Беларускія немцы: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Maks 100 (гутаркі | унёсак)
Няма апісаньня зьменаў
Maks 100 (гутаркі | унёсак)
Няма апісаньня зьменаў
Радок 77:
Вялізную групу нямецкага насельніцтва ВКЛ складалі па-ранейшаму гандляры, але з XVI ст. назіраецца прыток у ВКЛ у першую чаргу нямецкіх навукоўцаў, мэдыкаў, рамесьнікаў, разам з тым павялічваецца колькасьць нямецкіх вайскоўцаў-наймітаў, якія фактычна становяцца неад’емнай часткай арміі ВКЛ і Рэчы Паспалітай; так, адным з гераічных [[Аблога Смаленску (1654)|абаронцаў]] [[Смаленск]]у ад маскоўскіх войск стаў немец Корф.
[[Файл:Будынак былой кірхі 2.jpg|міні|зьлева|[[Лютэранская кірха (Горадня)|Лютэранская кірха Сьвятога Яна]] ў [[Горадня|Горадні]]]]
Вялікі ўплыў немцы аказалі на [[Рэфармацыя ў Рэчы Паспалітай|рэфармацыю ў Вялікім Княстве Літоўскім]]. Першапачаткова лютэранства збольшага прымалі месьцічы-немцы, зь мясцовых зусім нязначная дзеля жыхароў<ref>Паславські І. В. Реформація та її впливи на українське духовне життя в історіософії М. Грушевського // Грушевський М. Зб. праць. ― Львів, 1994. С. 164—175 {{ref-uk}}</ref>. Так у сярэдзіне XVI ст. нямецкія купцы засноўваюць у [[Вільня|Вільні]] [[лютэранства|лютэранскую]] абшчыну, якая хутка становіцца цэнтрам распаўсюджаньня лютэранства ў ВКЛ<ref>Плисс В. И. [http://spbpda.ru/data/1914/02/1914-02-04.pdf Исторический очерк проникновения и распространения реформации в Литве и Западной Руси] // Христианское чтение. ― СПб,. 1914 г. — № 2., С. 199-234. {{ref-ru}}</ref>. У [[1539]] віленскі ўраджэнец, ксёндз і доктар філязофіі [[Абрагам Кульва]] адчыніў у Вільні школу для шляхецкай моладзі й актыўна выступаў зь лютэранскімі казаньнямі, слухаць якія паступова сабралося ці ня ўсё нямецкае насельніцтва места<ref>Vilnius school of Abraomas Kulvietis // A short history of Vilnius University — Vilnius: Mokslas Publishers, 1979. — P. 12. {{ref-en}}</ref>. Па ягоным ад’езьдзе прапаведнікам лютэранства ў Літве стаў [[Ян Вінклер]], ксёндз віленскага касьцёлу сьв. Ганны. Віленскі біскуп забараніў яму ня толькі служыць, але й увогуле зьяўляцца ў віленскіх касьцёлах<ref>Ochmanski J. Biskupstvo wilenskie w sredniowieczu. — Poznan, 1972 {{ref-pl}}</ref>. Тады Вінклер адчыніў лютэранскую малельню ў хаце віленскага купца Морштына. Утварылася лютэранская грамада, у асноўным зь немцаў<ref>[http://www.russianresources.lt/archive/Vilnius/Dobrianski_10.html Флавиан Добрянский. Старая и новая Вильня]{{ref-ru}}</ref>. У хуткім часе на [[Нямецкая вуліца (Вільня)|Нямецкай вуліцы]] была пабудаваная [[Лютэранская кірха (Вільня)|кірха]], якая праіснавала да 1944 году<ref>Kosman M. Konflikty wyznaniowe w Wilnie (Schyłek XVI—XVII w.) // Kwartalnik Historyczny. — R. 79. — 1972. — S. 3 — 19 {{ref-pl}}</ref>. Пражывалі немцы і ў [[Слуцак|Слуцку]], так некаторыя беларускія дасьледнікі сьцьвярджаюць, што першае згадваньне лютэранскай абшчыны ставіцца да Слуцку [[1535]] году, калі князь [[Юры Алелькавіч (1492—1542)|Юры Алелькавіч]] вылучыў немцам зямлю пад кірху<ref>{{артыкул|аўтар=Станіслаў Акіньчыц|загаловак=Горад, дзе захавалася традыцыя|спасылка=http://belreform.org/ru/horad.php|выданьне=Спадчына|год=2003|нумар=1|старонкі=52-56}}</ref>. Гэтыя зьвесткі пацьвярджае і нямецкі гісторык Г.-К. Дытрых<ref name="ReferenceA">{{кніга|аўтар=Hans-Christian Dietrich.|загаловак=«Auf dem Weg zur Glaubenseinheit…»: Reformationsgeschichte Weißrusslands|месца=Erlangen|выдавецтва=Martin-Luther-Verlag|год=2006|старонак=430|isbn=9783875131505}}{{ref-de}}</ref>. У [[Менск]]у таксама існава лютэранская абшчына, якую ўзначальваў нямецкі пастар [[Карл Людвіг Гэмерых]], які дагэтуль быў пастарам ў Слуцку<ref name="luteran">[http://minsk-old-new.com/minsk-3203-ru.htm Лютеранская община Минска]{{ref-ru}}</ref>. Да таго, вялікая колькасьць немцаў прыбывае ў ВКЛ па запрашэньні Радзівілаў для распаўсюджаньня [[Рэфармацыя ў Рэчы Паспалітай|Рэфармацыі]], як напрыклад [[Ян ФёлкельФёлькель]]{{Заўвага|Ян (Ёган) Фёлькель належаў да пратэстанцкага руху «[[Браты польскія]]», які таксама вядомы пад назвай «арыяне польскія».}}. А падчас [[Віленскае ваяводзтва|ваяводзкага]] кіраваньня [[Януш Радзівіл|Януша Радзівіла]] немец-лютэранін [[Якуб Гібель]] нават стаў [[войт]]ам Вільні<ref>Wisner, Henrik. 2000. Janusz Radziwill 1612-1655. Wojewoda wilenski. Hetman wielki litewski. Warszawa. {{ref-pl}}</ref><ref name="pratestant"/>.
[[Файл:Evangelical Lutheran Church in Vilnius.jpg|міні|Лютэранская кірха на Нямецкай вуліцы ў Вільні]]
Вялікія князі літоўскія лічылі неабходным паскорыць гаспадарчае разьвіцьцё сваёй дзяржавы і з гэтай нагоды запрашалі перасяленцаў, як зь Нямеччыны, так і з усёй Эўропы ([[Вугоршчына]], [[Чэхія]], [[Францыя]], [[Шатляндыя]])<ref name="suviazi"/>. Да таго ж асядалі на беларускіх землях і замежныя найміты зь вялікакняскай арміі, атрымаўшыя тут ад манарха асобныя вёскі ці нават цэлыя воласьці<ref name="suviazi"/>.