Усевалад Кароль: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 2:
 
== Біяграфія ==
Вучыўся ў беларускай гімназіі ў Радашковічах ([[1928]]—[[1929]]), у [[Віленская беларуская гімназія|Віленскай беларускай гімназіі]] ([[1929]]—[[1936]]). Скончыў [[Віленскі ўнівэрсытэт]] Стэфана Баторыя, мэдыцынскі факультэт. Валодаў нямецкай і ангельскай мовамі. Апошні кіраўнік [[Беларускі студэнцкі саюз|Беларускага студэнцкага саюзу]]. Друкаваўся ў заходнебеларускіх выданьнях.
 
Паводле ўспамінаў [[Анатоль Бярозка|Анатоля Бярозкі]] ў верасьні [[1939]] году Кароль выратаваў яго ад бальшавіцкай вязьніцы. У пакой да Бярозкі, калі там быў Кароль прыйшлі супрацоўнікі НКВД: «''Па-першае, паказалі нам „Воззвание к жителям Вильно“. Спыталі, ці можам перакласьці тэкст на польскую і беларускую мовы. Я пераклаў на беларускую, а Кароль — на польскую. Тэкст называўся „Да вшысткіх беларусінув, жыдув, палякув, ліцьвінув“. Адзін з „опэраў“, чытаючы тэкст, сказаў: „Все хорошо, но мы не употребляем слово „жыд“. І паправіў „жыдув“ на „евреюв“. Так польская мова ўзбагацілася новым словам… Але на гэтым нашае спатканьне з супрацоўнікамі НКВД ня скончылася: „Нам нужна ваша помощь. Мы разыскиваем таких людей, как Луцкевич, Берёзка…“ Тады Кароль, які добра валодаў расейскай мовай, адказвае: „Берёзка? Вы его не найдете — его убила бомба возле костела Петра и Павла“. І яны выкрасьлілі мой псеўданімпсэўданім са сьмяротнага сьпісу''».
 
Падчас [[Другая сусьветная вайна|Другой сусьветнай вайны]] зьехаў зь [[Вільня|Вільні]]. З траўня [[1943]] на працы ў [[Баранавічы|Баранавічах]]. Працаваў тамака абсэльвэнтам у шпіталі, разам зь іншымі беларускімі дактарамі-патрыётамі [[Анатоль Бярозка|Анатолем Бярозкам]], [[Язэп Малецкі|Язэпам Малецкім]], Наўмікам. Выкладаў у мэдычнай школе ў Баранавічах.
Радок 18:
Вядома, што яшчэ з гімназіі й Віленскага ўнівэрсытэту захапляўся вырабам лялек. Займаўся гэтым нават у сталінскіх лягэрах.
 
Па вяртаньні з канцлягероў працаваў гэніколягам у Баранавічах. Шмат у горадзе дасюль згадваюць яго добрым словам. Сябраваў зь [[Ларыса Геніюш|Ларысай]] і [[Янка Геніюш|Янкам Геніюшамі]] іншымі беларускімі палітвязьнямі.
 
== Літаратура ==
Радок 30:
 
{{САРТЫРОЎКА_ПА_ЗМОЎЧВАНЬНІ:Кароль, Усевалад}}
 
[[Катэгорыя:Выбітныя асобы Баранавічаў]]
[[Катэгорыя:Нарадзіліся 18 кастрычніка]]