Розьніца паміж вэрсіямі «Камэта»

24 байты дададзена ,  7 гадоў таму
→‎Паходжаньне камэт: удакладненьне
д (Bot: Migrating 121 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q3559 (translate me))
(→‎Паходжаньне камэт: удакладненьне)
== Паходжаньне камэт ==
 
Для навукоўцаў дазнаньне паходжаньня камэт зьяўляецца ключом да дазнаньня паходжаньня ўсёй [[Сонечная сыстэма|Сонечнай сыстэмы]]. Камэты разам з [[астэроід]]амі належаць да самых малых цел Сонечнай сыстэмы. Іх арбіты найбольш падвержаны зьменам, таму што камэты часта праходзяць каля вялікіх [[плянэта|плянэт]] і трапляюць пад узьдзеяньне іх [[гравітацыйнае поле|гравітацыйных палёў]]. Лічыцца, што ў адлегласьці каля 1 [[сьветлавы год|сьветлавога года]] ад Сонца знаходзіцца [[воблака Аорта]]. Гэта зборнік малых цел — менавіта камэт і астэроідаў, якія ў вялікай колькасьці круцяцца вакол Сонца. Калі-некалі некаторыя з іх трапляюць унутр Сонечнай сыстэмы. Калі яны набліжаюцца да Сонца, праяўляецца іх камэтная прырода – зьяўляецца хвост і [[камаКома (камэта)|кома]]. Мажліва, гэта камэта зьявіцца толькі адзін раз, яле, так сама, пад узьдзеяньнем гравітацыйных палёў яна можа застацца і пачне абарачацца вакол Сонца па іншай, блізкай, выцягнутай [[арбіта|арбіце]]. На такіх камэт можна далічыць [[камэта Гальлея|камэту Гальлея]] ці [[камэта Энке|Энке]]. З астранамічнага пункту гледжаньня камэты, якія абарачаюцца блізка каля Сонца, маюць кароткае жыцьцё. Кожны яе праход праз [[пэрыгелій]] азначае значную страту [[маса|масы]]. Такіх візытаў да Сонца можа быць многа — камэта кожны раз зьмяншаецца і губляе ўсё больш матэрыялу з якога складаецца. Калі Зямля праходзіць праз арбіту якой-небудзь камэты, здараецца што на яе падаюць невялікія кавалкі, што вызывае [[мэтэорны дождж]].
 
== Вонкавыя спасылкі ==
4468

зьменаў