Лебедзева: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Maks 100 (гутаркі | унёсак)
Няма апісаньня зьменаў
Maks 100 (гутаркі | унёсак)
Няма апісаньня зьменаў
Радок 80:
З пачаткам [[Вайна 1654—1667 гадоў|Трынаццацігадовай вайны]] ([[1654]]—[[1667]]) у [[1655]] годзе Лебедзева зьнішчылі маскоўскія захопнікі. [[8 траўня]] [[1667]] году ў мястэчку адбыўся сялянскі бунт.
 
У [[Вялікая Паўночная вайна|Вялікую Паўночную вайну]] ([[1700]]—[[1721]]) у [[1708]] годзе празь Лебедзева праходзілі швэдзкія войскі. У [[1751]] інвэнтары зафіксавалі тут 125 сядзібаў, прытым 60 іх уладальнікаў мелі па паўвалокі (валока — 21,3 га) і трохі больш зямлі, астатнія — значна меней. Паводле інвэнтару 1762 году Лебедзева належала кашталяну [[Тадэвуш Францішак Агінскі|Тадэвушу Агінскаму]]. У мястэчку тады было 29 дымоў і 233 чалавекі. Бровар і саладоўня давалі гадавы прыбытак у 600 злотых. Існавала кузьня з майстрамі-кавалямі. Побач — пушча, багатая зьверам і інш. жыўнасьцю. Так было да канца [[XVIII стагодзьдзе|XVIII ст.]], калі ўладальнік пушчы Якуб Саковіч не прадаў яе генэралу Паўлу Равінскаму, які пачаў прамысловую высечку, што ў выніку прычынілася да зьнікненьня лесу. У [[1766]] годзе ў Лебедзеве налічвалася 20 крамак і свіранкаў<ref>Гісторыя Беларусі: У 6 т. Т. 2. Беларусь у часы Рэчы Паспалітай (А. Вабішчэвіч і інш.); рэдкал. М. Касцюк (гал. рэдактар і інш. - Мн.: Экаперспектыва, 2004. С. 206. 341 с; іл., )</ref>.
 
[[Файл:Lebiedzieva. Лебедзева (XX).jpg|міні|160пкс|Царква, фота пачатку [[XX стагодзьдзе|XX ст.]]]]