Дом Воліна: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Lš-k. (гутаркі | унёсак)
д →‎Гісторыя: вікіфікацыя using AWB
Радок 51:
Дом пабудаваны ў [[1900]] годзе. Уласьнікам зьяўляўся Волін Самуіл Лазаравіч, ягоная жонка Воліна Блюма-Фэйга, іхная дачка й пяць сыноў. Стары адрас — [[Праспэкт Незалежнасьці (Менск)|вул. Захар’еўская]] №41/12 на рагу зь Серпухаўскай (цяпер Валадарскага), у 1910—1912 — дом № 43<ref name=a>Маракоў, Л. Галоўная вуліца... С. 165</ref>.
 
Частка пакояў здавалася пад жыльлё<ref name=a/>. У [[1901]]—[[1903]] гадах у доме месьцілася «1-я гарадзкая раскладкавая па прамысловым падатку прысутнасьць». З 1907 — піўная Жыдовіча. З 1908 — лаўка Назаравай, пральня Юзэфовіч. З [[1909]] — майстэрня шаўца Паўлоўскага. З 1910 — булачная й пякарня Хмелявец. У 1915 — упраўленьне камітэту Заходняга фронту Ўсерасейскага земскага саюзу. У [[1912]]—[[1915]] — прыёмны кабінэт лекара па нутраных і дзіцячых хваробах Палонскага ЛэйбыЛейбы (Льва) Мордухавіча (Маркавіча). У [[1916]]—[[1917]] тут месьцяцца кабінэт асобнаўпаўнаважанага камандаваньня Заходняга фронту Ўсерасейскага земскага саюзу, кантрольны аддзел камітэту Ўсерасейскага земскага саюзу, статыстычны аддзел Усерасейскага земскага саюзу дапамогі хворым і параненым вайскоўцам, кабінэт загадчыка аддзелу атрадаў камандаваньня Заходняга фронту Ўсерасейскага земскага саюзу, улікова-гаспадарчы аддзел Усерасейскага земскага саюзу. У 1918 тут месьціцца бакалейная крама Дубаграева Акіма Сьцяпанавіча, гадзіньнікавая крама Лямпэрта В. К., крама Мендаля Ёсіфа Абрамавіча, У 1918—[[1921]] — шавецкая майстэрня Цывеса Л. Г<ref name=b>Маракоў, Л. Галоўная вуліца... С. 169</ref>.
 
З [[25 лютага]] [[1918]] году тут працавала [[Беларускае народнае прадстаўніцтва]] на чале з [[Раман Скірмунт|Раманам Скірмунтам]].