Беларускія немцы: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Maks 100 (гутаркі | унёсак)
Няма апісаньня зьменаў
дНяма апісаньня зьменаў
Радок 37:
Зьяўленьне немцаў у Полацкім княстве адбывалася шляхам пашырэньня Полацкім княствам гандлёвых і міжкультурных сувязяў зь нямецкімі і польскімі{{Заўвага|У сярэднявечнай Польшчы немцы складалі вялізны адсотак гарадзкога насельніцтва.}} гарадамі. Як і ў іншых старажытнабеларускіх княствах, у Полацкім княстве менавіта немцы былі першымі, хто распаўсюджваў тут [[каталіцтва]], так у [[1186]] годзе полацкі князь [[Валадар ІІ]] дазволіў нямецкаму манаху [[Мэйнард]]у заснаваць замак і касьцёл і пачаць пропаведзі. Мала таго, полацкі гаспадар нават адарыў манаха.
 
У [[1158]] годзе нямецкія купцы заснавалі гандлёвае паселішча ў вусьці Дзьвіны, якое ў [[1201]] годзе за біскупам [[Альбэрт фон Буксгеўдэн|Альбэртам фон Буксгевэдэн-Брэмэнам]] робіцца местам пад назвай [[Рыга]] й сталіцаю [[Лівонія|Лівоніі]]. Нягледзячы на далейшую варожасьць паміж крыжакамі і палачанамі, важным момантам становіцца культурны ўзаемаабмен паміж немцамі і палачанамі. У [[Полацак|Полацку]] й [[Смаленск]]у паўстаюць нямецкія гандлёвыя двары. Такім чынам можна адзначыць, што першымі немцамі на тэрыторыі Беларусі былі галоўным чынам гандляры і сьвятары. У [[1305]] годзе [[Полацак]] падпаў пад залежнасьць рыскага [[арцыбіскуп]]а, што выклікала засяленьне Полацка і Полацкай зямлі немцамі, якія займаліся тут гандлем і распаўсюджавалі каталіцтва, пабудавалі ў Полацку касьцёл, але ў [[1307]] годзе былі выгнаны вялікім літоўскім князем [[Віцень|Віценем]]<ref>Данилевич В.Е. Очерк истории Полоцк земли до конца ХIV столетия. Киев, 1896. С.152-153{{Ref-ru}}</ref><ref>Пашуто В.Т. Образование Литовского Государства. Москва, 1959. С.392.{{Ref-ru}}</ref><ref>Ковкель И.И., Ярмусик Э.С. История Беларуси с древнейших времен до наших дней. Мн., 2000 г., С.20.{{Ref-ru}}</ref><ref>Насевич В. Начала Великого Княжества Литовского: события и личности. Минск, 1993. С.72.{{Ref-ru}}</ref>. Нягледзячы на гэта Полацак ({{мова-de|Plotzeke}}) заставаўся адным з цэнтраў нямецкага насельніцтва ВКЛ і буйным шматнацыянальным горадам{{Заўвага|ПаПаводле некаторымнекаторых зьвесткамзьвестак, у ХVI стагодзьдзі ў Полацку жыло прыкладна 100 тыс. чалавек, што рабіла горад адным з найбуйнейшых у Эўропе<ref>Полацак // Анатоль Цітоў. Геральдыка беларускіх местаў. Мінск, Полымя, 1998</ref>.}}. На той момант у горадзе існаваў нямецкі раён, дзе жылі нямецкія гандляры, асьветнікі, лекары, вайскоўцы.
 
=== Немцы ў [[ВКЛ|Вялікім Княстве Літоўскім]] ===