Атлетыка Мадрыд: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма апісаньня зьменаў
дапаўненьне
Радок 47:
| socks3 = FFD900
}}
'''Атлетыка Мадрыд''' ({{мова-es|Club Atlético de Madrid, S.A.D.}}) — гішпанскі футбольны клюб з гораду [[Мадрыд]], які выступае ў вышэйшым гішпанскім дывізіёне — [[Ля Ліга]]. Хатні стадыён мае назву «[[Вісэнтэ Кальдэрон (стадыён)|Вісэнтэ Кальдэрон]]», які месьціць 55 тысяч гледачоў. Клюб ёсьць адным з самых пасьпяховых гішпанскіх клюбаў у гісторыі, не аднойчы перамаючы ў Ля Лізе й [[Кубак Гішпаніі па футболе|кубку Гішпаніі]], а ў [[1996]] годзе зрабіўшы залаты дубль. У [[1962]] годзе клюб перамог у [[Кубак уладальнікаў кубкаў УЭФА|Кубку ўладальнікаў кубкаў]], у [[1974]] годзе футбалісты дайшлі да фіналу [[Ліга чэмпіёнаў УЭФА|Кубку чэмпіёнаў]], дзе ў перайгроўцы з буйным лікам саступілі «[[Баварыя Мюнхэн|Баварыі]]» зь [[Мюнхэн]]у. [[2010]] і [[2012]] гады сталі пераможнымі ў [[Ліга Эўропы УЭФА|Лізе Эўропы]]. У сэзоне 2013/2014 «Атлетыка» выйшаў у [[Фінал Лігі чэмпіёнаў УЭФА 2014 году|фінал Лігі Чэмпіёнаў УЭФА]], дзе саступіў клюбу «Рэал Мадрыд» у дадатковы час (1 : 4).
 
Клюб быў заснаваны [[26 красавіка]] [[1903]] году трыма басконскімі студэнтамі й першападачкова плянаваўся як рэзэрвовая каманда [[Атлетык Більбао|«Атлетыка» (Більбао)]] у Мадрыдзе, таму ў спаборніцтвах удзел не прымаў. Але праз чатыры гады клюб зарэгістраваўся ў [[Гішпанская фэдэрацыя футболу|Гішпанскай фэдэрацыі футболу]] й стаў самастойным, атрымаўшы права гуляць у спаборніцтвах.
Радок 54:
 
== Гісторыя ==
 
=== 1903 — 1947 ===
 
«Атлетыка» зьяўляецца адным з найбольш пасьпяховых і папулярных гішпанскіх клюбаў. Ён быў заснаваны [[26 красавіка]] [[1903]] году трыма басконскімі студэнтамі, якія навучаліся ў [[Мадрыд]]зе. Гэты клюб не задумваўся ад самага пачатку як самастойны і незалежны, і лічыўся чымсьці накшталт філіялу «[[Атлетык Більбао|Атлетыка]]» зь Більбао, таму ўдзелу ў спаборніцтвах не прымаў. Але ў таварыскіх сустрэчах на лякальным узроўні паказаў сябе вельмі баяздольнай камандай. І толькі [[20 лютага]] [[1907]] году, зарэгістраваўшыся ў [[Гішпанская фэдэрацыя футболу|Гішпанскай фэдэрацыі футболу]] пад назвай «Атлетык» Мадрыд, клюб стаў цалкам самастойным і атрымаў правы выступаць у афіцыйных турнірах.
 
Радок 65 ⟶ 68:
 
Два першыя сэзоны пасьля аднаўленьня чэмпіянату «Атлетык Авіясьён» скончыў на першым месцы, што сталася сэнсацыйнымі вынікамі. Варта адзначыць [[Рыкарда Замора|Рыкарда Замору]], былога лепшага брамніка сьвету, які трэніраваў каманду ў абедзьвюх пераможных кампаніях. У сувязі з пастановай генэралісімуса [[Франсіска Франка|Франка]] аб перайменаваньні іншамоўных назваў на гішпанскі лад назва клюба ў [[1941]] годзе была трохі пераўтворана ў «Атлетыка Авіясьён», а ў [[1947]] годзе кіраўніцтва клюба вырашыла выключыць з назвы вайсковы складнік і вярнуцца да зыходнага — «Атлетыка», якое захоўваецца й дагэтуль. У тым жа годзе «матрацнікі» дамагліся самай вялікай за ўсю гісторыю перамогі ў дэрбі супраць «[[Рэал Мадрыд|Рэалу]]» (5:0).
 
=== 1947 — 1950 ===
У [[1949]] годзе клюб узначаліў [[Аленіа Эрэра]]. У сезоне 1949/1950 «Атлетыка» стаў чэмпіёнам Гішпаніі ў трэці раз. «Матрацнікі» апярэдзілі [[Дэпартыва Ля-Каруньня|Дэпартыва]] ўсяго на адно ачко. У гэтым жа сэзоне мадрыдцы згулялі фэерычны матч супраць клюбу [[Атлетык Більбао]], які закончыўся з лікам 6 : 6.
 
== Дасягненьні ==