Унівэрсытэт Гаваяў: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
афармленьне, катэгорыі
выпраўленьне спасылак
Радок 1:
[[Файл:University of Hawaii Maui Seal.jpg|міні|200пкс|Пячатка Ўнівэрсытэту Гаваяў]]
'''Унівэрсытэт Гаваяў''' ({{мова-en|University of Hawai'iHawaii}}) — дзяржаўны ўнівэрсытэт і найбуйнейшая ўстанова вышэйшай адукацыі ў штаце [[Гаваі]]. Унівэрсытэт быў заснаваны ў 1862 годзе дзеля дасьледаваньяў у галінах сельскай гаспадаркі й мэханікі. У цяперашні час галоўныя напрамкі навучаньня і досьледаў складаюць: акіянаграфія, біялёгія, астраномія, лінгвістыка, мовы й культуры Гаваяў, Азіі і Ціхаакіянскага рэгіёну.
 
[[Файл:University of Hawaii.jpg|міні|200пкс|Галоўны кампус Унівэрсытэту Гаваяў у Маноа]]
Сыстэма ўнівэрсытэту складаецца з трох кампусаў (у [[Маноа]], [[Гіла (Гаваі)|Гіла]] і Заходнім Оаху), унівэрсытэцкага каледжу ў Маўі, шасьці грамадзкіх каледжаў, пяці прафэсійных школаў, а таксама шматлікіх дасьледчых і адукацыйных цэнтраў.
 
Унівэрсытэт Гаваяў налічвае больш за 50 тысячаў студэнтаў, больш за 20 тысячаў зь іх навучаюцца ў галоўным кампусе Маноа ў [[Ганалулу]]. Там жа разьмешчаны адміністрацыйны цэнтар унівэрсытэту.
 
Дэвіз Унівэрсытэту Гаваяў — «Ma luna a'e o na lahui a pau ke ola o ke kanaka». У перакладзе з [[гавайская мова|гавайскай мовы]] гэта значыць — «Вышэй за ўсе нацыі ёсьць чалавечнасьць».
 
== Вонкавыя спасылкі ==
{{Commons}}
 
[[Катэгорыя:Унівэрсытэты ЗША]]