Марс: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Скасаваньне праўкі 1688839 удзельніка 199.212.252.152 (гутаркі)
Перанакіроўвае на Марс
Радок 1:
#перанакіраваньне [[Марс]]
{{Артаграфія}}
{{Іншыя значэньні|Марс (неадназначнасьць)}}
{{Плянэта
| назва = Марс
| сымбаль = [[Файл:Mars symbol.svg|20px]]
| выява = Water ice clouds hanging above Tharsis PIA02653.jpg
| апісаньне выявы = Кампутарная выява, складзеная з здымкаў, зробленых у часе місіі [[Mars Global Surveyor]] (1999—2004).
 
| эпоха = [[J2000]]
| апацэнтар = {{просты сьпіс|
* {{лік|249209300 км}}
* {{лік|1.665861 [[Астранамічная адзінка|а. а.]]}}
}}
| пэрыцэнтар = {{просты сьпіс|
* {{лік|206669000 км}}
* {{лік|1.381497 а. а.}}
}}
| вялікая паўвось = {{просты сьпіс|
* {{лік|227939100 км}}
* {{лік|1.523679 а. а.}}
}}
| эксцэнтрысытэт = {{лік|0.093315}}
| сыдэрычны пэрыяд = {{просты сьпіс|
* {{лік|686.971 дзён}}
* {{лік|1.8808 [[Юліянскі год (астраномія)|юліянскага году]]}}
* {{лік|668.5991 [[Сол (Марс)|сол]]}}
}}
| сынадычны пэрыяд = {{просты сьпіс|
* {{лік|779.96 дзён}}
* {{лік|2.135 юліянскага году}}
}}
| арбітальная хуткасьць = {{лік|24.077 км/с}}
| сярэдняя анамалія = {{лік|19.3564°}}
| нахіленьне = {{просты сьпіс|
* {{лік|1.850°}} да [[Экліпытка|экліптыкі]]
* {{лік|5.65°}} да экватара Сонца
* {{лік|1.67°}} да [[Нязьменная плоскасьць Ляпляса|нязьменнай плоскасьці]]
}}
| усходзячы вузел = {{лік|49.562°}}
| аргумэнт пэрыцэнтра = {{лік|286.537°}}
| спадарожнікі = [[Дэймас (спадарожнік)|Дэймас]], [[Фобас (спадарожнік)|Фобас]]
}}
'''Марс''' (Mars) — чацьвертая па аддаленьні ад [[Сонца]] і сёмая па памерах [[плянэта]] [[Сонечная сыстэма|Сонечнай сыстэмы]]. Лёгка назіраецца няўзброеным вокам як яркая зорка чырванаватага колеру. Марс, як і іншыя плянэты Сонечнай сыстэмы, названы імем аднаго з багоў [[Антычнасьць|антычнага]] [[пантэон]]а, у дадзеным выпадку — бога вайны [[Марс (міталёгія)|Марса]] (адпавядае грэцкаму [[Арэс]]у). Аналягічнай выявай абраныя назвы й для [[спадарожнік]]аў плянэты: [[Фобас (міталёгія)|Фобас]] і [[Дэймас (міталёгія)|Дэймас]] — імёны двух сыноў міталягічнага Арэса, суправаджалых яго ў бою.
 
Як і ўсе плянэты зямнога тыпу, Марс складаецца з горных пародаў і мэталаў. Каля 60% паверхні Марса займае чырванаватая камяніста-пясчаная пустэча, ёсьць кратэры й горы. Чырвань паверхні надае пыл аксіду жалеза. Рэшта паверхні мае зеленаваты колер, адценьне якога мяняецца на працягу году. Раней гэта лічылася прыкметай наяўнасьці расьліннага жыцьця, але пацьверджаная адсутнасьць кіслароду й вады пярэчыць гэтай думцы.
 
Пачынаючы з [[1960-я|1960-х]] гадоў, непасрэдным дасьледаваньнем Марса з дапамогай АМС займаліся [[СССР]] (праграмы «[[Марс (касьмічная праграма)|Марс]]» і «[[Фобас (КА)|Фобас]]»), [[ЗША]] (праграмы «[[Марынэр (КА)|Марынэр]]», «[[Вікінг (касьмічная праграма)|Вікінг]]», «[[Mars Global Surveyor]]» і іншыя) і [[Эўрапейскае касьмічнае агенцтва]] (праграма «[[Марс-экспрэс]]»).
 
== Фізычныя характарыстыкі ==
=== Парамэтры плянэты ===
Сярэдняя адлегласьць ад Марса да [[Сонца]] складае [[мільён|млн]]. [[кілямэтар|км]] (1,52 [[Астранамічная адзінка|а. а.]]), пэрыяд звароту вакол Сонца — 687 зямных [[Суткі|сутак]]. [[Арбіта]] Марса мае даволі прыкметны [[эксцэнтрысытэт]] (0,0934), таму адлегласьць да Сонца зьмяняецца ад 206,6 да 249,2 млн км. [[Нахіл]] арбіты Марса роўны 1,85°.
 
Марс бліжэй усяго да [[Зямля|Зямлі]] падчас [[Супрацьстаяньне|супрацьстаяньні]], калі плянэта знаходзіцца ў кірунку, процілеглым Сонцу. Супрацьстаяньні паўтараюцца кожныя 26 месяцаў у розных кропках арбіты Марса. Але раз у 15—17 гадоў супрацьстаяньне прыходзіцца на той час, калі Марс знаходзіцца зблізку [[Пэрыгелій|пэрыгелія]]; у гэтых так званых вялікіх супрацьстаяньнях адлегласьць да плянэты мінімальная, і Марс асабліва добра бачны, дасягаючы [[Кутні памер|кутняга памеру]] 25″ і [[Яркасьць|яркасьці]] 2,9<sup>m</sup>. Мінімальная адлегласьць ад Марса да Зямлі складае 56 млн км, максымальная — каля 400 млн км.
 
Марс удвая менш Зямлі па памерах — яго экватарыяльны [[радыюс]] роўны 3396,9 км (53% зямнога). Досыць хуткае кручэньне плянэты прыводзіць да прыкметнага палярнага сьціску — палярны радыюс Марса прыкладна на 21 км менш экватарыяльнага. [[Маса]] плянэты — 6,418×10<sup>23</sup>&nbsp;[[Кіляграм|кг]] (11% масы Зямлі). [[Паскарэньне вольнага падзеньня|Паскарэньне сілы цяжару]] роўна 3,72&nbsp;[[мэтар|м]]/сек²; [[другая касьмічная хуткасьць]] — 5,022 км/сек. Марс круціцца вакол сваёй восі, нахіленай да плоскасьці арбіты пад кутом 24°56′. [[Сыдэрычны пэрыяд]] кручэньні плянэты — 24 [[Гадзіна|гадзіны]] 37 [[Хвіліна (час)|хвілін]] 22,7 [[Сэкунда (час)|сэкунд]]. Такім чынам, марсіянскі год складаецца з 668,6 марсіянскіх сонечных сутак (званых соламі). Нахіл восі кручэньня Марса забясьпечвае зьмену часоў году. Пры гэтым выцягнутасьць арбіты прыводзіць да вялікіх адрозьненьняў іх працягласьці. Так, паўночная вясна й лета, разам узятыя, доўжацца 371 сол, г. зн. прыкметна больш паловы марсіянскага году. У той жа час яны прыходзяцца на ўчастак арбіты Марса, выдаленай ад Сонца. Таму на Марсе паўночнае лета доўгае й прахалоднае, а паўднёвае — кароткае й гарачае.
 
=== Магнітнае поле ===
[[Файл:Mars Earth Comparison.png|міні|280пкс|Параўнаньне памераў Марса й [[Зямля (плянэта)|Зямлі]]]]
У Марса ёсьць магнітнае поле (у 800 разоў слабейшае за зямное), але яно слабае й дужа неўстойлівае, у розных кропках плянэты яго напружанасьць можа адрозьнівацца ад 1,5 да 2 разоў, а магнітныя полюсы не супадаюць зь фізычнымі. Гэта кажа пра тое, што жалезнае ядро Марса занходзіцца ў параўнальнай нерухавасьцю ў параўнаньні зь яго карой, то бок мэханізм плянэтарнага дынама, адказны за магнітнае поле Зямлі, на Марсе не працуе. Магчыма, што ў далёкім мінулым у выніку сутыкненьня з буйным нябесным целам адбылося прыпыненьне вярчэньня ядра, а таксама страта асноўнага аб'ёму атмасфэры. лічыцца, што страта магнітнага поля адбылася каля 4 млрд год таму. У вынік кволасьці магнітнага поля сонечны вецер практычна безьперашкодна працінае атмасфэру Марса й шматлікія з фатахімічных рэакцыяў пад узьдзеяньнем сонечнай радыяцыі, якія на Зямлі адбываюцца ў іёнасфэры й вышэй, на Марсе могуць назірацца парктычна ў самой яго паверхні.
 
=== Атмасфэра ===
Тэмпэратура на экватары плянэты вагаецца ад +30[[Градус Цэльсія|°C]] апоўдні да 80°С апоўначы. Зблізку канцавосьсяў тэмпэратура можа ўпасьці да 143°С.
 
[[Атмасфэра]] Марса, якая складаецца ў асноўным з [[Дыяксід вуглярода|вуглякіслага газу]], вельмі разрэджаная. [[Атмасфэрны ціск|Ціск]] у паверхні Марса ў 160 раз менш атмасфэрнага — 6,1 [[Мілібар|мбар]] на сярэднім узроўні паверхні. З-за вялікага перападу вышынь на Марсе, ціск у паверхні моцна зьмяняецца. Максымальнае значэньне мбар дасягаецца ў басэйне [[Элада (Марс)|Элада]] (4 км ніжэй сярэдняга ўзроўня паверхні), а на вяршыні гары [[Алімп (Марс)|Алімп]] (27 км вышэй сярэдняга ўзроўня) яно ўсяго 0,5 мбар. У адрозьненьне ад Зямлі, маса марсіянскай атмасфэры моцна зьмяняецца на працягу году ў сувязі з раставаньнем і намярзаньнем палярных шапак, утрымоўвальных вуглякіслы газ. Існуюць доказы таго, што ў мінулым атмасфэра магла быць больш шчыльнай, і на паверхні Марса існавала вадкая [[вада]].
 
Атмасфэра складаецца на 95% з вуглякіслага газу; таксама ў ёй утрымоўваецца 2,7% [[азот]]а, 1,6% [[аргон]]а, 0,13% [[кісларод]]а, 0,1% вадзянога пару, 0,07% [[Монааксід вуглярода|угарнага газу]].
 
Па выніках назіраньняў зь Зямлі й дадзеных [[Касьмічны апарат|касьмічнага апарата]] [[Марс Экспрэс|«Марс Экспрэс»]] у атмасфэры Марса выяўлены [[метан]]. Ва ўмовах Марса гэты газ даволі хутка раскладаецца, таму павінна існаваць пастаянная крыніца яго папаўненьня. Такой крыніцай можа быць альбо [[геалягічная актыўнасьць]] (але [[вулькан (геалёгія)|вульканічная]] актыўнасьць на Марсе не выяўлена), альбо жыцьцядзейнасьць [[Бактэрыя|бактэртыяў]].
 
=== Паверхня ===
Павярхоўны пласт марсіянскай глебы ўтрымоўвае 21% [[Крэмній|крэмнія]], 12,7% [[жалеза]], 5% [[Магній|магнію]], 4% [[Кальцый|кальцыя]], 3% [[Алюміній|алюмінія]], 3,1% [[Сера|серы]] (у 100 раз больш, чым у зямных пародах). Асноўная складнік глебы — [[Дыяксід крэмнія|крэмнязём]], утрымоўвальны прымешка [[гідрат]]аў [[аксід]]аў жалеза (да 10%), якія надаюць глебе чырванаваты колер. Цёмныя вобласьці адлюстроўваюць прыкладна ўтрая менш сьвятла, чым сьветлыя.
 
[[Палярная шапка|Палярныя шапкі]] складаюцца з двух складнікаў: сэзоннай — [[дыяксід вуглярода|вуглякіслага газу]] і векавы — [[вада|вадзянога]] [[лёд]]у. Па дадзеных са спадарожніка [[Mars Express]] таўшчыня шапак можа складаць ад 1 [[мэтар|м]] да 3,7 км. Апарат [[Mars Odyssey]] выявіў на паўднёвай палярнай шапцы Марсу дзейсныя [[гейзэр]]ы. Як лічаць адмыслоўцы [[NASA|НАСА]], бруі вуглякіслага газу зь вясновым пацяпленьнем вырываюцца ўверх на вялікую вышыню, выносячы з сабой пыл і пясок.
 
Вясновае раставаньне палярных шапак прыводзіць да рэзкага падвышэньня ціску атмасфэры й перасоўваньню вялікіх мас [[Газ (агрэгатны стан)|газу]] у процілеглае паўшар’е. Хуткасьць пры гэтым вятроў складае 10—40 м/[[Секунда|сек]], часам да 100 м/с. Вецер паднімае з паверхні вялікая колькасьць пылу, што прыводзіць да [[Пылавая бура|пылавым бурам]]. Моцныя пылавыя буры практычна цалкам хаваюць паверхню плянэты. Пылавыя буры аказваюць прыкметнае ўзьдзеяньне на разьмеркаваньне тэмпэратуры ў атмасфэры Марса.
 
На Марсе маецца мноства [[Геалёгія|геалягічных]] утварэньняў, якія нагадваюць водную [[Эрозія|эрозію]], у прыватнасьці, высмаглыя рэчышчы рэкаў. Дадзеныя [[марсаход]]аў НАСА [[Сьпірыт]] і [[Апарцьюніці]] таксама сьведчаць аб наяўнасьці вады ў мінулым (знойдзеныя [[мінэрал]]ы, якія маглі ўтварыцца толькі ў выніку доўгага ўзьдзеяньня вады).
 
=== Унутраны склад ===
Мяркуюць, што ўнутраны склад Марсу таки: [[кара]] таўшчынёй 100 км, [[плянэтарная мантыя|мантыя]] таўшчынёй 1500 км і [[ядро плянэты|ядро]] [[радыюс]]а 1700 км. [[Шчыльнасьць]] у цэнтры [[плянэта|плянэты]] павінна дасягаць 8,5 [[грам|г]]/[[сантымэтар|см]]³.
 
== Арэсаграфія ==
Дзьве трэці паверхні Марса займаюць сьветлыя вобласьці, атрымалыя назву мацерыкоў, каля трэці — цёмныя ўчасткі, званыя морамі. Зблізку канцавосьсяў увосень утворацца белыя плямы — [[Палярная шапка|палярныя шапкі]], якія зьнікаюць ў пачатку лета. Моры сканцэнтраваныя ў асноўным у паўднёвым паўшар’і плянэты, паміж 10 і 40° [[Шырата|шыроты]]. У паўночным паўшар’і толькі два буйных мора — [[Ацыдаліўм]] і [[Вялікі Сырт]].
 
Характар цёмных участкаў дагэтуль застаецца прадметам спрэчак. Яны захоўваюцца, нягледзячы на тое, што на Марсе бушуюць [[Пылавая бура|пылавыя буры]]. Гэта ў свой час служыла на карысьць таго, што цёмныя ўчасткі пакрытыя расьліннасьцю. Цяпер лічаць, што гэта проста ўчасткі, зь якіх, з-за іх рэльефу, лёгка выдзімаецца пыл. Буйнамаштабныя здымкі паказваюць, што на самай справе цёмныя ўчасткі складаюцца з груп цёмных палос і плям, зьвязаных з [[кратэр]]амі, грудамі й іншымі перашкодамі на шляху вятроў. Сэзонныя й доўгачасовыя зьмены іх памеру й формы зьвязаныя, відаць, са зьменай суадносін участкаў паверхні, пакрытых сьветлым і цёмным рэчывам.
 
Вонкавы выгляд Марса моцна зьмяняецца ў залежнасьці ад часу году. Першым чынам, кідаюцца ў вочы зьмены палярных шапак. Яны разрастаюцца й памяншаюцца, ствараючы сэзонныя зьявы ў [[Атмасфэра|атмасфэры]] і на паверхні Марса. Паўднёвая палярная шапка можа дасягаць шыраты 50°, паўночная — 50°. Па меры таго, як увесну палярная шапка ў адным з паўшар’яў адыходзіць, дэталі паверхні плянэты пачынаюць цямнець. Для зямнога назіральніка здаецца, што хваля пацямненьня распаўсюджваецца ад палярнай шапкі да экватара, хоць арбітальныя апараты не фіксуюць якія-небудзь істотных зьмен.
[[Файл:Gusev Spirit 01.jpg|зьлева|міні|300pпкс|[[Кратэр Гусева]], зьняты амэрыканскім спушчальным апаратам [[Spirit Rover]]]]
Паўшар’і Марса даволі моцна адрозьніваюцца па характары паверхні. У паўднёвым паўшар’і паверхня знаходзіцца на 1—2 км над сярэднім узроўнем і густа ўсеяная кратэрамі. Гэтая частка Марса нагадвае [[Месяц (спадарожнік Зямлі)|месяцовыя]] мацерыкі. На поўначы паверхня ў асноўным знаходзіцца ніжэй сярэдняга ўзроўню, тут мала кратэраў, і асноўную частку займаюць адносна гладкія раўніны, верагодна, якія ўтварыліся ў выніку затапленьні лавай і [[эрозія|эрозіі]]. Такое адрозьненьне паўшар’яў застаецца нерастлумачаным. Мяжа паміж паўшар’ямі пралягае прыкладна па вялікім крузе, нахіленым на 30° да экватара. Мяжа шырокая й няправільная й утварае схіл у кірунку на поўнач. Уздоўж яе сустракаюцца самыя эрозіраванныя ўчасткі марсіянскай паверхні.
 
Вялікая колькасьць кратэраў у паўднёвым паўшар’і сьведчыць, што паверхня тут старажытная — 3—4 [[Мільярд|млрд]]. гадоў. Можна вылучыць некалькі тыпаў кратэраў: вялікія кратэры з плоскім дном, больш мелкія й маладыя чаравобразныя кратэры, падобныя на месяцовыя, кратэры, акружаныя валам, і ўзьнёслыя кратэры. Апошнія два тыпу ўнікальныя для Марса — кратэры з валам утварыліся тамака, дзе па паверхні цяклі вадкія выкіды, а ўзьнёслыя кратэры ўтварыліся тамака, дзе покрыва выкідаў кратэра абараніла паверхню ад ветравой эрозіі. Самой буйнай дэтальлю ўдарнага паходжаньня зьяўляецца басэйн [[Элада (Марс)|Элада]] (прыкладна 2100 км у папярочніку).
 
У вобласьці хаатычнага ляндшафту зблізку межы паўшар’яў паверхня выпрабавала [[Геалягічны разлом|разлом]]ы й сьціскі вялікіх участкаў, за якімі часам вынікала эрозія (з прычыны апоўзьняў або катастрафічнага вызваленьня падземных вод), а таксама затапленьне вадкай лавай. Хаатычныя ляндшафты часта знаходзяцца ў вытока вялікіх каналаў, прарэзаных вадой. Найболей прымальнай гіпотэзай іх сумеснага ўтварэньня зьяўляецца раптоўнае раставаньне падпаверхневага лёду.
[[Файл:VallesMarinerisHuge.jpg|міні|280пкс|Даліна Марынэра на Марсе]]
[[Файл:Olympus Mons.jpg|зьлева|міні|Гара Алімп]]
У паўночным паўшар’і акрамя шырокіх вульканічных раўнін знаходзяцца дзьве вобласьці буйных вульканаў — [[Тарсыс]] і [[Элізіюм (Марс)|Элізіюм]]. Тарсыс — шырокая вульканічная раўніна працягласьцю 2000 км, якая дасягае вышыні 10 км над сярэднім узроўнем. На ёй знаходзяцца тры буйныя шчытавыя вульканы — [[Арсія (Марс)|Арсія]], [[Павоніс (Марс)|Павоніс]] (Паўлін) і [[Аскрэўс (Марс)|Аскрэўс]]. На боку Тарсыса знаходзіцца найвышэйшая на Марсе й у [[Сонечная сыстэма|Сонечнай сыстэме]] гара [[Алімп (Марс)|Алімп]]. Алімп дасягае 27 км вышыні, і ахапляе плошчу 550 км дыямэтрам, акружаную абрывамі, месцамі якія дасягаюць 7 км вышыні. Аб’ём Алімпу ў 10 разоў перавышае аб’ём найбуйнейшага вулькана Зямлі [[Маўна-Кеа]]. Тут разьмешчана й некалькі меней буйных вульканаў. Элізіюм — узвышша да шасьці кілямэтраў над сярэднім узроўнем, з трыма вульканамі — Гекатэс, Элізіюм і Альбор.
 
Узвышша [[Тарсыс]] таксама перасечаная мноствам [[Тэктанічны разлом|тэктанічных разломаў]], часта вельмі складаных і працяглых. Найбуйнейшы зь іх — [[даліна Марынэра]] — цягнецца ў шыротнам кірунку амаль на 4500 км (чвэрць акружнасьці плянэты), дасягаючы шырыні 600 км і глыбіні 7—10 км; па сваіх памерах гэты разлом параўнальны з [[Усходнеафрыканскі рыфт|Усходнеафрыканскім рыфтам]] на Зямлі. На яго стромкіх схілах адбываюцца найбуйнейшыя ў Сонечнай сыстэме апоўзьні.
 
== Астраномія на Марсе ==
Пасьля пасадак аўтаматычных апаратаў на паверхню Марса зьявілася магчымасьць весьці астранамічныя назіраньні непасрэдна з паверхні плянэты. Праз астранамічнае палажэньне Марса ў Сонечнай сыстэме, характарыстыкаў атмасфэры, пэрыяда абарачэньня Марса й яго спадарожнікаў, карціна начнога неба Марса (і астранамічных зьяваў, якія назіраюцца зь плянэты), адрозьніваюцца ад зямной і ў многім прадстаўляецца незвычайнай і цікавай.
 
==== Зямля й Месяц ====
Зямля ў дачыненьні да Марса зьяўляецца нутранай плянэтай, таксама як Вэнэра для Зямлі. Адпаведна, з Марса Зямля назіраецца як ранічнай ці вячэрняя зора, якая ўзыходзіць перад сьвітанкам ці бачная на вячэрнім небе пасьля заходу Сонца.
 
Максымальная элянгацыя Зямлі на небе Марса складаеца 38 градусаў. Для неўзброенага вока Зямля будзе бачная як яскравая (максымальная бачная зорная велічыня каля -2,5) зеленаватая зора, побачзь якой будзе лёгка адрозьнівацца, як жаўтаватая ці больш тусклая (каля 0,9) зорка Месяца. У тэлескоп абодва аб’екты пакажуць аднолькавыя фазы. Абарачэньне Месяца вакол Зямлі назірацьмецца з Марса наступным чынам: на максымальным кутным аддаленьні Месяца ад Зямлі няўзброенае вока лёгка разьгледзіць Месяц і Зямлю: праз тыдзень «зорачкі» Месяца й Зямлі зьліюцца ў непадзельную вокам адзіную зорку, яшчэ праз тыдзень Месяц будзе ізноў бачны на максымальнай адлегласьці, але ўжо зь іншага боку Зямлі.
 
== Адметнасьці ==
З чырванаватага колеру плянэты пры назіраньнях зь Зямлі ўзьнікла папулярная назва «чырвоная плянэта».
 
Зваротны рух Марса адносна зорак зьдзіўляў астраномаў стагодзьдзямі, і нарэшце, прывёў да ідэі пра эліптычныя арбіты плянэтаў ([[1600-я]] гг.).
 
Некалі на Марсе была вада, але з ахалоджаньнем плянэты, вада вымерзла. Зараз вада на Марсе знойдзена толькі ў дзьвюх палярных шапках, складзеных з пылу й з замерзлых вады й двуокісу вугляроду. Памеры шапак мяняюцца на працягу году за кошт таго, што двуокіс вугляроду то выпарваецца, то замярзае. Аднак, дасьледваньні 1990 — 2000-х паказваюць наяўнасьць на Марсе ваданосных мінэралаў.
 
[[Файл:Gusev Spirit 01.jpg|міні|200px|Паверхня Марса ў кратэры Гусева, здымак ПА «Сьпірыт» (2005?).]]
Мэтэарыт, знойдзены ў Антарктыцы (1984), лічыцца пэўнага марсіянскага паходжаньня, і ўтрымлівае сьведчаньні існаваньня (мікраскапічныя акамянеласьці) на Марсе жыцьця каля 3,5 млрд гадоў таму (1996).
 
На паверхні Марса знаходзіцца найвышэйшае горнае ўтварэньне ў Сонечнай сыстэме — згаслы шчытавы вулькан [[Алімп (гара, Марс)|Алімпус Монс]] (лац. Olympus Mons). Вышыня над навакольнай раўнінай каля 21 км, шырыня кратэра-кальдэры больш за 80 км, вонкавы дыямэтар асновы больш за 480 км. Сыстэма ўзаемазлучаных каньёнаў Валес Марынэрыс (лац. Valles Marineris) цягнецца на больш як 5000 км. Славутыя «каналы Марса» выявіліся аптычнай ілюзіяй, артыфактам недастаткова добрай аптычнай тэхнікі канца 19 ст.
 
== Спадарожнікі Марса ==
''Асноўны артыкул:'' [[Спадарожнікі Марса]].
Натуральнымі спадарожнікамі Марса зьяўляюцца:
 
* [[Фобас]]
 
* [[Дэймас]]
 
Абодва яны адкрытыя амэрыканскім астраномам [[Асаф Хол|Асафам Холам]] у [[1877]] г.
 
== Вывучэньне Марса ==
У цяперашні час на арбіце Марса знаходзяцца тры [[Аўтаматычная міжплянэтная станцыя|АМС]]:
* [[Mars Reconnaissanse Orbiter]]
* [[Марс Экспрэс]] з радарам [[Marsis]]
* [[Mars Odyssey]]
 
На паверхні плянэты працуюць два [[марсаход]]а — [[Сьпірыт]] і [[Апарцьюніці]].
 
Нявыкананыя па чыньніку страты апаратаў місіі:
* [[Mars Polar Lander]] [[1999]] год.
* [[Mars Climate Orbiter]] 1999 год.
* [[Надзомі (КА)|Надзомі]] [[1998]] год.
* [[Марс-96|«Марс-96»]] [[1996]] год.
* [[Mars Observer]] [[1992]] год.
* [[Фобас (КА)|АМС «Фобас»]] [[1988]] год.
* [[Марынэр (КА)|Марынэр-8]] [[1971]] год.
* [[Марынэр (КА)|Марынэр-3]] [[1964]] год.
 
Касьмічныя апараты, якія вывучалі Марс:
* [[Mars Global Surveyor]] з [[1997]] па [[2006]] год
* [[Mars Pathfinder]] 1996 год.
* [[Фобас (КА)|АМС «Фобас-2»]] у 1988 году місія выкананая часткова.
* [[Вікінг (КА)|АМС «Вікінг» і АМС «Вікінг-2»]] [[1976]] год.
* [[Марынэр-9]] 1971 год.
* [[Марынэр (КА)|Марынэр-6,7]] [[1969]] год.
* [[Марынэр (КА)|Марынэр-4]] 1964 год.
 
Плянаваныя місіі:
* [[Фэнікс (КА)|Phoenix]] — запуск у [[2007]] г., прыбыцьцё: [[травень]] [[2008]] г. ([[NASA|НАСА]]).
* [[Фобас-грунт|«Фобас-Грунт»]] — запуск у [[2009]] г. ([[Фэдэральнае касьмічнае агенцтва Расеі|Раскосмас]]).
* [[Mars Science Laboratory]] — запуск [[восень]]ю 2009 г., прыбыцьцё: [[кастрычнік]] [[2010]] (НАСА).
 
== Цікавыя факты ==
[[Файл:Mars face.png|міні|200px|Марсіянскі «Сьфінкс»]]
* Запушчаны зь Зямлі ў жніўні [[2007]] году й зьдзейсьніўшы ў траўні [[2008]] году пасадку на Марс у раёне яго паўночнага полюса зонд Фэнікс прывёз на Чырвоную плянэту лічбавую бібліятэку навуковвай фантастыкі
* На адным з фатаздымкаў паверхні Марса быў заўважаны незвычайны аб’ект. Зь вялікай вышыні аб’ект, які атрымаў мянушку «[[Марсіянскі Сьфінкс]]», нагадаваў твар чалавека ці маску.
 
== Глядзіце таксама ==
* [[Калянізацыя Марса]]
* [[Алімп (Марс)|Вулькан Алімп]]
* [[Даліна Марынэра]]
* [[Марсіянскія назвы]]
* [[Тэрафармаваньне]]
* [[Гідрасфэра Марса]]
 
== Вонкавыя спасылкі ==
{{Commons|Category:Mars}}
* [http://www.google.com/mars/ Мапа Google Mars] (з указаньнем гор, кратэраў, абласьцей, месцаў пасадкі КА); гл. таксама карты [http://ltpwww.gsfc.nasa.gov/tharsis/Mars_topography_from_MOLA/], [http://www.astrolab.ru/cgi-bin/manager2.cgi?id=31&num=358], [http://ralphaeschliman.com/mars/mlassm2.pdf] і [http://www.lpi.usra.edu/resources/mars_maps/1083/150dpi.jpg геалягічную карту Марса].
* [http://marsrovers.jpl.nasa.gov/home/ Mars Exploration Rover Mission] Хатняя старонка місіі марсіянскіх дасьледчых ровераў. Утрымоўвае шмат фатаграфій з паверхні Марса, зробленых роверамі.
* [http://ziv.telescopes.ru/rubric/astronomy/index.html?pub=8 Ж.Ф. Родионова, Ю.А. Илюхина. «Новая карта рельефа Марса» («Земля и Вселенная» №2/2005)] — гіпсамэтрычная карта паўшар’яў Марса, табліцы лацінскіх і расейскіх тэрмінаў і назваў формаў рэльефу Марса.
* [http://vivovoco.rsl.ru/VV/JOURNAL/NATURE/06_00/MARS/MARS.HTM В. Н. Жарков, В. И. Мороз «Почему Марс?» («Природа» № 6, 2000)]
* [http://vivovoco.nns.ru/VV/JOURNAL/NATURE/08_03/SURDIN.HTM Сурдин В.Г. «Величайшее противостояние Марса». («Природа» № 8, 2003)]
* [http://scepsis.ru/library/id_1128.html Владимир Сурдин «Нужно ли человеку лететь на Марс?»]
* [http://www.potomy.ru/world/411.html Есть ли жизнь на Марсе?]
* [http://www.vokrugsveta.ru/publishing/vs/archives/?item_id=667 Георгий Бурба «Поиск на планете Аэлиты»]
* [http://x-mars.narod.ru/ Всё о планете Марс / Марсианский портал # X-Mars]
 
{{Сонечная сыстэма}}
 
[[Катэгорыя:Марс| ]]
[[Катэгорыя:Назвы плянэт і астэроідаў]]
[[Катэгорыя:Вікіпэдыя:Істотныя артыкулы]]
 
{{Link FA|af}}
{{Link FA|bg}}
{{Link FA|cs}}
{{Link FA|de}}
{{Link FA|en}}
{{Link FA|hr}}
{{Link FA|kn}}
{{Link FA|ml}}
{{Link FA|nl}}
{{Link FA|no}}
{{Link FA|pl}}
{{Link FA|pt}}
{{Link FA|sk}}
{{Link FA|sv}}
{{Link FA|tr}}
{{Link FA|yi}}
{{Link GA|fr}}