Апэтыт: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Jarash (гутаркі | унёсак)
катэгорыя
Радок 1:
'''Апэтыт''' (ад [[Лацінская мова|лац]]. ''Appetitus'' — «імкненьне», «жаданьне») — адчуваньне, зьвязанае з патрэбай у [[ежа|ежы]], а таксама [[фізыялягічны мэханізм]], які рэгулюе паступленьне ў арганізм харчовых рэчываў.
 
Апэтыт цесна зьвязаны зь дзейнасьцю харчовага цэнтру, пераважна зь ягонымі аддзеламі ў [[Падзрочча|гіпаталямусе]] й кары вялікіх паўшар’яў [[галаўны мозаг|галаўнога мозгу]]. Апэтыт вызначаецца прыходнай у харчовай цэнтар інфармацыяй аб умовах [[харчаваньне|харчаваньня]], паступленьнi й засваеньні ежы, расходаваньні харчовых запасаў. Апэтыт ня вынікае за вычарпаньнем запасаў арганізму, а папярэджвае яго, таму шматлікія раздражняльнікі, якія фармуюць апэтыт, могуць зьмяняць сваё сыгнальнае значэньне ў адпаведнасьці са зьмяненьнем звыклага рэжыму харчаваньня.
 
Узбуджэньне апэтыту залежыць ад утрыманьня ў [[кроў|крыві]] прадуктаў прамежкавага абмену, узроўню засваеньня іх [[вуза]]мі, ўтрыманьня ў тканках вады, стану тлушчавых запасаў, скарачэньняў пустога [[страўнік]]а, паніжэньня тэмпэратуры цела, а таксама ад шматлікіх зьнешніх раздражняльнікаў, зьвязаных з умоўна-рэфлекторнай дзейнасьцю, як то выгляд і пах ежы, звыклая абстаноўка і іншыя. Тармажэньне апэтыту наступае ў выніку акта ежы, расцяжэньня сьценак страўніка ежай, ўсмоктваньняусмоктваньня й засваеньня прадуктаў ейнага расшчапленьня, зьмены [[гармоны|гарманальнага]] фону.
 
[[Катэгорыя:ФізіялёгіяФізыялёгія]]
[[Катэгорыя:Харчаваньне]]