Сампдорыя Генуя: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Dymitr (гутаркі | унёсак)
д абнаўленьне зьвестак
Радок 19:
'''Сампдорыя''' ({{мова-it|Sampdoria}}) — італьянскі футбольны клюб з гораду [[Генуя]]. Клюб быў створаны ў [[1946]] годзе ў выніку зьліцьця двух існуючых спартовых клюбаў, карані якога можна прасачыць да [[1890-я|1890-х]] гадоў, «Самп’ердарэнэзэ» й «Андрэа Дорыя». Сампдорыя ў цяперашні момант гуляе ў [[Сэрыя A|Сэрыі А]].
 
І назва каманды й колеры кашуляў адлюстроўваюць адпаведныя прыкметы абодвух клюбаў, як то сплчэньне назваў і сіне-белыя й чырвона-чорныя колеры абодвух з былых клюбаў. Свае хатнія гульні «Сампдорыя» праводзіць на стадыёне «[[Люіджы Фэрарыс (стадыён)|Люіджы Фэрарыс]]», які здольны зьмясьціць 36 536 аматараў футболу<ref>[http://www.genoacfc.it/stadio.asp "www.genoacfc.it".]</ref>. Гэтую пляцоўку клюб падзяляе ззь яшчэ адным прадстаўніком гораду клюбам «[[Джэноа Генуя|Джэноа]]». Дэрбі паміж двума клюбамі шырока вядома як [[Дэрбі дэльля Лянтэрна]].
 
«Сампдорыя» атрымоўвала скудэта толькі адзін раз у сваёй гісторыі, у [[Чэмпіянат Італіі па футболе 1990—1991 гадоў|сэзоне 1990—1991 гадоў]]. Клюб таксама чатыры разы станавіўся пераможцам [[Кубак Італіі па футболе|Кубка Італіі]] (1985, 1988, 1989 і 1994) і адзін раз перамагаў у розыгрышу [[Супэркубак Італіі па футболе|Супэркубка Італіі]]. Іхны самы вялікі эўрапейскі посьпех прыйшоў, калі яны атрымалі перамогу ў [[Кубак уладальнікаў Кубкаў УЭФА|Кубку ўладальнікаў кубкаў]] у [[1990]] годзе. Яны таксама дасягнулі фіналу [[Кубак чэмпіёнаў|Кубак эўрапейскіх чэмпіёнаў]] ў [[1992]] годзе, дзе саступілі гішпанскай «[[Барсэлёна (футбольны клюб)|Барсэлёне]]» зь лікам 1:0 пасьля дадатковага часу.