Вікіпэдыя:Форум/Архіў 10: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Maks 100 (гутаркі | унёсак)
Няма апісаньня зьменаў
Радок 36:
:::: Асьцярожней выкарыстоўвайце выразы. "Расеізацыю ў галаве" можна расцэньваць як абразу. І самі ўважліва чытайце паведамленьні: прыведзеная спасылка на слоўнік. --[[Удзельнік:Yaraslau Zubrytski|Yaraslau Zubrytski]] ([[Гутаркі ўдзельніка:Yaraslau Zubrytski|гутаркі]]) 20:47, 20 верасьня 2014 (FET)
::::: «Разруха не в клозетах, а в головах!» [[Міхаіл Булгакаў|М. Булгакаў]]. Тое-самае, часта, і з расеізацыяй. Быў маладзейшы, у бытнасьць студэнтам, таксама шукаў экзотыкі і прагнуў незвычайнасьці там, дзе яно й не патрэбна. Тая патэтыка, якую Вы напісалі вышэй — бачыцца іменна такім выпадкам («нашая мэта — не дапусьціць новых расеізацый»). Спасылка ідзе вядома ж на слоўнік, бо а куды. Для паўнаты карціны можаце яшчэ азнаёміцца з абмеркаваньнем на бай-мова, каб пераканацца ў нармальнасці "расейскага" слова ''дагавор'' у беларускай мове і не вешаць дарэмна цэтлікаў.--[[Удзельнік:Mr. Sрock|Mr. Spock]] [[Гутаркі ўдзельніка:Mr. Sрock|абм]] 00:04, 21 верасьня 2014 (FET)
:::::: Прабачце, але ж якая экзотыка, калі асабіста я нават ад носьбітаў трасянкі часьцей чуў дамову, чым дагавор, але зноў жа такі гэта можа быць проста асаблівасьцю майго рэгіёна. На маю думку ўвогуле трэба адкінуць усялякія думкі пра падабенства/непадапанства беларускай мовы да мовы ўсходняй суседкі, як быццам яе няма, бо зараз замест барацьбы супраць расейскіх словаў пачнём барацьбу супраць уласна беларускіх, каб паказаць, што не вядзем барацьбы супраць расеізацыі. Насамрэч я лічу, што беларускай мове ня трэба арыентавацца на суседнія мовы, а таксама на старабеларускую, а трэба браць усё з жывой гаворкі, каб ня выйшла такая ж сытуацыя, як у чэхаў, калі багатая на запазычаньні ў суседзяў літаратурная мова значна адрозьніваецца ад жывой. Дамова - ўласна беларускае слова, якое ня мае аналягаў у суседзяў, але гэта ня робіць беларускую мову меней старажытней ці меней прыгажэй. Як прыклад, аднакарэннае слова «ўмова», якое чамусьці імкнуцца замяніць на прапольскае варунак ці нават на прарасейскае ўсловіе, хоць беларускі варыянт нічым ня горшы. Ці слова «сьцяг», якое як і дамова ня мае аналягаў у сеседзяў, і ў акадэмічным правапісе ўжо заменяны на «флаг», бо ўжо калі і ў расейцаў, і ў палякаў флаг/флага, то беларусам няма выбару. Таму прапаную не глядзець на суседзяў ці на старажытнасьць, а браць прыклады слоў ў жывой мовы, якая яшчэ далёка ня зьнікла.--[[Удзельнік:Maks 100|Maks 100]] ([[Гутаркі ўдзельніка:Maks 100|гутаркі]]) 18:14, 21 верасьня 2014 (FET)
::::У ГСБМ ёсьць нямала даволі спэцыфічнай лексыкі — царкоўнаславянізмы (праз значны ўплыў гэтай мовы, якая дарэчы, з пункту гледжаньня сыстэмнасьці ня надта добра спалучаецца зь літаратурнай беларускай) і дыялектызмы, прытым далёка не заўсёды беларускія (бо старабеларуская выкарыстоўвалася ня толькі на этнічнай тэрыторыі беларусаў і ня толькі выхадцамі з гэтых зямель). Таму больш паказальным зьяўляецца адсутнасьць слова ў гэтым слоўніку, чым яго наяўнасьць. Той жа "дагавор" мог быць пісьмовай спарадычнай зьявай (т.б. усё ўжываньне магло зьвесьціся да прыточаных у слоўніку прыкладаў), якая не атрымала пашырэньня ў гутарковай мове. Адпаведна, у пач. XX ст. гэтае слова маглі, сапраўды, наноў пазычыць з расейскай. Каб зрабіць адназначныя высновы асабіста мне бракуе зьвестак. --[[Удзельнік:Kazimier Lachnovič|Казімер Ляхновіч]] ([[Гутаркі ўдзельніка:Kazimier Lachnovič|гутаркі]]) 10:43, 17 верасьня 2014 (FET)

Радок 69 ⟶ 70:
:::Так, суіснавалі, але адбылося стылёвае разьмежаваньне: «горад» — умацаванае паселішча, замак; места — вялікае паселішча, часьцей за ўсё з Магдэбурскім правам. З другога тому Энцыкляпэдыі ВКЛ, ''места — назва горада ў ВКЛ''. У цэлым жа гэты працэс апісаў П. Шупа [http://archive.svaboda.org/slova/horad.html]. --[[Удзельнік:Kazimier Lachnovič|Казімер Ляхновіч]] ([[Гутаркі ўдзельніка:Kazimier Lachnovič|гутаркі]]) 21:08, 16 верасьня 2014 (FET)
:::Вось, дарэчы, меркаваньне на гэтую тэму З. Саўкі, аднаго з нармалізатараў нашага стандарту: [http://www.movananova.by/zaniatki/videa-mo%D1%9Enik-gorad-ci-mesta.html Белсат: Моўнік]. --[[Удзельнік:Kazimier Lachnovič|Казімер Ляхновіч]] ([[Гутаркі ўдзельніка:Kazimier Lachnovič|гутаркі]]) 22:06, 16 верасьня 2014 (FET)

Першы варыянт, бо слова «места» амаль (ці поўнасьцю) зьнікла з ужытку, і калі «мястэчка» яшчэ ўжываюць у дачыненьні да пасёлкаў, то «места» падаецца не.--[[Удзельнік:Maks 100|Maks 100]] ([[Гутаркі ўдзельніка:Maks 100|гутаркі]]) 21:32, 16 верасьня 2014 (FET)
: У свой час і слова «мытня» амаль цалкам зьнікла з ужытку (дакладней, яму вельмі дапамаглі зьнікнуць). Але ў 1990-я здаровы глузд усё ж запанаваў. Вось і Зьміцер Саўка ў «Моўніку» гаворыць, што сьледам за «месьцічам» абавязкова вернецца і «места». На Радыё Свабода ўжо цяпер даволі неблагая статыстыка [https://www.google.com/search?sourceid=navclient&aq=&oq=site%3asvaboda.org+%d0%bc%d0%b5%d1%81%d1%82%d0%b0&ie=UTF-8&rlz=1T4GGNI_enBY560BY560&q=site%3asvaboda.org+%d0%bc%d0%b5%d1%81%d1%82%d0%b0&gs_l=hp....0.0.0.18...........0.]. --[[Удзельнік:Kazimier Lachnovič|Казімер Ляхновіч]] ([[Гутаркі ўдзельніка:Kazimier Lachnovič|гутаркі]]) 22:06, 16 верасьня 2014 (FET)

: У цэлым згодзен, таму пакуль што ўстрымаюся.--[[Удзельнік:Maks 100|Maks 100]] ([[Гутаркі ўдзельніка:Maks 100|гутаркі]]) 18:14, 21 верасьня 2014 (FET)
:: Заклікаю удзельнікаў, якія выказаліся за першы варыянт больш ясна выказацца наконт магчымасьці перасылкі з другога.--[[Удзельнік:Mr. Sрock|Mr. Spock]] [[Гутаркі ўдзельніка:Mr. Sрock|абм]] 17:30, 21 верасьня 2014 (FET)