Сабінаў: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Legobot (гутаркі | унёсак)
д Bot: Migrating 19 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q837478 (translate me)
Радок 56:
 
== Гісторыя ==
Першыя пісьмовыя згадкі пра горад датуюцца [[1248]] годам. Да прыходу нямецкіх пасяленцаў у сярэдзіне [[XIII стагодзьдзе|XIII стагодзьдзя]] Сабінаў быў населены вылучна [[славакі|славакамі]]. У [[1299]] годзе Сабінаў атрымаў гарадзкія правы і ў [[1405]] годзе каралём [[Жыгімонт Люксэмбурскі|Жыгімонтам Люксэмбурскім]] быў абвешчаны [[вольны каралеўскі горад|вольным каралеўскім горадам]]. У [[15 стагодзьдзе|XV стагодзьдзі]] горад далучыўся да Пэнтапалітаны - альянсу пяці гарадоў на паўночным усходзе [[Каралеўства Вугоршчына|Вугорскага каралеўства]] ([[Бардзеёў]], [[Левача]], [[Кошыцэ]], [[Прэшаў]] і Сабінаў). [[16 стагодзьдзе|XVI]]—[[17 стагодзьдзе|XVII]] стагодзьдзі сталі пэрыядам буйнога сацыяльнага і эканамічнага росквіту, за чым пасьледвалі гады рэцэсіі. У [[1740]] годзе піярыстамі тут была заснаваная сярэдняя школа. Гісторыя Сабінава вельмі падобная да гісторыі іншых мястэчак гэтага рэгіёну.
 
== Дэмаграфія ==
Паводле перапісу [[1910]] году колькасьць насельніцтва гораду налічвала 3 288 чалавек: 1640 [[славакі|славакаў]], 1168 [[вугорцы|вугорцаў]], 341 [[немцы|немец]] і 120 [[цыганы|цыганаў]].
 
Паводле перапісу [[2001]] году колькасьць насельніцтва гораду налічвала 12 290 чалавек. Нацыянальны склад: 90,62% — [[славакі]], 6,40% — [[цыганы]], 0,48% — чэхі і 0,14% — [[русіны (этнічная група)|русіны]]<ref name="statistics">{{Спасылка|загаловак = Municipal Statistics|выдавец = Statistical Office of the Slovak republic|url = http://web.archive.org/web/20071116010355/http://www.statistics.sk/mosmis/eng/run.html|дата = 2007-12-15 |archiveurl = |archivedate = 2007-11-16}}</ref>. Рэлігійны склад: 70,48% — [[рыма-каталіцтва|рыма-каталікі]], 10,53% — грэка-католікі, 5,14% — людзі без прыналежнасьці да рэлігіі і 4,16% — [[лютэранства|лютэране]]<ref name="statistics"/>.
 
== Крыніцы ==
{{ЗноскіКрыніцы}}
 
== Вонкавыя спасылкі ==