Пружаншчына пад першымі Саветамі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
пачатак
 
дНяма апісаньня зьменаў
Радок 3:
Пасьля [[Савецкае ўварваньне ў Польшчу|нападу СССР на Польшчу]] [[17 верасьня]] [[1939]] року [[Пружанскі павет (Другая Рэч Паспалітая)|Пружаншчына]] як частка [[Заходняя Беларусь|Заходняй Беларусі]] [[Далучэньне Заходняй Беларусі да СССР|была далучаная]] да [[БССР]]. Далучэньне гэтых тэрыторыяў было непасрэдным наступствам падпісаньня [[Пакт Молатава — Рыбэнтропа|пакту Молатава — Рыбэнтропа]] з сакрэтным дадаткам і пачатку [[Другая сусьветная вайна|Другой сусьветнай вайны]]. Далучэньне было аднабаковым актам [[Анэксія|анэксіі]] і да 1945 ня было прызнанае міжнародным правам.
 
У самым канцы кастрычніка [[1939]] году ў адміністрацыйным цэнтры будучае Беластоцкае вобласьці [[Беласток]]у на чале з прасавецкімі дзеячамі Заходняй Беларусі адбыўся [[Народны Сход у Заходняй Беларусі|Народны Сход]], які пастанавіў аб усталяваньні ў рэгіёне савецкае ўлады й уваходжаньні ў склад БССР, у сувязі з чым была накіраваная адпаведная пастанова. 12 лістапада 1939 на пазачарговай сэсіі [[Вярхоўны Савет БССР|Вярхоўнага Савету БССР]] была прынятая пастанова пра ўключэньне Заходняе Беларусі ў склад Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі і «тым самым узьяднаньне беларускага народу ў адзінай Беларускай дзяржаве». З апублікаваньнем гэтага закону на тэрыторыі Пружаншчыны пачала дзеяньне [[сталінская канстытуцыя]] 1936 року і [[Канстытуцыя БССР 1937 году]].
 
Рэакцыя насельніцтва на далучэньне да БССР была неаднароднай. Беларусы і жыды, асабліва найбяднейшыя, найбольш віталі прыход бальшавікоў як вызваліцеляў з-пад польскага прыгнёту. Падзеньне польскай улады як шанец для зьяднаньня нацыянальных тэрыторыяў падтрымала таксама беларуская інтэлігенцыя і нацыянальная эліта. Польскія ж насельнікі, а таксама заможнейшыя беларусы і жыды сустракалі прыход бальшавіцкіх войскаў абыякава ці з варожасьцю.