Нацыянальная баскетбольная асацыяцыя: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Stary Jolup (гутаркі | унёсак)
Радок 3:
 
== Гісторыя ==
Ліга была заснаваная [[6 чэрвеня]] [[1946]] году ў [[Нью-Ёрк]]у і першапачаткова звалася ''Basketball Association of America'' (BAA). Яна складалася з 2 дывізіёнаў, у яе ўваходзіла 11 камандаў: [[Бостан Сэлтыкс]], Chicago Stags, Cleveland Rebels, Detroit Falcons, New York Knickerbockers, Philadelphia Warriors, Pittsburgh Ironmen, Providence Steamrollers, St Louis Bombers, Toronto і Washington Capitols. [[3 жніўня]] [[1949]] году пасьля зьліцьця з 6 клюбамі Нацыянальнай баскетбольнай лігі атрымала цяперашнюю назву. Пасьля чаго ў НБА стала 17 камандаў, якія былі падзеленыя на 3 дывізіёны. У 1950 годзе 6 камандаў: Anderson Packers, Chicago Stags, [[Дэнвэр Нагетс]], Sheboygan Redskins, St Louis Bombers і Waterloo Hawks вышлі з НБА (11 клюбаў, 2 дывізіёны). У 1976 годзе ў НБА уступіліўступілі 4 клюбы Амэрыканскай баскетбольнай асацыяцыі.
 
Цяпер НБА ўключае ў сябе 30 прафэсійных клюбаў [[ЗША]] і [[Канада|Канады]]. Каманды падзеленыя на дзьве канфэрэнцыі: Заходнюю і Ўсходнюю, у кожнай зь якіх па тры дывізіёны.