Розьніца паміж вэрсіямі «Дублін»

5 байтаў выдалена ,  5 гадоў таму
д
д (абнаўленьне зьвестак)
 
== Гісторыя ==
Горад быў заснаваны як паселішча [[вікінгі|вікінгаў]], на базе якога было створана [[Дублінскае каралеўства]], стаўшы галоўным горадам вострава пасьля ўварваньня [[нарманы|нарманаў]]. З [[17 стагодзьдзе|XVII стагодзьдзя]] горад пачаў хутка разьвівацца й на некаторы час нават быў другім паводле велічыні горадам у [[Брытанская імпэрыя|Брытанскай імпэрыі]] й пятым паводле велічыні ў [[Эўропа|Эўропе]]. Дублін зьведаў пэрыяд стагнацыі пасьля выданьня закона Зьвяза ў [[1800]] годзе, але ён заставаўся эканамічным цэнтрам для большай часткі вострава. [[24 красавіка]] [[1916]] году ў Дубліне пачалося [[Велікоднае паўстаньне|паўстаньне]] ірляндцаў супраць брытанскага ўладараньня. Пасьля адзьдзяленьняаддзяленьня Ірляндыі ад Брытаніі ў [[1922]] годзе, новы парлямэнт, быў разьмешчаны ў [[дом Лейнстэру|доме Лейнстэру]]. Дублін стаў сталіцай спачатку Ірляндзкага вольнай дзяржавы, а потым і [[Ірляндыя|Рэспублікі Ірляндыі]].
 
== Геаграфія ==
Места знаходзіцца на ўзьбярэжжы Ірляндзкага мора ў [[Дублінская затока|Дублінскай затоцы]]. Разьмешчаны ў вусьце ракі [[Ліфі]] й ахоплівае тэрыторыю плошчай каля 115 км². На поўдні гораду маюцца невялічкія горы, у той час, як поўнач і захад горад месьціцца на раўніне<ref>[http://www.dublincity.ie/press/factsaboutdublin/pages/factsaboutdublin.aspx Dublin City Council – Facts About Dublin City]. Dublincity.ie. </ref>. Ліфі падзяляе горад на дзьве часткі, які маюць назоў Нортсайд і Саўтсайд.
 
== Эканоміка ==
Рэгіён Дубліну зьяўляецца эканамічным цэнтрам Ірляндыі, ён быў у авангардзе хуткага эканамічнага росту краіны ў пэрыяд [[Кельцкі тыгр|кельцкага тыгру]]. У [[2009]] годзе Дублін зьяўляўся чацьвёртым горадам у сьвеце паводле паказчыку пакупніцкай здольнасьці насельніцтва і займаў дзесятыдзясяты радок у сьпісе самых заможных паводле асабістых прыбыткаў жыхароў<ref>[http://www.citymayors.com/economics/usb-purchasing-power.html Richest cities in the world by purchasing power in 2009]. City Mayors.</ref>. Паводле зьвестак на [[2011]] год Дублін зьяўляецца 13-м самым дарагім горадам у [[Эўрапейскі Зьвяз|Эўрапейскім Зьвязе]] і 58-м у сьвеце<ref>[http://www.irishtimes.com/newspaper/breaking/2011/0712/breaking23.html Dublin falls in city-cost rankings]. Irish Times.</ref>.
 
Традыцыйныя галіны эканомікі Дубліну ўключаюць [[харчовая прамысловасьць|харчовую прамысловасьць]], тэкстыльную і броварную вытворчасьць. Аднак гэтыя галіны ў апошнія часы зьнізілі сваю вытворчасьць. Эканамічны бум у [[1990-я]] гады прыцягнулі вялікую колькасьць вытворцаў у фармацэўтычнай, інфармацыйнай галінах, а таксама ў сфэры камунікацыйных тэхналёгіяў.
107 768

зьменаў