Розьніца паміж вэрсіямі «Беларускія немцы»

няма апісаньня зьменаў
д (імпэратрыца, артаграфія using AWB)
Зьяўленьне немцаў у Полацкім княстве адбывалася шляхам пашырэньня Полацкім княствам гандлёвых і міжкультурных сувязяў зь нямецкімі і польскімі{{Заўвага|У сярэднявечнай Польшчы немцы складалі вялізны адсотак гарадзкога насельніцтва.}} гарадамі. Як і ў іншых старажытнабеларускіх княствах, у Полацкім княстве менавіта немцы былі першымі, хто распаўсюджваў тут [[каталіцтва]], так у [[1186]] годзе полацкі князь [[Валадар ІІ]] дазволіў нямецкаму манаху [[Мэйнард]]у заснаваць замак і касьцёл і пачаць пропаведзі. Мала таго, полацкі гаспадар нават адарыў манаха.
 
У [[1158]] годзе нямецкія купцы заснавалі гандлёвае паселішча ў вусьці Дзьвіны, якое ў [[1201]] годзе за біскупам [[Альбэрт фон Буксгеўдэн|Альбэртам фон Буксгевэдэн-Брэмэнам]] робіцца местам пад назвай [[Рыга]] й сталіцаю [[Лівонія|Лівоніі]]. Нягледзячы на далейшую варожасьць паміж крыжакамі і палачанамі, важным момантам становіцца культурны ўзаемаабмен паміж немцамі і палачанамі. У [[Полацак|Полацку]] й [[Смаленск]]у паўстаюць нямецкія гандлёвыя двары. Такім чынам можна адзначыць, што першымі немцамі на тэрыторыі Беларусі былі галоўным чынам гандляры і сьвятары. У [[1305]] годзе [[Полацак]] падпаў пад залежнасьць рыскага [[арцыбіскуп]]а, што выклікала засяленьне Полацка і Полацкай зямлі немцамі, якія займаліся тут гандлем і распаўсюджавалі каталіцтва, пабудавалі ў Полацку касьцёл, але ў [[1307]] годзе былі выгнаны вялікім літоўскім князем [[Віцень|Віценем]]<ref>Данилевич В.Е. Очерк истории Полоцк земли до конца ХIV столетия. Киев, 1896. С.152-153{{Ref-ru}}</ref><ref>Пашуто В.Т. Образование Литовского Государства. Москва, 1959. С.392.{{Ref-ru}}</ref><ref>Ковкель И.И., Ярмусик Э.С. История Беларуси с древнейших времен до наших дней. Мн., 2000 г., С.20.{{Ref-ru}}</ref><ref>Насевич В. Начала Великого Княжества Литовского: события и личности. Минск, 1993. С.72.{{Ref-ru}}</ref>. Нягледзячы на гэта Полацак ({{мова-de|Plotzeke}}) заставаўся адным з цэнтраў нямецкага насельніцтва ВКЛ і буйным шматнацыянальным горадам,{{Заўвага|Па такнекаторым зьвесткам, у ХVI стагодзьдзі ў Полацку жыло прыкладна 100 тыс. чалавек, што рабіла горад адным з найбуйнейшых у Эўропе<ref>Полацак // Анатоль Цітоў. Геральдыка беларускіх местаў. Мінск, Полымя, 1998</ref>, што рабіла горад адным з найбуйнейшых у Эўропе}}. На той момант у горадзе існаваў нямецкі раён, дзе жылі нямецкія гандляры, асьветнікі, лекары, вайскоўцы.
 
=== Немцы ў [[ВКЛ|Вялікім Княстве Літоўскім]] ===
Вялікі ўплыў немцы аказалі на [[Рэфармацыя ў Рэчы Паспалітай|рэфармацыю ў Вялікім Княстве Літоўскім]]. Першапачаткова лютэранства збольшага прымалі месьцічы-немцы, зь мясцовых зусім нязначная дзеля жыхароў<ref>Паславські І. В. Реформація та її впливи на українське духовне життя в історіософії М. Грушевського // Грушевський М. Зб. праць. ― Львів, 1994. С. 164—175 {{ref-uk}}</ref>. Так у сярэдзіне XVI ст. нямецкія купцы засноўваюць у [[Вільня|Вільні]] [[лютэранства|лютэранскую]] абшчыну, якая хутка становіцца цэнтрам распаўсюджаньня лютэранства ў ВКЛ<ref>Плисс В. И. [http://spbpda.ru/data/1914/02/1914-02-04.pdf Исторический очерк проникновения и распространения реформации в Литве и Западной Руси] // Христианское чтение. ― СПб,. 1914 г. — № 2., С. 199-234. {{ref-ru}}</ref>. У [[1539]] віленскі ўраджэнец, ксёндз і доктар філязофіі [[Абрагам Кульва]] адчыніў у Вільні школу для шляхецкай моладзі й актыўна выступаў зь лютэранскімі казаньнямі, слухаць якія паступова сабралося ці ня ўсё нямецкае насельніцтва места<ref>Vilnius school of Abraomas Kulvietis // A short history of Vilnius University — Vilnius: Mokslas Publishers, 1979. — P. 12. {{ref-en}}</ref>. Па ягоным ад’езьдзе прапаведнікам лютэранства ў Літве стаў [[Ян Вінклер]], ксёндз віленскага касьцёлу сьв. Ганны. Віленскі біскуп забараніў яму ня толькі служыць, але й увогуле зьяўляцца ў віленскіх касьцёлах<ref>Ochmanski J. Biskupstvo wilenskie w sredniowieczu. — Poznan, 1972 {{ref-pl}}</ref>. Тады Вінклер адчыніў лютэранскую малельню ў хаце віленскага купца Морштына. Утварылася лютэранская грамада, у асноўным зь немцаў<ref>[http://www.russianresources.lt/archive/Vilnius/Dobrianski_10.html Флавиан Добрянский. Старая и новая Вильня]{{ref-ru}}</ref>. У хуткім часе на [[Нямецкая вуліца (Вільня)|Нямецкай вуліцы]] была пабудаваная [[Лютэранская кірха (Вільня)|кірха]], якая праіснавала да 1944 году<ref>Kosman M. Konflikty wyznaniowe w Wilnie (Schyłek XVI—XVII w.) // Kwartalnik Historyczny. — R. 79. — 1972. — S. 3 — 19 {{ref-pl}}</ref>. Пражывалі немцы і ў [[Слуцак|Слуцку]], так некаторыя беларускія дасьледнікі сьцьвярджаюць, што першае згадваньне лютэранскай абшчыны ставіцца да Слуцку [[1535]] году, калі князь [[Юры Алелькавіч (1492—1542)|Юры Алелькавіч]] вылучыў немцам зямлю пад кірху<ref>{{артыкул|аўтар=Станіслаў Акіньчыц|загаловак=Горад, дзе захавалася традыцыя|спасылка=http://belreform.org/ru/horad.php|выданьне=Спадчына|год=2003|нумар=1|старонкі=52-56}}</ref>. Гэтыя зьвесткі пацьвярджае і нямецкі гісторык Г.-К. Дытрых<ref name="ReferenceA">{{кніга|аўтар=Hans-Christian Dietrich.|загаловак=«Auf dem Weg zur Glaubenseinheit…»: Reformationsgeschichte Weißrusslands|месца=Erlangen|выдавецтва=Martin-Luther-Verlag|год=2006|старонак=430|isbn=9783875131505}}{{ref-de}}</ref>. У [[Менск]]у таксама існава лютэранская абшчына, якую ўзначальваў нямецкі пастар [[Карл Людвіг Гэмерых]], які дагэтуль быў пастарам ў Слуцку<ref name="luteran">[http://minsk-old-new.com/minsk-3203-ru.htm Лютеранская община Минска]{{ref-ru}}</ref>. Да таго, вялікая колькасьць немцаў прыбывае ў ВКЛ па запрашэньні Радзівілаў для распаўсюджаньня [[Рэфармацыя ў Рэчы Паспалітай|Рэфармацыі]], як напрыклад [[Ян Фёлькель]]{{Заўвага|Ян (Ёган) Фёлькель належаў да пратэстанцкага руху «[[Браты польскія]]», які таксама вядомы пад назвай «арыяне польскія».}}. А падчас [[Віленскае ваяводзтва|ваяводзкага]] кіраваньня [[Януш Радзівіл|Януша Радзівіла]] немец-лютэранін [[Якуб Гібель]] нават стаў [[войт]]ам Вільні<ref>Wisner, Henrik. 2000. Janusz Radziwill 1612-1655. Wojewoda wilenski. Hetman wielki litewski. Warszawa. {{ref-pl}}</ref><ref name="pratestant"/>.
[[Файл:Evangelical Lutheran Church in Vilnius.jpg|міні|Лютэранская кірха на Нямецкай вуліцы ў Вільні]]
Вялікія князі літоўскія лічылі неабходным паскорыць гаспадарчае разьвіцьцё сваёй дзяржавы і з гэтай нагоды запрашалі перасяленцаў, як зь Нямеччыны, так і з усёй Эўропы ([[Вугоршчына]], [[Чэхія]], [[Францыя]], [[Шатляндыя]])<ref>Гісторыя Беларусі: У 6 т. Т. 2. Беларусь у перыяд Вялікага Княства Літоўскага (А. Вабішчэвіч і інш.); рэдкал. М. Касцюк (гал. рэдактар і інш. - Мн.: Экаперспектыва, 2006. С. 544. 685 с; іл., )</ref><ref name="suviazi"/>. Да таго ж асядалі на беларускіх землях і замежныя найміты зь вялікакняскай арміі, атрымаўшыя тут ад манарха асобныя вёскі ці нават цэлыя воласьці<ref name="suviazi"/>.
 
Важную ролю ў разьвіцьці айчыннай культуры адыгрывала запрашэньне ў ВКЛ славутых эўрапейскіх жывапісцаў, дойлідаў, музыкаў і г.д., сярод якіх было шмат немцаў, так у ВКЛ былі запрошаны знакамітыя нямецкія жывапісцы А. Бінк, А. Вэйдэ і Г. Гэльвіг<ref>Гісторыя Беларусі: У 6 т. Т. 2. Беларусь у перыяд Вялікага Княства Літоўскага (А. Вабішчэвіч і інш.); рэдкал. М. Касцюк (гал. рэдактар і інш. - Мн.: Экаперспектыва, 2006. С. 627. 685 с; іл., )</ref><ref name="suviazi">[http://evolutio.info/content/view/984/168/ Андрэй Самусік. Міжнародныя культурныя сувязі Беларусі ў XIV — пачатку XVII стст. // журнал международного права и международных отношений 2006 — № 1]</ref>.
 
Шмат немцаў было і сярод настаўнікаў, так у шырока вядомай праваслаўнай [[Віленская брацкая школа|Віленскай]] [[Брацкія школы ў Вялікім Княстве Літоўскім|брацкай школе]] большую частку настаўнікаў складалі немцы-пратэстанты<ref name="asvieta">{{Кніга
Актыўна запрашалі немцаў працаваць кіраўнічымі маёнткаў, лясьнічымі<ref name="niemcy4"/>. Сярод немцаў, якія жылі на тэрыторыі Беларусі, было нямала службоўцаў, арандатараў, аптэкараў, прамыслоўцаў<ref name="niemcy4"/>. Так, напрыклад, [[Аршанскі піваварны завод]], заснаваны ў [[1883]] годзе, належаў немцу Вайнбэргу, у [[Беразоўскі раён|Беразоўскім раёне]] невялікі завод належаў немцу Мартонсу<ref name="niemcy4"/>.
 
У [[1855]] годзе ў вёсцы [[Уць (вёска)|Уць]] Гомельскай вобласьці зьявілася першая [[Баптызм|баптысцкая]] суполка [[штундысты|штундыстаў]], заснаваная пад уплывам нямецкіх каляністаў-[[Мэнаніцтва|мэнанітаў]]. Таксама з [[1863]] году пачынаецца хваля эміграцыя баптыстаў (сярод якіх было шмат немцаў) з [[Царства Польскае|Польшчы]] на поўдзень Беларусі<ref name="baptysty">{{Кніга
|аўтар = Уладзімір Канатуш
|частка = Жыцьцё цэркваў Заходняй Беларусі
|загаловак = Алег Латышонак, Станіслаў Акінчыц. Артыкулы і ўспаміны, Пратэстанцкая царква і беларускі нацыянальны рух на пачатку ХХ стагодзьдзя
|арыгінал =
|спасылка =
|выданьне =
|месца = Мінск
|выдавецтва = «Кнігазбор»
|год = 2006
|том =
|старонкі = 135
|старонак =
|isbn =
|мова =
}}</ref>.
 
Новая хваля міграцыі немцаў назіралася ў другой палове XIX стагодзьдзя і працягвалася да пачатку Першай сусьветнай вайны<ref name="niemcy"/>. За гэты пэрыяд адбыліся тры масавыя хвалі нямецкай міграцыі на Беларусь<ref name="niemcy"/>. Да канца XIX стагодзьдзя ў Віленскай, Гарадзенскай, Ковенскай, Менскай, Віцебскай і Магілёўскай губэрнях жыло каля 50 тыс. немцаў<ref name="niemcy"/>. Паводле перапісу 1897 г., іх налічвалася 49 073 чалавек (0,49 % супольнага насельніцтва Беларусі)<ref name="niemcy"/><ref name="niemcy7">{{Кніга
}}</ref>. Так, па афіцыйных дадзеных на [[студзень]] 1905 г., у маёнтку [[Клесін]] (сучасны [[Нараўлянскі раён]]) пражывала «ў якасьці арандатараў каля 200 сямействаў немцаў-каляністаў»<ref name="niemcy8"/>. У студзені [[1911]] г. у раёне маёнтка ўжо налічвалася каля 700 сямействаў каляністаў-пакупнікоў зямлі, галоўным чынам, немцаў<ref name="niemcy8"/>. Дадзеная міграцыя была змушанай мерай і мела эканамічны (земляробчы) характар<ref name="niemcy8"/>. Да гэтага нямецкія каляністы жылі галоўным чынам на Ўкраіне (Валынь), дзе пераважна арандавалі абшарніцкую зямлю ці мелі невялікую яе колькасьць ва ўласнасьці<ref name="niemcy8"/>. Пасьля ўскладненьня арэндных адносін немцы перасяліліся ў суседнюю [[Мазыр]]шчыну, набылі зямлю праз банк у мясцовага абшарніка Ансэльма (Анзэльма) і ў буйнога землеўладальніка Шоманскага<ref name="niemcy8"/>. Як правіла, гэтыя немцы-каляністы ўжо былі расейскімі падданкамі, прыпісанымі да розных сялянскіх грамадаў Украіны<ref name="niemcy8"/>. У сувязі з I сусьветнай вайной шматлікія немцы зьехалі зь Беларускага Палесься, распрадаўшы свае землі<ref name="niemcy8"/>. Гэта было выклікана таксама загадам расейскага ваеннага камандаваньня ў [[1915]] г. пра высяленьне немцаў-каляністаў з прыфрантавой паласы ў 24-х гадзінны тэрмін<ref name="niemcy8"/>. Загад не распаўсюджваўся на нямецкія сем’і, чальцы якіх служылі ў [[Расейская імпэрыя|царскім]] войску<ref name="niemcy8"/>. Пасьля высыланьня вярнуліся ня ўсе<ref name="niemcy8"/>. Шмат немцаў пакінула Палесьсе з сыходам [[Нямецкая імпэрыя|кайзэраўскіх]] войскаў у [[1918]] годзе<ref name="niemcy8"/>.
 
Падчас Першай сусьветнай вайны колькасьць нямецкіх каляністаў Беларусі значна зьмяншаецца<ref name="niemcy"/>. Гэта зьвязана з дэпартацыяй немцаў з прыфрантавой зоны ў [[Сыбір]]<ref name="niemcy"/>. 3Усяго з 1897 па 1917 г. колькасьць нямецкага насельніцтва Беларусі паменшылася з 50,8 тыс. да 36,1 тыс. чалавек<ref name="niemcy"/>. Зьнікла шмат нямецкіх кампактных паселішчаў<ref name="niemcy"/>, у грамадзкіх месцах забаранялася ўжываньне нямецкай мовы<ref>Черепица В.Н. Город-крепость Гродно в годы первой мировой войны: мероприятия гражданских и военных властей по обеспечению обороноспособности и жизнедеятельности. Гродно: Изд-во Гродненского гос. ун-та имени Янки Купалы, 2005. — 359 с. {{ref-ru}}</ref>.
 
=== У складзе [[БССР]] ===
 
== Заўвагі ==
{{Заўвагі|2}}
 
== Крыніцы ==
2171

зьмена