Васіль III Іванавіч: розьніца паміж вэрсіямі

вялікі маскоўскі князь
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
крыніца — https://be.wikipedia.org/wiki/Васіль_III?oldid=1699310
(Розьніцы няма)

Вэрсія ад 23:41, 1 верасьня 2014

Васі́ль III Іва́навіч (25 сакавіка 14794 сьнежня 1533) — вялікі князь маскоўскі ў 15051533, сын Івана III і Сафіі Палеоляг, бацька Івана IV Жахлівага.

Выява з царскага тытулярніка 1672 року

Жыцьцё

Васіль ня быў старэйшым сынам і стаў спадкаемцам пасьля сьмерці Івана Маладога ў 1490 годзе і няміласьці Дзьмітрыя Іванавіча (сына Івана Маладога і ўнука Івана III) у 1502 годзе. Першы шлюб быў уладкаваны яго бацькам Іванам, які спачатку спрабаваў знайсьці яму нявесту ў Эўропе, але скончыў справу выбарам з 1500 дзяўчын, прадстаўленых да двара для гэтай мэты з усёй краіны. Бацька першай жонкі Васіля Саламоніі, Юры Сабураў, ня быў нават баярынам. Род Сабуравых ідзе ад татарскага мурзы Чэта.

Паколькі першы шлюб быў бясплодны, Васіль дамогся разводу ў 1525 годзе, і ў пачатку наступнага году ажаніўся з Аленай Глінскай, дачкой літоўскага князя Васіля Львовіча Глінскага. Першапачаткова новая жонка таксама не магла зацяжарыць, але нарэшце 25 жніўня 1530 году ў іх нарадзіўся сын Іван, будучы Іван Жахлівы, а затым і другі сын — Юры.

Васіль памёр 3 сьнежня 1533 году ад заражэньня крыві, выкліканага нарывам на левым сьцягне.

Зьнешняя палітыка

У зьнешняй палітыцы магчыма вылучыць некалькі кірункаў — казанскі, літоўскі, крымскі. Паходы на Казань ажыцьцяўляліся ў 1506, 1523 і 1524 гадах. У 1521 годзе быў адбіты напад на Маскву сумеснага крымска-казанскага войска, а ў 1527 годзе — крымскага войска Ісьлям-гірэя. На літоўскім кірунку ў выніку двух маскоўска-літоўскіх войн (1507—1508 і 1512—1522) за Вялікім княствам Маскоўскім былі замацаваны землі шэрагу вярхоўскіх княстваў, далучаных яшчэ яго бацькам Іванам III, далучаны смаленскія землі разам са Смаленскам. На бок маскавітаў перайшоў Міхаіл Глінскі.

Падчас свайго кіраваньня Васіль далучыў да Масквы Пскоў (1510), Смаленск (1514), Разань (1521), Ноўгарад-Северскі (1522).

Унутраная палітыка

У сваёй унутранай палітыцы Васіль III карыстаўся падтрымкай царквы ў барацьбе з баярскай апазыцыяй. У 1521 мітрапаліт Варлаам быў высланы з-за адмовы ўдзельнічаць у барацьбе Васіля супраць князя Васіля Шамячыча. Князёў Рурыкавічаў Васіля Шуйскага і Івана Варатынскага саслаў у выгнаньне. Дыплямат і дзяржаўны дзяяч Іван Бярсен-Бяклемешаў быў пакараны ў 1525 з-за крытыкі палітыкі Васіля. Максім Грэк (публіцыст), Васіян Патрыкееў (дзяржаўны дзяяч) і іншыя былі асуджаныя з тае ж прычыны ў 1525 і 1531. На працягу кіраваньня Васіля III павялічылася зямельнае дваранства, улады актыўна абмяжоўвалі імунітэт і прывілеі баяраў.

Папярэднік
Іван III Васільевіч
Вялікі князь маскоўскі
14621505
Наступнік
Іван IV Васільевіч