Дамінік Грушаўскі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Legobot (гутаркі | унёсак)
д Bot: Migrating 6 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q675223 (translate me)
Радок 7:
== Ксёндз ==
 
Стаў сьвятаром [[23 сьнежня]] [[1950]] у Рыме. Празь немагчымасьць вярнуцца ў Славаччыну, служыў у паўночнаіталійскай дыяцэзіі Бэлюна, напачатку як капланкаплян у парафіі П’евэ дзі Альпага (кастрычнік [[1951]]-сьнежань [[1953]]), пасьля як пробашч парафіі Гойма дзі Цольда (сьнежань [[1953]]-жнівень [[1955]]). Ад [[1955]] прафэсар Папескае рэгіянальнае духоўнае сэмінарыі ў [[Вітэрба|Вітэрбе]], выкладаў філязофію ([[1955]]—[[1959]]) і дагматыку ([[1959]]—[[1962]]).
 
У [[1947]]—[[1962]] быў адным з заснавальнікаў славацкае службы [[Радыё Ватыкану]]. У [[1962]]—[[1966]] кіраўнік Славацкай каталіцкай місіі ў [[Парыж]]ы ў якасьці адміністратара славакаў [[Парыская архідыяцэзія|Парыскае архідыяцэзіі]]. На францускім радыё штотыдзень выпускаў перадачы, у якіх знаёміў славакаў з культурнымі й рэлігійнымі асаблівасьцямі краіны. У [[1966]]—[[1992]] супрацоўнічаў з [[Славацкае таварыства сьвятых Кірыла й Мяфодзя|Славацкім таварыствам сьвятых Кірыла й Мяфодзя]] ў Рыме. У ліпені 1966-сакавіку 1973 рэдактар часопісу «[[Hlasy z Ríma]]». [[1 сакавіка]] [[1973]]-[[31 сьнежня]] [[1992]] старшыня таварыства. [[17 чэрвеня]] [[1975]]-[[31 сьнежня]] [[1992]] апостальскі адміністратар славакаў замежжа. [[8 лістапада]] [[1981]] сустракаў у Таварыстве папежа [[Ян Павал II|Яна Паўла ІІ]], які прыехаў сюды, каб наведаць адзін з цэнтраў шанаваньня Кірыла й Мяфодзя — [[патрон]]аў [[Эўропа|Эўропы]]. [[18 сьнежня]] [[1982]] менаваны на біскупа [[Тубія|Тубіі]], высьвечаны на біскупа [[6 студзеня]] [[1983]] у [[Базыліка сьвятога Пятра (Ватыкан)|Базыліцы сьв. Пятра]] ў Рыме. Увесь гэты час ізноў супрацоўнічаў на Радыё Ватыкану.
 
У [[1992]] вярнуўся ў Славаччыну. [[24 верасьня]] [[1992]] прызначаны дапаможным біскупам [[Браціслаўска-Трнаўская архідыяцэзія|Браціслаўска-Трнаўскае архідыяцэзіі]], [[17 сьнежня]] [[1992]] яе генэральным вікарыем. У [[1993]]-[[27 ліпеня]] [[1995]] гэнэральныгенэральны сакратар [[Канфэрэнцыя каталіцкіх біскупаў Славаччыны|Канфэрэнцыі каталіцкіх біскупаў Славаччыны]], да [[15 красавіка]] [[1996]] выконваў функцыі старшыні камісіі Канфэрэнцыі па справах славацкае дыяспары. У [[1995]]—[[1996]] сябар Папескае рады па духоўных справах мігрантаў і ўцекачоў.
 
[[15 красавіка]] [[1996]] прызначаны апостальскім нунцыем у Беларусь, даверчыя граматы ўручыў [[22 траўня]] [[1996]]. [[28 ліпеня]] [[2001]] пакінуў гэтую пасаду.
Радок 43:
 
{{САРТЫРОЎКА_ПА_ЗМОЎЧВАНЬНІ:Грушоўскі, Дамінік}}
 
[[Катэгорыя:Нарадзіліся 1 чэрвеня]]
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1926 годзе]]