Рада народных міністраў БНР: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дНяма апісаньня зьменаў
Lš-k. (гутаркі | унёсак)
д вікіфікацыя using AWB
Радок 5:
[[13 сьнежня]] [[1919]] году адбыўся раскол [[Рада БНР|Рады БНР]] на [[Найвышэйшая Рада БНР|Найвышэйшую Раду БНР]] (пра[[Польская Рэспубліка (1918—1939)|польская]] зьнешнепалітычная арыентацыя) і [[Народная Рада БНР|Народную Раду БНР]] (пра[[Балтыя|балтыйская]]). Найвышэйшая Рада пацьвердзіла паўнамоцтвы кабінэту Луцкевіча, у складзе якога засталіся таксама Смоліч і Цярэшчанка. Пасьля адстаўкі Луцкевіча ([[28 лютага]] [[1920]]) Найвышэйшая Рада свой кабінэт не фармавала, 6-м урадам БНР лічыцца кабінэт, сфармаваны [[13 сьнежня]] [[1919]] Народнай Радай. У склад гэтай Рады Народных Міністраў уваходзілі прадстаўнікі [[Беларуская партыя сацыялістаў-рэвалюцыянэраў|Беларускай партыі сацыялістаў-рэвалюцыянэраў]] і [[Беларуская партыя сацыялістаў-фэдэралістаў|Беларускай партыі сацыялістаў-фэдэралістаў]]: [[Вацлаў Ластоўскі]] (старшыня), [[Яфім Бялевіч]] (міністар фінансаў, зь верасьня 1920 [[Аляксандар Вальковіч]]), Тамаш Грыб (міністар унутраных справаў), [[Клаўдзі Дуж-Душэўскі]] (дзяржаўны сакратар), [[Яўген Ладноў]] (міністар замежных справаў, пазьней Цьвікевіч), Лявон Заяц (дзяржаўны кантралёр), Цьвікевіч (намесьнік старшыні, міністар юстыцыі)<ref name="энцык"/>.
 
У выніку ганеньняў з боку [[Польская Рэспубліка (1918—1939)|польскіх акупацыйных уладаў]] кабінэт Ластоўскага эміграваў. Да лістапада 1920 ён месьціцца ў [[Рыга|Рызе]], потым у [[Коўна|Коўне]]<ref name="энцык"/>.
 
На [[Першая Ўсебеларуская канфэрэнцыя|Першай Усебеларускай канфэрэнцыі]] ў [[1921]] у [[Прага|Празе]] Рада Народных Міністраў прызнаная адзіным законным органам выканаўчай улады Беларусі<ref name="энцык"/>.
 
[[1 кастрычніка]] [[1922]] году створаны 7-ы ўрад БНР — [[Дзяржаўная калегія БНР|Дзяржаўная калегія]] на чале зь [[Пётра Крачэўскі|Пётрам Крачэўскім]].
 
8-ы ўрад БНР сфарміраваны [[23 жніўня]] [[1923]]. У склад Рады Народных Міністраў увайшлі Цьвікевіч (старшыня, міністар замежных справаў), Варонка (міністар асьветы; неўзабаве выехаў у ЗША), Захарка (в. а. міністра фінансаў), Заяц (дзяржаўны кантралёр), [[Уладзімер Пракулевіч]] (дзяржаўны пісар). Прэзыдыюм Рады БНР прыняў склад гэтага кабінэту «да ведама», але не зацьвердзіў яго пастановай<ref name="энцык"/>.