Розьніца паміж вэрсіямі «Беларуская бібліятэка і музэй імя Францішка Скарыны»

д
 
==Калекцыі==
Велічыня калекцыі перавышае 40 тыс. выданьняў<ref>{{Спасылка | аўтар = | прозьвішча = | імя = | аўтарlink = | cуаўтарысуаўтары = | дата публікацыі = | url =http://www.gants-region.info/index/0-362| копія = | загаловак =Беларуская бібліятэка, музэй імя Францішка Скарыны| фармат = | назва праекту = | выдавец =Ганцавіцкі краязнаўча-інфармацыйны партал| дата = 29 траўня 2012 | мова = | камэнтар = }}</ref>, сярод якіх болей за 20 былі надрукаваныя перад 1800-ым годам. Найболей грунтоўна прадстаўленыя гісторыя, літаратура, мова, рэлігія, нацыянальны й рэгіянальны фальклёр, бібліяграфія, музыка й мастацтва. Да дыспазыцыі чытачоў ёсьць таксама ўсе эталёнавыя выданьні з розных дзядзінаў ведаў. Дастаткова добра прэзэнтаваная эмігранцкая проза й паэзія ў асобных выданьнях ды ў пэрыёдыцы. Бібліятэка рэгулярна купляе як новыя публікацыі й творы, што выдаюцца ў Беларусі, так і іншамоўныя працы, што датычаць беларускай тэматыкі. Пераважную бальшыню калекцыі складаюць творы на беларускай мове; досыць вялікая частка надрукаваныя па-расейску й па-польску, меней - па-нямецку, па-француску й іншымі мовамі.
 
Бібліятэка падпісаная й рэгулярна атрымоўвае болей за 40 пэрыядычных выданьняў зь Беларусі й замежжа. Калекцыя пэрыёдыкі налічвае болей за 200 назоваў, сярод іх ёсьць выдадзеныя да 1939 году. Картаграфічная калекцыя зьмяшчае болей за 100 мапаў з датамі выданьня ад шаснаццатага стагодзьдзя. Беларуская музыка грунтоўна прадстаўленая калекцыяй кружэлак; запісы на касэтах або CD сустракаюцца радзей й зьмяшчаюць збольшага фольк, рок ды клясычную музыку.
 
==Гісторыя==
Афіцыйнае адкрыцьцё бібліятэкі адбылося ў 1971-ым годзе. На той момант яна зьмяшчала 6,500 тамоў бібліятэкі Беларускай каталіцкай місіі на Ангельшчыне (заснаваная ў 1948-ым годзе, у 1958-ым пераназваная ў Bibliotheca Alboruthena). Першапачатковую калекцыю складалі тамы Беларускай каталіцкай місіі й кнігі, перададзеныя бібліятэцы трыма грэка-каталіцкімі сьвятарамі - [[Чэслаў Сіповіч|Чэславам Сіповічам]], [[Леў Гарошка|Лявом Гарошкам]] ды [[Аляксандар Надсан|Аляксандрам Надсанам]].
 
У бібліятэцы таксама ладзяцца міжнародныя сэмінары й канфэрэнцыі.
 
==Вонкавыя спасылкі==
*[http://skaryna.org.uk/ Бібліятэка й музэй імя Францішка Скарыны ў Лёндане] - вэб-сайт.
 
==Крыніцы==
{{ЗноскіКрыніцы}}
 
[[Катэгорыя:Беларуская культура]]
26 427

зьменаў