Каратэ: розьніца паміж вэрсіямі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
крыніца — https://en.wikipedia.org/wiki/Karate?oldid=621861858 |
д артаграфія using AWB |
||
Радок 1:
[[Файл:Karatedo.svg|міні|150пкс|Герогліфы, якія чытаюцца як «каратэ-до»]]
'''
Каратэ ўпершыню было распрацавана ў [[Каралеўства Рукю|Каралеўстве Рукю]]. Па тэрыторыі Японіі гэтае баявое мастацтва пашырылася ў [[20 стагодзьдзе|XX стагодзьдзі]] ў часы культурных абменаў паміж японцамі і кітайцамі. Сыстэмнае выкладаньне каратэ ў Японіі пачалося пасьля [[эпоха Тайсё|эпохі Тайсё]]<ref>Donn F. Draeger (1974). Modern Bujutsu & Budo. Weatherhill, New York & Tokyo. Page 125.</ref>. У [[1922]] годзе японскае міністэрства адукацыі запрасіла Гітына Фунакосі ў [[Токіё]], каб той прадэманстраваў тэхніку каратэ. У [[1924]] годзе ва [[Унівэрсытэт Кэё|Ўнівэрсытэце Кэё]] быў створаны першы ўнівэрсытэцкі клюб каратэ ў Японіі і да [[1932]] году ўжо ўсе буйныя японскія ўнівэрсытэты мелі свае клюбы каратэ<ref>[http://web.archive.org/web/20090712065056/http://www.keiokarate.net/column/page01.html 唐手研究会、次いで空手部の創立]. Keio Univ. Karate Team.</ref>. Падчас нарастаньня мілітарызму ў Японіі назва мастацтва была зьменена з «рука-Тан», на «пустая рука», пры гэтым абодва варыянты чыталіся як «каратэ». Праз гэты крок японцы жадалі паказаць, што каратэ будзе разьвівацца пад японскім уплывам.
У [[1960-я]] і [[1970-я]] гады каратэ пачало пранікаць у [[кінэматограф]], што значна паўплывала на папулярнасьць баявых мастацтваў па ўсім сьвеце. Школы каратэ пачалі зьяўляцца па ўсім сьвеце. У іх пачалі навучацца, як тыя, хто меў выпадковую цікавасьць да каратэ, гэтак і тыя, хто жадаў больш глыбокага вывучэньня тэхнікі.
|