Готлянд (востраў): розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Мясцовыя цікавосткі: артаграфія, -- непацьверджаныя зьвесткі
Радок 27:
== Геалёгія ==
[[Файл:Gillberga raukar.JPG|міні|200 пкс|Тыповыя для Готляда карставыя скалы.]]
Востраў Готлянд утвораны з асадкавай пароды, сфармаванай 400 млн гадоў назад, у [[сілурыйскі пэрыяд]]. У той час Готлянд знаходзіўся блізу [[экватар]]а, у цёплым плыткім моры. Вялікія масы пяску і [[вапна|вапняковых]] наносаў утварылі подсьціл, які ззь цягам часу быў спрэсаваны да [[мергель|мергелістага сланцу]]. Затым ужо былі сфармаваныя адклады [[пясчанік]]у, які зараз, аднак, сустракаецца толькі на самым поўдні Готлянду.
 
Вапняковыя адклады дасюль складаюць асноўную славутасьць Готлянду. Зь цягам часу яны выветрыліся і ўтварылі характэрныя карставыя скалы (''раўкары''), што ў вялікай колькасьці сустракаюцца на марскім узьбярэжжы як Готлянду, так і Фаро. Менавіта гэтыя раўкары прывабліваюць у рэгіён дзясяткі тысячтысячаў турыстаў штогод. Таксама ззь сілурыйскай эпохі па ўсёй высьпе раскіданыя выкапні арганічнага паходжаньня — рэшткі [[карал|каралаў]]аў і малюскаў-[[плечаногія|брахіяподаў]].
 
== Гісторыя ==
Пісьмовай крыніцай для вывучэньня старажытнай гісторыі вострава служыць рукапіс [[Гуталяг]]у — зборнік [[звычаёвае права|звычаёвага права]] Готлянду, напісаны да сяр. 14 ст. Апошнія 8 аркушаў рукапісу, прысьвечаныя выключна апісаньню гістарычных падзей і звычаяў, былі выдзеленыя дасьледчыкамі ў асобную частку пад назвай «[[Сага пра гутаў]]» (''Gutasaga''). Сага пачынаецца з расповеду пра абжываньне Готлянду першым пасяленцам Чэльварам (Þjelvar) і ягонымі нашчадкамі. Аднаго з сыноў Чэльвара звалі Гуты, ад якога, відаць па ўсім, і пашла назва жыхароў вострава — [[гуты|гутаў]]. Аднак, нягледзячы на легендарны пачатак сагі, усё ж пераважная большасьць пададзенага матэрыялу выклікае ў навукоўцаў безумоўны давер. Так, у ёй ідзецца пра меркаванае перасяленьне жыхароў Готлянду з вострава на кантынэнт у 5-6 стст.стагодзьдзях н.э., пра палітычны хаўрус з [[свэі|свэямі]], продкамі цяперашніх швэдаў, які быў заключаны да пачатку 7 ст.стагодзьдзя, пра паганскія вераваньні й хрышчэньне вострава, гандлёвыя стасункі, адміністрацыйны лад і інш.
 
Згодна ж археалягічным дасьледваньням, людзі атабарыліся на высьпе больш за 7000 гадоў назад. Вялікая колькасьць розных знаходак са срэбра дае падставу сцьвярджацьсьцьвярджаць, што гандаль Готлянду з кантынэнтальнай Эўропай дасягнуў свайго росквіту ўжо ў часы існаваньня [[Рымская Імпэрыя|Рымскай імпэрыі]], а мо’ нават і раней. Сярод знаходак больш за ўсё дзівіць навукоўцаў надзвычай вялікая колькасьць арабскіх манэтманэтаў, якія траплялі на востраў пераважна праз пасярэдніцтва рускіх купцоў.
 
У часы [[Вікінгі|вікінгаў]] Готлянд разам са сваёй сталіцай здабыў статус гандлёвага цэнтрацэнтру Балтыйскга мора. Зручнае месцазнаходжаньне вострава на скрыжаваньні гандлёвых шляхоў сталася крыніцай багацьця мясцовага набілітэту на доўгія гады, а далучэньне Вісьбю да [[Ганза|Ганзэйскага хаўрусу]] прынесла ўвогуле нечуваныя прыбыткі.
 
Зрэшты, гэтае далучэньне адбылося пасьля захопу вострава [[Немцы|немцамі]], якія пакрысе манапалізавалі гандлёвыя сувязі вострава з астатнім сьветам. Усе гандлёвыя шляхі ішлі празь Вісьбю, які кіраваўся асобным правам, чым астатняя тэрыторыя вострава. Гэта почасту прыводзіла да жорсткіх канфліктаў паміж нямецкімі купцамі і мясцовымі сялянамі. Самы крывавы канфлікт у рэшце рэшт перарос у сапраўдную вайну, што скончылася замірэньнем толькі праз умяшальніцтва швэдзкага караля [[Магнус ІІІ Біргерсан|Магнуса ІІІ]] ў [[1288]].
 
[[ВыяваФайл:Valdemar_Atterdag_brandskattar_Visby_Valdemar Atterdag brandskattar Visby (1882).jpg|міні|250px|Вальдэмар Атэрдаг рабуе Вісьбю, 1361, мастак — [[Карл Густаў Гэльквіст]]]]
У [[1361]] годзе востраў быў заваяваны войскамі дацкага караля [[Вальдэмар IV Атэрдаг|Вальдэмара Атэрдага]], а ў [[1394]] — [[вітальеры|вітальерамі]] — магутнай [[пірацтва|пірацкай]] групоўкай, якая пераўтварыла Вісьбю ў сваю сталіцу. На нядоўгі час Готлянд стаў цэнтрам пірацтва ў Балтыйскім моры. Заклапочаная заняпадам гандлёвых сувязяў, дацкая каралева [[Маргарыта І]], якая на той час шукала шляхоў дамінаваньня ў рэгіёне, заахвоціла да барацьбы зь вітальерамі [[Тэўтонскі ордэн|тэўтонскіх рыцараў]], паабяцаўшы ім узамен дадаць Готлянд да ўладаньняў ордэна. Як вынік, [[21 сакавіка]] [[1398]] г. тэўтоны пад кіраўніцтвам [[Конрад фон Юнгінгэн|Конрада фон Юнгінгэна]] высадзіліся на высьпе і на працягу двух тыдняў захапілі ўсе найважнейшыя ўмацаваньні ворага.
 
Радок 55:
 
=== Населеныя пункты Готлянду ===
[[ВыяваФайл:Almedalen,Visby.jpg|міні|200px|Вісьбю]]
У сьпісе прадстаўленыя населеныя пункты з колькасьцю жыхароў болей за 500 чалавек (па стане на [[31 сьнежня]] [[2010]] году).
 
Радок 77:
 
== Расьлінны й жывёльны сьвет ==
[[ВыяваФайл:Gotland Pony1.jpg|міні|200px|Готляндзкі поні.]]
Сымбалямі вострава зьяўляюцца [[вожык]] і [[плюшч]]. Сярод найраспаўсюджаных жывёлаў — свойскае [[быдла]], [[авечка|авечкі]], [[конь|коні]].
 
Радок 83:
 
== Мясцовыя цікавосткі ==
[[ВыяваФайл:Gotland Roma 03.jpg|міні|200px|Крушня манастырскай царквы ў Руме ([[1164]]).]]
* Першым у пераліку готляндзкіх цікавостак ідзе '''ганзэйскі горад Вісьбю''' з сваім велічным мурам даўжынёй у 3,6 км. У [[1995]] годзе [[Арганізацыя Аб'яднаных Нацый па пытаньнях адукацыі, навукі і культуры|ЮНЭСКА]] дадала гэты горад да [[Сусьветная спадчына|сьпісу сусьветнай спадчыны]].
* Другой па значнасьці можна прызнаць рэлігійную спадчыну вострава, якую сымбалізуюць '''93 царквы''', збудаваныя ў 11-14 стстстагодзьдзях. Многія з старых бажніц дайшлі да нас у некранутым выглядзе. Цікава, што зь сярэдзіны 14 ст. і ажно да 1960 г. на Готлядзе не было збудавана ніводнай царквы.
* '''Люмелюндзкія пячоры''' (знаходзяцца ў 13 км на поўнач ад Вісьбю) — бадай, самая захапляльная турыстычная вандроўка па маршруце, распрацаваным прыродай за апошнія 400 млн гадоў.
* '''Этнаграфічны музэй у [[Бунгэ]]''', заснаваны яшчэ ў [[1907]] г., прапануе экспазыцыю, што рэканструюе лад жыцьця 16XVI-18XVIII стстстагодзьдзяў.
 
== Вонкавыя спасылкі ==
Радок 97:
* [http://www.unc.edu/~rowlett/lighthouse/sweg.htm Пра маякі Готлянду]{{ref-en}}
 
{{Commons|Category:Gotland|выгляд=міні}}
 
[[Катэгорыя:Астравы Балтыйскага мора]]