Андрэй Васіла: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма апісаньня зьменаў
Радок 8:
 
Быў набліжаным да польскае каралевы [[Ядзьвіга|Ядзьвігі]], паўплываў на складаньне ёй шлюбу зь [[Вялікае Княства Літоўскае|вялікім князем літоўскім]] [[Ягайла]]м. У [[1388]] удзельнічаў у хрышчэньні Літвы, зрабіўся першым [[віленская дыяцэзія|віленскім біскупам]]. Заснаваў касьцёлы ў [[Вільня|Вільні]] (катэдра), [[Вількамір]]ы, [[Майшагола|Майшаголе]], [[Немянчын]]е, [[Крэва|Крэве]], [[Абольцы|Абольцах]], [[Гайна (вёска)|Гайне]], кляштары францішканаў у [[Ліда|Лідзе]] (1397) і [[Ашмяны|Ашмянах]]. Быў адным з давераных асобаў Ягайлы, а пазьней і [[Вітаўт]]а, удзельнічаў у складаньні [[Салінская дамова 1398 году|Салінскае дамовы 1398 году]]<ref>[[Валерый Пазднякоў]]. Андрэй // {{Літаратура/ЭВКЛ|1к}} С. 227.</ref>.
 
== Лісты ==
Па-беларуску былі складзены граматы караля Ягайлы біскупу Андрэю 1389 году аб фундацыі і ўпасажаньні касьцёлаў у Літве: "''...Дали есмо Князю Бискупу по всей земле Литовской, где ся ему полюбит, поставить церков''"<ref>Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji wileńskiej. T. I, zesz. 1. / wyd. ks. J. Fijałek, W. Semkowicz. Kraków, 1932. №15, 16.</ref>.
 
Захаваўся ліст вялікага князя [[Вітаўт]]а 1398 году біскупу Андрэю аб падзеле ловішчаў між ім і панам Вігайлам: "''...Досмотрели есмо того, жаловал князь Бискуп на Викгайла, а Викгайло жаловал на Бискупа, о ловишча. И мы того досмотрели, и розделили есмо имы голое болото на полы ... . А на то на все дали есмо бискупу сюю нашу грамоту и печать свою прыложыли''"<ref>Грамоти XIV ст. / упорядкування М.М. Пещак. – Київ: Наукова думка, 1974. №75.</ref>.
 
У сваім тэстамэнце біскуп Андрэй сьведчыў аб славянскай мове ліцьвіноў: ён згадваў "народныя" (vulgariter) словы віленчукоў "нашыць" (naszycsz) ды "лысы жрэбеч" (lyssy szrzebyecz)<ref>Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji wileńskiej. T. I, zesz. 1. / wyd. ks. J. Fijałek, W. Semkowicz. Kraków, 1932. №33.</ref>.
 
== Крыніцы ==