Райн: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Dymitr (гутаркі | унёсак)
крыніца — https://be.wikipedia.org/wiki/Рака_Рэйн?oldid=1778487
Радок 22:
|правыя_прытокі =
}}
'''Райн''' ({{мова-de|Rhein}} [райн], {{мова-fr|Rhin}} [рэ<sup>н</sup>], {{мова-nl|Rijn}} [рэйн]) — буйная [[рака]] ў Заходняй [[Эўропа|Эўропе]]. Працякае па тэрыторыі [[Швайцарыя|Швайцарыі]], [[Ліхтэнштайн]]у, [[Аўстрыя|Аўстрыі]], [[Нямеччына|Нямеччыны]], [[Францыя|Францыі]], [[Нідэрлянды|Нідэрляндаў]]. Даўжыня ракі складае 1230 км, плошча басэйна — 185 тысячтысячаў км².
 
Райн бярэ свой пачатак у [[Альпы|Альпах]], працякае праз [[Бодэнскае возера]], перасякае адгор’і [[Юра (горы)|Юры]] і [[Шварцвальд]]а, пасьля чаго цячэ па [[Верхнярайнская нізіна|Верхнярайнскай нізіне]]. У сярэдняй плыні прарываецца праз [[Райнскія Сланцавыя горы]]. Ніжняя плынь — у межах [[Сярэднеэўрапейская раўніна|Сярэднеэўрапейскай раўніны]], дзе рэчышча шмат дзе агароджанае [[дамба]]мі. Упадае ў [[Паўночнае мора]], утвараючы складаную [[дэльта|дэльту]]. Асноўнымі [[прыток|прытокамі]]амі ракі зьяўляюцца [[Нэкар (рака)|Нэкар]], [[Майн (рака)|Майн]], [[Рур (рака)|Рур]] (правыя), [[Аарэ (рака)|Аарэ]], [[Мозэль (рака)|Мозэль]] (левыя). У левы рукаў дэльты ўпадае рака [[Маас]]. У вярхоўях — вяснова-летняя [[паводка]], у сярэдняй і ніжняй плыні шматводзьдзе на працягу ўсяго году. Сярэдні расход — 2500 м³/з, гадавы сьцёк дасягае каля 79 км³.
 
Рака суднаходная на 952 км, да швайцарскага места [[Базэль]] і па Бодэнскім возеры. Агульная даўжыня водных шляхоў у басэйне Райна каля 3000 км. Райн злучаны каналамі з [[Рона (рака)|Ронай]], [[Марна (рака)|Марнай]], [[Вэзэр (рака)|Вэзэрам]], [[Эльба (рака)|Эльбай]]. Найбольш буйнымі гарадамі на Райне ёсьць нідэрляндзкі [[Арнэм]], нямецкія [[Дусэльдорф]], [[Кёльн]], [[Бон (Нямеччына)|Бон]], [[Майнц]], [[Мангайм]], [[Вормс]], францускі [[Страсбург]] і швайцарскі [[Базэль]]. Літаральна назоў ракі перакладаецца з [[кельцкія мовы|кельцкае мовы]] як «Плынь».
Радок 31:
 
[[Файл:Panorama Koblenz.jpg|міні|400пкс|зьлева|Зьліцьцё Райна і [[Мозэль (рака)|Мозэля]] ў нямецкім месьце [[Кобленц]] (Бацька-Райн і маці-Мозель)]]
[[1 лістапада]] [[1986]] году на Райне адбылася адна з самых буйных у Эўропе экалягічных катастрофаў. Пажар на хімічным заводзе фірмы «[[Сандас]]» (Sandoz) у швайцарскім Базэлі прывёў да скіду ў раку 30 тонаў [[пэстыцыд|пэстыцыдаў]]аў, [[ртуць|ртуці]] і іншых сельскагаспадарчых хімікатаў. Райн набыў чырвоны колер, людзям у раёне ракі было забаронена выходзіць з хаты, у некаторых гарадох [[Нямеччына|ФРН]] былі зачыненыя вадаправоды, замест якіх выкарыстоўвалася прывазная вада ў цыстэрнах. На працягу 10 дзён забруджваньня дасягнулі Паўночнага мора. У выніку па некаторых адзнаках загінула паўмільёна рыбаў, некаторыя віды цалкам зьніклі.
 
Пасьля бурнай рэакцыі грамадзкасьці ўжо ў [[1987]] годзе была прынятая «Праграма дзеяньняў — Райн», разьлічаная да [[2000]] году. Па-іншаму яна звалася «Ласось-2000», бо была нацэленая на вяртаньне да гэтага тэрміну гэтай адчувальнай да забруджваньняў рыбы ў раку. У выніку актыўных дзеяньняў уладаў колькасьць [[нітраты|нітратаў]] і [[фосфар]]у, якія скідваліся ў раку, паменшылася на 50%, а памяншэньне некаторых іншых забруджваньняў знаходзілася ў межах ад 80 да 100%. Ласось вярнуўся ў раку на 3 гады раней, у [[1997]] годзе. Зараз праграма Райн-2020 нацэленая на тое, каб зрабіць раку досыць чыстай для плаваньня.