Элеанора Марыя Юзэфа Габсбург: розьніца паміж вэрсіямі

д
выпраўленьне парамэтру {{Commons}} using AWB
д (File renamed: File:Charles Brendel 001.jpgFile:Eleanor of Austria.jpg File renaming criterion #3: Correct misleading names into accurate ones.This is not a portrait of Charles Brendel. Title ...)
д (выпраўленьне парамэтру {{Commons}} using AWB)
}}
 
'''Элеанора Марыя Юзэфа Габсбурґ''' ({{мова-de|Eleonore Maria Josefa von Habsburg}}; [[31 траўня]] [[1651]], [[Рэгензбург]], цяпер [[Нямеччына]] - [[17 сьнежня]] [[1697]], [[Вена]], цяпер [[Аўстрыя]]) - каралева польская й вялікая княгіня літоўская, пасьля княгіня лятарынская.
 
== Біяграфія ==
[[Файл:Coronation Eleonora Wiśniowiecka.jpg|зьлева|thumb|Каранацыя Элеаноры Марыі Юзэфы ў Варшаве]]
Была дачкой імпэратара [[Сьвятая Рымская імпэрыя|Сьвятое Рымскае імпэрыі]], караля [[Чэхія|Чэхіі]] й [[Вугоршчына|Вугоршчыны]] [[Фэрдынанд III Габсбург|Фэрдынанда ІІІ Габсбурга]] й [[Элеанора Ганзага|Элеаноры Ганзагі]]. [[27 лютага]] [[1670]] у [[Ясна Гура|Яснай Гуры]] пабралася шлюбам з каралём польскім й вялікім князе літоўскім [[Міхал Вішнявецкі|Міхалам Вішнявецкім]]. У кастрычніку таго самага году была каранаваная ў [[Катэдральны касьцёл сьвятога Яна (Варшава)|Катэдральным касьцёле сьвятога Яна ў Варшаве]]. У пары быў толькі адзін сын, які нарадзіўся мёртвым [[29 лістапада]] [[1670]]. Пасьля сьмерці мужа ў [[1673]] вярнулася ў [[Аўстрыя|Аўстрыю]].
 
Дзякуючы дапамозе брата [[Леапольд I Габсбург|Леапольда І Габсбурга]] ажанілася ў [[Вінэр-Нойштат|Вінэр-Нойштаце]] [[6 лютага]] [[1678]] са сваім былым каханкам князем [[Лятарынгія|Лятарынгіі]] [[Карл V Лятарынскі|Карлам V]]. Карл V быў прызначаны намесьнікам [[Тыроль|Тыролю]] й [[Пярэдняя Аўстрыя|Пярэдняе Аўстрыі]] й пара пасялілася ў замку ў [[Інсбрук]]у. Пасьля сьмерці мужа ў [[1690]] прыкдала ўсе намаганьні для забесьпячэньня незалежнасьці Лятарынгіі й замацаваньня яе за сваімі нашчадкамі, што было зацьверджана дамовай у [[Рысвік]]у ў [[1697]]. Тым ня менш пагадненьне прадугледжвала вольны праход [[францыя|францускіх]] войскаў праз тэрыторыю княства. Празь некалькі месяцаў пасьля гэтага Элеанора Марыя памерла. Яна была пахаваная ў крыпце [[Габсбургі|Габсбургаў]] у [[Вена|Вене]] ў касьцёле [[капуцыны|капуцынаў]].
 
== Вонкавыя спасылкі ==
{{Commons|Category:Eleonora Wisniowiecka|выгляд=міні}}
 
{| class="standard" cellpadding="5" cellspacing="0" align="center" style="border: black solid 1px"
153 008

зьменаў