Розьніца паміж вэрсіямі «Вулькан»

4 байты дададзена ,  6 гадоў таму
д
д
 
== Вульканічная актыўнасьць ==
Вульканы дзеляцца уў залежнасьці ад ступені вульканічнай актыўнасьці на дзейсныя, сьпячыя, патухлыя і дрымотныя. Дзейсным вульканам прынята лічыць вулькан, які вывяргаўся ў гістарычны пэрыяд часу або ў [[галяцэн]]е. Паняцьце «актыўны» досыць недакладнае, бо вулькан, які мае дзейсныя [[фумарола|фумаролы]], некаторыя навукоўцы адносяць да актыўных, а некаторыя — да патухлых. Сьпячымі лічацца нядзейсныя вульканы, на якіх магчымыя вывяржэньні, а патухлымі — на якіх яны малаверагодныя.
 
Асноўныя рэгіёны вульканічнай актыўнасьці — [[Паўднёвая Амэрыка]], [[Цэнтральная Амэрыка]], [[Ява]], [[Мэланэзія]], [[Японскія астравы]], [[Курыльскія астравы]], [[Камчатка]], [[Аляска]], [[Алеуцкія астравы]], [[Ісьляндыя]], [[Атлянтычны акіян]].
 
== Поствульканічныя зьявы ==
Пасьля вывяржэньняў, калі актыўнасьць вулькану альбо спыняецца назаўжды, альбо ён «дрэмле» на працягу тысячтысячаў гадоў, на самім вулькане і яго ваколіцах захоўваюцца працэсы, зьвязаныя з астуджэньнем магматычнага ачагу і званыя поствульканічнымі. Да іх адносяць [[Фумарола|фумаролы]], тэрмы, [[гейзэр]]ы.
 
== Вонкавыя спасылкі ==
26 751

зьмена