Нарачанскае выступленьне рыбакоў: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
выпраўленьне спасылак
Радок 2:
 
== Прычыны выступленьняў ==
 
У [[1932]] годзе [[Польская Рэспубліка (1918—1939)|польскі ўрад]] прыняў закон, паводле якога нацыяналізаваліся рэкі і азёры. У прыватнасьці, возера [[Нарач]] перайшло да Дырэкцыі дзяржаўных лясоў. Жыхарам прылеглых да возера вёсак было аб’яўлена, што Нарач здаецца ў арэнду памешчыку Яблонскаму, а таму свабодная лоўля рыбы на возеры забаранялася. Рыбакам было прапанавана ісьці наймацца працаваць да арандатара возера, які, у сваю чаргу, будзе плаціць ім за работу. Такая прапанова мясцовых жыхароў не задавальняла.
 
== Выступленьні ==
 
У чэрвені [[1935]] году, нягледзячы на пагрозы і папярэджаньні арандатара рыбакі, як і раней, арганізавана выехалі на возера лавіць рыбу. Паліцыя, выкліканая арандатарам, пачала на маторнай лодцы ганяцца за рыбакамі, каб адабраць у іх рыбу. Калі паліцэйская маторная лодка, буксуючы лодкі, гружаныя рыбай, наблізілася да берага, жонкі рыбакоў, якія назіралі за падзеямі зь берага, кінуліся ў ваду і перакулілі маторную лодку разам з паліцэйскімі. Скарыстаўшыся момантам, рыбакі адчапілі свае лодкі і пагналі іх на сярэдзіну возера. Паліцэйскія ж больш не адважыліся паляваць за рыбакамі.
 
Радок 13 ⟶ 11:
Пра выступленьні рыбакоў стала вядома ЦК [[Камуністычная партыя Заходняй Беларусі|КПЗБ]], які прыняў рашэньне абараніць інтарэсы рыбакоў, а першапачатковаму стыхійнаму выступленьню надаць арганізаваны характар. Вынікам садзеяньня рыбакам стала арганізацыя ў другой палове чэрвеня забастовачнага камітэту, які ў жніўні 1935 году сабраў шматлюдны сход рыбакоў, дзе таксама прысутнічалі сяляне з далёкіх вёсак. Рыбакі прынялі рашэньне прагнаць арандатара з возера Нарач, не дапускаць [[штрэйкбрэхер]]аў на работу да арандатара, арганізавана лавіць рыбу ў возеры, а таксама патрабаваць вызваленьня рыбакоў, арыштаваных за ўдзел у [[страйк]]у.
 
Раніцай на наступны дзень сяляне пачалі зьяжджацца да рыбалавецкай базы арандатара Яблонскага, якая знаходзілася паміж вёскамі [[Мікольцы (вёска)|Мікольцы]] і [[Пасынкі (Менская вобласьць)|Пасынкі]]. Арандатару прад’явілі патрабаваньне зьехаць з возера, і пад ціскам вялікай колькасьці сялянаў ён быў вымушаны гэта зрабіць. Частка рыбы, злоўленая ў возеры ў гэты дзень, была прададзеная ў [[Вільня|Вільні]] на рынку, а частка была канфіскаваная ўладамі як скрадзеная.
 
У адказ на выступленьні рыбакоў паліцыя правяла новыя арышты, аднак рыбакі працягнулі пратэстныя выступы супраць арыштаў іх калегаў і працягвалі самастойна выяжджаць на возера лавіць рыбу.
Радок 22 ⟶ 20:
 
== У культуры ==
У 1937 годзе [[Максім Танк]] пра барацьбу нарачанскіх рыбакоў напісаў паэму «Нарач»<ref>[http://belsoch.org/?pg=biograph&bio=36&pstr=3 Максім Танк]</ref>. Праз цэнзуру цалкам твор надрукаваць было не магчыма. Таму аўтару даводзілася, выкрэсьліваючы найбольш вострыя моманты, друкаваць яго часткамі ў «[[Калосьсе (1935)|Калосьсі]]». І тым ня менш некаторыя нумары часопіса з фрагмэнтамі паэмы былі канфіскаваныя польскімі ўладамі. Толькі ў 1940 годзе, магчыма ў часе працы ў [[ВілейкаВялейка|ВілейцыВялейцы]], паэту ўдалося цалкам узнавіць тэкст паэмы<ref name=vialejka>{{Спасылка | аўтар = Сяргей Макарэвіч| прозьвішча = | імя = | аўтарlink = | суаўтары = | дата публікацыі = | url = http://vialejka.org/2007/06/01/vlejjskaja_prada_maksma_tanka.html| загаловак = Вілейская праўда Максіма Танка| фармат = | назва праекту = | выдавец = Вілейка.org| дата = 16 чэрвеня 2011 | мова = | камэнтар = }}</ref>.
 
Мастак [[Віталь Цьвірка]] прысьвяціў нарачанскім падзеям сваю карціну «Паўстаньне рыбакоў на возеры Нарач» (1957 г.). Мастак [[Кастусь Харашэвіч]] на тэму выступленьняў стварыў палатно «Паўстаньне нарачанскіх рыбакоў»<ref>Сяргей Харэўскі. [http://nn.by/?c=ar&i=93597 100 твораў мастацтва ХХ ст.: Кастусь Харашэвіч. Пасьля навальніцы] // [[Наша Ніва]], №17, 1997 г.</ref>.