Швэцыя: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д абнаўленьне зьвестак, выпраўленьне спасылак
Радок 38:
|Дадаткі =
}}
'''ШвэцыяШвэ́цыя''', афіцыйна — '''КаралеўстваКарале́ўства Швэцыя''' ({{мова-sv|Konungariket Sverige}}) — краіна ў [[Скандынавія|Скандынавіі]]. Мяжуе з [[Нарвэгія]]й на захадзе і зь [[Фінляндыя]]й на паўночным усходзе, мае водныя граніцы з [[Данія]]й, [[Нямеччына]]й і [[Польшча]]й на поўдні, [[Летува|Летувой]], [[Латвія]]й, [[Эстонія]]й і [[Расея]]й на ўсходзе. З плошчай у 450 тыс. км² Швэцыя зьяўляецца трэцяй па велічыні краінай [[Эўрапейскі Зьвяз|Эўрапейскага Зьвязу]]. Насельніцтва — каля 9,65 млн чалавек, шчыльнасьць невялікая (21 чалавек на км²), істотна больш населены поўдзень краіны. Каля 85 % насельніцтва жыве ў гарадах. Сталіца Швэцыі і найбуйнейшы горад — [[Стакгольм]], у якім пражывае амаль 1,4 млн чалавек (у т.л. у межах [[Стакгольм (камуна)|камуны]] — 897 700 чалавек, а ў [[Стакгольм (лэн)|лэне]] — амаль 2,2 млн чалавек). Другім паводле велічыні горадам краіны зьяўляецца разьмешчаны на захадзе краіны [[Гётэборг]] (каля 550 000 жыхароў, з прадмесьцямі 940 000), а трэцім — [[Мальмё]] (280 000 чалавек, у Вялікім Мальмё — 660 000), які знаходзіцца на поўдні Швэцыі.
 
Як сувэрэнная краіна Швэцыя ўзьнікла ў Сярэднявеччы. У XVII стагодзьдзі краіна пашырыла свае ўладаньні і стварыла Швэдзкую імпэрыю, якая была адной з эўрапейскіх вялікіх дзяржаваў у XVII і XVIII стагодзьдзях. Большасьць па-заскандынаўскіх тэрыторыяў Швэцыя страціла на працягу XVIII—XIX стагодзьдзяў. З [[1814]] году Швэцыя больш ня ўдзельнічае ў войнах і зьяўляецца нэўтральнай краінай.
Радок 78:
 
=== Водныя рэсурсы ===
Шматлікія рэкі Швэцыі, сярод якіх няма аніводнай вельмі вялікай, утвараюць густую сетку і маюць важнае гаспадарчае значэньне. Рэкі, адрозныя хуткай плыньню, шырока выкарыстоўваюцца для вытворчасьці энергііэнэргіі. Па шматлікіх рэках вядзецца сплаў лесу. Самыя буйныя азёры — [[Вэнэрн]] (5545 кв. км), [[Вэтэрн]] (1898 кв. км), [[Мэлярэн]] (1140 кв. км) і [[Ельмарэн]] (479 кв. км) — суднаходныя і зьяўляюцца важнай транспартнай сыстэмай краіны, па іх ажыцьцяўляюцца грузавыя перавозкі. Шматлікія вузкія выцягнутыя азёры «пальцападобнай формы» у гарах Швэцыі служаць пераважна для лесасплаву. Выключнай маляўнічасьцю адрозьніваецца возера [[Сільян]], разьмешчанае ў [[Далярна|Далярне]] — гістарычным цэнтры швэдзкай дзяржавы.
 
Сярод шматлікіх каналаў Швэцыі найбольшае значэньне мае [[Ёта-канал]], які злучае найбуйнейшыя азёры краіны Вэнэрн і Вэтэрн. Дзякуючы гэтаму каналу ажыцьцяўляецца сувязь паміж важнымі прамысловымі цэнтрамі — [[Стакгольм]]ам (на ўсходзе), [[Гётэборг]]ам (на паўднёва-заходнім узьбярэжжы), [[Ёнчэпінг]]ам (ля паўднёвага ўскрайку возера Вэтэрн) і шэрагам іншых гарадоў і мястэчак Сярэдняй Швэцыі.
Радок 91:
 
== Крыніцы ==
{{ЗноскіКрыніцы}}
 
== Вонкавыя спасылкі ==