Вікіпэдыя:Форум/Архіў 10: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Maks 100 (гутаркі | унёсак)
Няма апісаньня зьменаў
Maks 100 (гутаркі | унёсак)
Няма апісаньня зьменаў
Радок 28:
::::: Наадварот: асабіста я так зразумеў, што пытаньне перасылкі зьяўляецца часткай першага варыянту :) Цяпер удакладніў (гл.вышэй).--[[Удзельнік:Lesnas ättling|Lesnas ättling]] ([[Гутаркі ўдзельніка:Lesnas ättling|гутаркі]]) 12:18, 5 верасьня 2014 (FET)
# Складаны выпадак. У ''Гістарычным слоўніку БМ'' ёсьць «дагавор» і нават словазлучэньне «чыніць дагавор» (скласьці дамову) і няма «дамовы». Шкада, не зразумела, як часта ўжываўся той «дагавор». У ''Этымалягічным слоўніку БМ'' сьцьвярджаецца, што «дагавор» запазычалі з расейскай, што відаць, супярэчыць зьвесткам з ГСБМ. У ''Слоўнік бугальтэрскае тэрмінолёгіі. Менск, 1928'' падаецца толькі «дагавор», у ''Маскоўска-беларускі слоўнік (2-е выданьне) / Укладальнікі: Г. Гарэцкі, М. Гарэцкі. Вільня, 1920'' — «умова». У ''Носович И. Словарь Белорусского наречия. 1870'' прысутнічае слова «дамовіны» з значэньнем «дагавор». Тым часам Ю. Пацюпа і П. Сьцяцко крытыкуюць «дагавор», апошні зь іх даволі пераканаўча: ''Беларускае слова мова мае шмат вытворных: адмовіць, адмовіцца, дамовіцца, дамаўляцца, вымавіць, вымаўляць, вымаўляцца, размаўляць, прамовіць, умовіцца ды інш. Ад гэтых прыстаўкавых дзеясловаў і ўтварыліся (нульсуфіксавым спосабам) назоўнікі вымова, прамова, размова, умова, перамовы, дамова. Ад слова дамовіцца (праз ступень дамоўлены) і дамоўленасць, якое "Беларуска-рускі слоўнік" 1988 г. (Т. 1. С. 359) падае як эквівалент рас. договорённость. Рас. договорённость як адпаведнік беларускага дамоўленасць бачым і ў "Русско-белорусском словаре" 1982 года (Т. 1. С. 216). Ад гэтага дзеяслова — дамовіцца — утварылася і слова дамова, якое апошнім часам досыць шырока выкарыстоўваецца на месцы ранейшага дагавор. Стала актыўным і ўласнае ўтварэнне — перамовы замест былога ўсесаюзнага перагаворы. Гэта пацвярджаюць і найноўшыя тэрміналагічныя даведнікі. Так, у "Расейска-беларускім вайсковым слоўніку" С.Судніка і С.Чыслава (Мн., 1997. С 54 — 55) чытаем: "Договор —- дамова; договор о ненападении — дамова пра ненапад; мирный договор — мірная дамова". Або: "Переговоры — перамовы; мирные переговоры — мірныя перамовы" (Тамсама. С. 137). Мяркую, што гэта натуральны працэс, калі актывізуюцца ўласныя моўныя рэсурсы замест ранейшага бяздумнага пазычання, асабліва ў грамадска-палітычнай тэрміналогіі. '''Слова гаварыць хоць і ўжываецца (побач з казаць, мовіць), але назоўнікі, утвораныя ад яго прыстаўкавых формаў, амаль не выкарыстоўваюцца. Іх месца займаюць утварэнні з коранем -мов-'''. Параўн. рас. выговор і бел. вымова, сговор і змова, договорённость і дамова (дамоўленасць), договор (условие) і ўмова. Таму натуральна ўспрымаюцца і дамова, перамовы, якія ўсё часцей выкарыстоўваюцца на месцы былых стандартаў дагавор, перагаворны, дагаворанасць: "Я хацеў знайсці спонсараў для нашага інстытута ў Германіі. Перамовы вяду. Яны далі папярэднюю згоду" (Полымя. 1998. № 7. С. 71); "Разглядаюцца таксама дамовы кіеўскіх князёў X ст. з Візантыяй" (Беларускі гістарычны агляд. Т. 4. Мн., 1997. С. 240).'' Сюды ж можна дадаць статыстыку з сайта Радыё Свабода: «дамова» — 33 400 вынікаў [https://www.google.by/search?client=opera&q=site:svaboda.org+%D0%B4%D0%B0%D0%BC%D0%BE%D0%B2%D0%B0&sourceid=opera&ie=utf-8&oe=utf-8&gws_rd=ssl], «дагавор» — 2540 вынікаў [https://www.google.by/search?q=site%3Asvaboda.org+%D0%B4%D0%B0%D0%B3%D0%B0%D0%B2%D0%BE%D1%80&btnG=%D0%A8%D1%83%D0%BA%D0%B0%D1%86%D1%8C&client=opera&oe=utf-8&gws_rd=ssl]. На knihi.com у «дамовы» — 52 [https://www.google.by/search?q=site%3Aknihi.com+%D0%B4%D0%B0%D0%BC%D0%BE%D0%B2%D0%B0&btnG=%D0%A8%D1%83%D0%BA%D0%B0%D1%86%D1%8C&client=opera&oe=utf-8&gws_rd=ssl], у «дагавора» — 47 [https://www.google.by/search?q=site%3Asvaboda.org+%D0%B4%D0%B0%D0%B3%D0%B0%D0%B2%D0%BE%D1%80&btnG=%D0%A8%D1%83%D0%BA%D0%B0%D1%86%D1%8C&client=opera&oe=utf-8&gws_rd=ssl], на kamunikat.org у «дамовы» — 1860 [https://www.google.by/search?q=site%3Akamunikat.org+%D0%B4%D0%B0%D0%BC%D0%BE%D0%B2%D0%B0&btnG=%D0%A8%D1%83%D0%BA%D0%B0%D1%86%D1%8C&client=opera&oe=utf-8&gws_rd=ssl], у «дагавора» — 1810 [https://www.google.by/search?q=site%3Akamunikat.org+%D0%B4%D0%B0%D0%B3%D0%B0%D0%B2%D0%BE%D1%80&btnG=%D0%A8%D1%83%D0%BA%D0%B0%D1%86%D1%8C&client=opera&oe=utf-8&gws_rd=ssl], на nn.by у «дамовы» — 2700 [https://www.google.by/search?q=site%3Ann.by+%D0%B4%D0%B0%D0%BC%D0%BE%D0%B2%D0%B0&btnG=%D0%A8%D1%83%D0%BA%D0%B0%D1%86%D1%8C&client=opera&oe=utf-8&gws_rd=ssl], у «дагавора» — 1130 [https://www.google.by/search?q=site%3Ann.by+%D0%B4%D0%B0%D0%B3%D0%B0%D0%B2%D0%BE%D1%80&btnG=%D0%A8%D1%83%D0%BA%D0%B0%D1%86%D1%8C&client=opera&oe=utf-8&gws_rd=ssl]. Пакуль не паглядзеў у ГСБМ схіляўся да «дамовы», цяпер маю сумневы. --[[Удзельнік:Kazimier Lachnovič|Казімер Ляхновіч]] ([[Гутаркі ўдзельніка:Kazimier Lachnovič|гутаркі]]) 20:03, 16 верасьня 2014 (FET)
# Магчыма памыляюся, бо не засноўваюся на слоўніках, але варыянт «дамова» больш варты для ўжытку, таму што на мой погляд ён больш ужываецца, нават у носьбітаў трасянкі, да таго ж мне пашанцавала ад жыхароў аддаленых ад гораду вёсак чуць беларускую мову ў амаль што нязьменным расейскай мовай стане, і магу гарантаваць, што на паўночным захадзе цэнтральнай Беларусі ўжываецца менавіта «дамова», у прыватнасьці для меня гэты варыянт найболей звыклы, чым «дагавор», які падаецца больш трасяначным (уявіць сабе толькі слова «перагаворы»).--[[Удзельнік:Maks 100|Maks 100]] ([[Гутаркі ўдзельніка:Maks 100|гутаркі]]) 21:32, 16 верасьня 2014 (FET)

==== Заліў/затока ====
Радок 45:
# Першы варыянт. --'''[[Удзельнік:Dymitr|Dymitr]]''' 19:49, 3 верасьня 2014 (FET)
# Першы варыянт: для марскіх і акіянскіх астравоў. У артыкуле [[Востраў]], здаецца, усё вельмі добра апісваецца-разьмяжоўваецца. --[[Удзельнік:Kazimier Lachnovič|Казімер Ляхновіч]] ([[Гутаркі ўдзельніка:Kazimier Lachnovič|гутаркі]]) 20:03, 16 верасьня 2014 (FET)
# Першы варыянт--[[Удзельнік:Maks 100|Maks 100]] ([[Гутаркі ўдзельніка:Maks 100|гутаркі]]) 21:32, 16 верасьня 2014 (FET)

==== Горад/места (пры ўдакладненьнях) ====
Радок 55 ⟶ 56:
::Рэмарка, у старабеларускай, здаецца ''места/горад'' ужо суіснавалі, так што хто перамог пытаньне цікавае.--[[Удзельнік:Mr. Sрock|Mr. Spock]] [[Гутаркі ўдзельніка:Mr. Sрock|абм]] 20:34, 16 верасьня 2014 (FET)
:::Так, суіснавалі, але адбылося стылёвае разьмежаваньне: «горад» — умацаванае паселішча, замак; места — вялікае паселішча, часьцей за ўсё з Магдэбурскім правам. З другога тому Энцыкляпэдыі ВКЛ, ''места — назва горада ў ВКЛ''. У цэлым жа гэты працэс апісаў П. Шупа [http://archive.svaboda.org/slova/horad.html]. --[[Удзельнік:Kazimier Lachnovič|Казімер Ляхновіч]] ([[Гутаркі ўдзельніка:Kazimier Lachnovič|гутаркі]]) 21:08, 16 верасьня 2014 (FET)
# Першы варыянт, бо слова «места» амаль (ці поўнасьцю) зьнікла з ужытку, і калі «мястэчка» яшчэ ўжываюць у дачыненьні да пасёлкаў, то «места» падаецца не.--[[Удзельнік:Maks 100|Maks 100]] ([[Гутаркі ўдзельніка:Maks 100|гутаркі]]) 21:32, 16 верасьня 2014 (FET)

==== Год/рок (пры ўдакладненьнях) ====