Самагубства: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Dymitr (гутаркі | унёсак)
крыніца — https://uk.wikipedia.org/wiki/Самогубство?oldid=14691713
д кірылічная «і» using AWB
Радок 1:
[[Файл:Chatterton.jpg|міні|250пкс|Карціна ангельскага мастака [[Томас Чэртэнтан|Томаса Чэртэнтана]], які, як мяркуецца, забіў самога сябе з дапамогай [[аршэньнік]]а]]
{{Забойства}}
'''Самазабо́йства''' (''суіцы́д''; ад {{мова-la|sui caedere|скарочана}} — забіваць сябе) — мэтанакіраванае пазбаўленьне сябе жыцьця, прычыненьне сваёй уласнай сьмерці. Учыняецца пры адчуваньні стану безнадзейнасьці тут і цяпер з адначаснай думкай аб уласнай вінаватасьці<ref>{{Артыкул|аўтар=[[Ларыса Цімошык]].|загаловак=Як родная мова дапамагае змагацца з дэпрэсiяйдэпрэсіяй|спасылка=http://old.zviazda.by/ru/pril/article.php?id=41806|выданьне=[[Жырандоля]]|тып=|год=27 жніўня 2009|нумар=[http://old.zviazda.by/ru/pril/?id=26&prilid=41800 21 (67)]|старонкі=[http://old.zviazda.by/a2ttachments/41827/27gni-6.indd.pdf 6]|issn=}}</ref>. Часта зьдзяйсьняецца ад адчаю, ці растлумачваецца наяўнасьцю некаторых асноўных [[псыхічны разлад|псыхічных разладаў]], як то [[дэпрэсія]], [[біпалярны разлад]], [[шызафрэнія]], [[алькагалізм]] і [[наркаманія]]<ref>Hawton K, van Heeringen K (April 2009). «Suicide». Lancet 373 (9672): 1372–81.</ref>. Чыньнікамі могуць быць ціск альбо няшчасьці, як то фінансавыя цяжкасьці ці праблемы ў міжасабовых адносінах, якія таксама могуць гуляць значную ролю<ref>[http://www.uvm.edu/~fmagdoff/PrecariousExistence.pdf www.uvm.edu]</ref>.
 
Больш за мільён чалавек сканчаюць жыцьцё самагубствам кожны год. [[Сусьветная арганізацыя здароўя|Сусьветная арганізацыя аховы здароўя]] лічыць, што гэта трынаццатая па значнасьці прычына сьмерці ўва ўсім сьвеце<ref>Bruce Gross, Forrensic Examiner, Summer, 2006</ref>. Гэта асноўная прычына сьмерці сярод падлеткаў і дарослых да 35 гадоў<ref>[http://www.rferl.org/content/article/1071203.html "CIS: UN Body Takes On Rising Suicide Rates – Radio Free Europe / Radio Liberty 2006"]</ref>. Узровень самагубстваў вышэй сярод мужчынаў, чым сярод жанчынаў<ref>Gelder et al, 2005 p169. Psychiatry 3rd Ed. Oxford: New York</ref>. Паводле некаторых ацэнак ад 10 да 20 млн не сьмяротных спробаў самагубства робіцца кожны год ува ўсім сьвеце<ref>Bertolote JM, Fleischmann A (October 2002). "Suicide and psychiatric diagnosis: a worldwide perspective". World Psychiatry 1 (3): 181–5. ISSN 1723-8617</ref>. Да краінаў з высокім узроўнем суіцыдаў належаць тыя, дзе паказчык самагубстваў складае вышэй за 20 выпадкаў на 100 тысячаў жыхароў.