Розьніца паміж вэрсіямі «Мовы ойль»

45 байтаў дададзена ,  6 гадоў таму
д
д (выпраўленьне спасылак)
 
| мова2 =
| мапа = Lenguas de Oil.png
| подпіс мапы = <center>Мовы ойль на мапе Францыі й навакольных краінаў<center/center>
| мапа2 =
| подпіс мапы2 =
Усе сучасныя й сярэднявечныя дыялекты гала-раманскага паходжаньня, распаўсюджаныя на поўначы Францыі і ў якіх лацінскае слова «так» эвалюцыянавала ў ''oïl'', звычайна пазначаюцца тэрмінамі ''мова ойль'', ''дыялекты ойль'' або ''мовы ойль'', што зьвязана з адсутнасьцю ў сучаснай лінгвістыцы дакладных крытэраў для адасабленьня мовы ад дыялектаў. Найбольш распаўсюджанай з дыялектаў ойль зьяўляецца француская мова, у якой зь цягам часу выражэньне падтрымкі ''oïl'' эвалюцыянавала ў ''oui'' [wi], праз што дыялекты ойль таксама могуць згадвацца пад тэрмінам ''мовы ўі''.
 
Тэрмін адзіночнага ліку ''мова ойль'', які ўзьнікнуў ва ўжытку прыкладна ў [[12 стагодзьдзе|ХІІ]] ст., звычайна датычыць агульнага пазначэньня ўзаемназразумелых дыялектаў вульгарнае лаціны, распаўсюджаных з [[9 стагодзьдзе|ІХ]] ст. н.э. на поўначы Францыі й поўдні Бэльгіі, якія ў наступным стагодзьдзі пашырыліся на Нармандзкія астравы, у ХІ—XIV стст.стагодзьдзях — на тэрыторыю [[Ангельшчына|Ангельшчыны]]. Зыходзячы з падобнага азначэньня, пад тэрмінам ''мова ойль'' можа мецца на ўвазе [[старажытнафранцуская мова]]. Тэрмін множнага ліку ''дыялекты ойль'' звычайна адносіцца да непасрэдна дыялектаў гэтага пэрыяду.
 
У множным ліку пад тэрмінам ''ойль'' звычайна падразумяваюцца сучасныя ідыёмы, што паўсталі ў выніку асобнага разьвіцьця кожнага зь сярэднявечных дыялектаў ойль, пры гэтым тэрмін можа разглядаць як усе ідыёмы ўключна зь літаратурнай францускай, так і раманскія ідыёмы поўначы Францыі за выняткам францускай мовы. Блізкае значэньне маюць тэрміны ''дыялекты ойль'' і ''дыялекты францускае мовы'', якія могуць выкарыстоўвацца адносна ўсіх ідыёмаў ойль за выключэньнем францускае мовы. Між тым, у сучаснай францускай лінгвістычнай школе існуе тэндэнцыя да адмаўленьня ад апошніх тэрмінаў з прычыны мажлівых нэгатыўных канатацыяў падобных азначэньняў.
 
== Гісторыя ==
Ужо ў ІІІ—V стст.стагодзьдзях н.э. вызначылася мяжа між будучымі мовамі ойль і будучымі мовамі ок. Лінгвістычныя адрозьненьні між раманскімі ідыёмамі поўначы й поўдня Францыі ў асноўным склаліся праз кліматычныя, этнаграфічныя й культурныя адрозьненьні між рэгіёнамі. Іншы значны ўнёсак зрабіла раманізацыя, якая пачала ажыцьцяўляцца на поўдні сучаснай Францыі значна раней за поўнач, дзе даўжэй захоўваліся аўтахтонныя [[кельцкія мовы|кельцкія]] рысы, на якія дадаткова з V па Х стагодзьдзі леглі германскія супэрстрат і адстрат, які асабліва моцным стаўся ў рэгіёне сучаснай Бэльгіі, уздоўж мяжы з германскай моўнай прасторай.
 
У [[9 стагодзьдзе|ІХ]] ст. н.э. мова, згаданая пад тэрмінам ''romana lingua'' (літаральна «раманская мова») стала першай мовай, якая, як лічыцца, больш за ўсё адрозьнівалася ад іншых рэгіянальных варыянтаў лаціны і праз гэта стала лічыцца ейнымі носьбітамі ў якасьці асобнае мовы. У пазьнейшыя гістарычныя этапы пачынаецца разьвіцьцё асобных рысаў: так, з [[8 стагодзьдзе|VIII]] па [[12 стагодзьдзе|ХІІ]] стагодзьдзі вядома пра ўзьнікненьне тыповых рысаў сучаснай валёнскай мовы. Зь іншага боку, тэксты таго часу ня згадвалі дыялекты ойль у якасьці асобных моваў. Ужываньне тэрміну «раманская мова» спыняецца прыкладна ў пачатку [[16 стагодзьдзе|XVI]] ст., калі маўленьне, што стала продкам сучаснае валёнскае мовы, пачынае ўзгадвацца пад асобнай назвай. Між іншым, тагачасныя ''раманская мова'' і мова ойль не прадстаўлялі сабою гамагенных моваў, чаму спрыяла адсутнасьць кадыфікацыі тагачасных моваў Эўропы, меншая колькасьць насельніцтва й параўнальна вялікая ступень ізаляцыі між дробнымі населенымі пунктамі.
З палітычных прычынаў наддыялектная форма дыялектаў ойль пачынае ўзвышацца над іншымі дыялектамі ойль ня толькі ў пісьмовых, але й у гутарковых галінах дзейнасьці. Прыкладна з канцы [[13 стагодзьдзе|ХІІІ]] ст. Прыблізна з гэтага пэрыяду пачынаецца ўзьдзеяньне літаратурнай францускай нормы на іншыя дыялекты ойль, а таксама на мовы ок — раманскія мовы поўдня Францыі. Між тым, дыялекты ойль і мовы ок, у сваю чаргу, аказвалі ўплыў на францускую мову.
 
У [[16 стагодзьдзе|XVI]] ст. француская мова замяніла сабою лаціну ў афіцыйным справаводзтве, аднак мясцовыя дыялекты ойль працягвалі ўжытак як мовы мясцовай адміністарцыі. Тым ня менш, праз цэнтралізацыю і павелічэньне ўплыву Францыі спрычыніліся да пркметнага скарачэньня галінаў дзейнасьці іншых дыялектаў ойль на працягу некалькіх стагодзьдзяў. Росту ўплыву францускай літаратурнай мовы таксама паспрыяла разьвіцьцё літаратурнай традыцыі на новай мове, што, аднак, прывяло да заняпаду рэгіянальнай літаратуры. Іншым фактарам павелічэньня ўплыву літаратурнай францускай мовы стала [[Француская рэвалюцыя]], якая зацьвердзіла францускую мову як афіцыйную мову ўсёй краіны. У пэрыяд [[18 стагодзьдзе|XVIII]]—[[20 стагодзьдзе|ХХ]] стст.стагодзьдзяў адзначаецца росквіт таварыстваў па прасоўваньні й стандартызацыі мясцовых дыялектаў.
 
=== Разьвіцьцё літаратуры ===
27 813

зьменаў