicz, Rody rycerskie Wielkiego Księstwa Litewskiego, Rzeszów 2001 r.{{ref-pl}}</ref> і інш.
 
Што асабліва, у адрозьненьне ад Расеі, на тэрыторыі Беларусі немцы ў большасьці выпадкаў сяліліся не асобна, не ўтвараючы калёніяў{{Заўвага|У Расейскай імпэрыі ў XVIII—XIX стагодзьдзях колькасьць каляністаў сярод немцаў складала каля 90 %.}}. Таксама яскравай асаблівасьцю беларускіх немцаў, якія перасяліліся сюды падчас ВКЛ і пазьней, у пэрыяд Расейскай імпэрыі, было хуткае зьмяшэньне зь мясцовым насельніцтвам, немцы раствараліся сярод [[беларусы|беларусаў]] за 2-3 пакаленьні, зьвязана гэта, хутчэй за ўсё, з блізкасьцю [[мэнталітэт]]аў беларусаў і немцаў. Болей таго, беларусы зь нямецкімі каранямі былі выбітнымі патрыётамі сваёй краіны, так узорам [[патрыятызм]]у лічацца [[Тадэвуш Рэйтан]]<ref name="evkl">Рэйтан Тадэвуш // {{Літаратура/ЭВКЛ|2к}} С. 528.</ref>, [[ліцьвіны|ліцьвінскі]] шляхціч нямецкага паходжаньня<ref name="rejtan"/>, дэпутат ад Наваградзкага павету, які падчас [[Падзельны сойм|Нямога сойму]], на якім дэпутаты сойму фактычна прадалі частку тэрыторыі сваёй краіны, лёг крыжом перад выхадам і закрычаў:
{{Цытата|Забіце мяне, затапчыце, але не забівайце Бацькаўшчыны!}}