Алчэўск: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
афармленьне
Радок 66:
У 1913 року жыльлёвы фонд Алчэўску складаў 38 тысячаў м². З 5135 работнікаў заводу ДЮМТ 3000 чалавек жылі ў бараках, 540 — у казармах і прыблізна 1600 — у 270 каменных «сямейных будынках». Дзейнічала Васілеўская земская школа і прыватная Алмазна-Юр’еўская камэрцыйная вучэльня, прыватны цырк, кінэматограф, так званы «летні тэатар».
 
Пасьля [[Кастрычніцкая рэвалюцыя 1917 году|бальшавіцкага перавароту]] і сканчэньня [[Грамадзянская вайна ў Расеі|грамадзянскае вайны]] Данецка-Юр’еўскі завод быў нацыяналізаваны, аднак сродкаў на ягонае аднаўленьне не было. У 1923 ён быў закансэрваваны. Спыненьне працы прывяло да значнага зьмяншэньня насельніцтва: да канца 1923 року ў Алчэўску засталося ўсяго 8000 жыхароў. У 1925 завод зьняты з кансэрвацыі, пачалося ўзьвядзеньне новых даменныхдамэнных печаў і іншых аб’ектаў. Вялікай падзеяй стала будаўніцтва коксахімічнага заводу, уведзенага ў строй у 1929 року. Разам з прадпрыемствамі расло й места: насельніцтва павялічылася з 16 тыс. у 1926 року да 55 тысячаў у 1939.
 
У 1931 Алчэўскае перайменаванае ў Варашылаўскае ў гонар савецкага дзяржаўнага дзеяча [[Клім Варашылаў|Кліма Варашылава]], які распачынаў на ДЮМТ сваю працоўную і рэвалюцыйную дзейнасьць. У 1938 да места далучанае паселішча імя парыскай Камуны, якое атрымала назву [[Перавальск]] і стала цэнтрам Перавальскага раёну.
Радок 81:
* Алчэўскі коксахімічны завод
 
Агульны аб’ём рэалізаванае прадукцыі уў 2008 — 20,8 млрд грн., у 2009 — 14,6 млрд грн.
 
== Асьвета ==