Кароль Артур: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Lš-k. (гутаркі | унёсак)
д артаграфія, вікіфікацыя using AWB
Lš-k. (гутаркі | унёсак)
д →‎Жыцьцё караля Артура: вікіфікацыя using AWB
Радок 20:
Зрабіўшыся каралём, Артур атрымлівае 12 легендарных перамогаў, у тым ліку над саксамі. Захоплівае [[Ірляндыя|Ірляндыю]] і [[Ісьляндыя|Ісьляндыю]], засноўвае знакаміты Круглы Столец, за якім, як роўныя, зьбіраюцца ўсе славутыя [[рыцары]]. Будуе горад [[Камэлёт (замак)|Камэлёт]], наведвае Анон (незямны сьвет у кельтскай міталёгіі), дзе здабывае чароўны кацёл. Пазьней народная і квазігістарычная традыцыя Брытаніі аднесла да эпохі Артура жыцьцё і подзьвігі большасьці славутых мітычных рыцараў — [[Івэйн]]а, [[Кліжэс]]а, [[Сэр Пэрсываль|Пэрсываля]] ды іншых.
 
Артур бярэцца шлюбам з [[Гвінэўра]]й, дамай з заможнага рымскага роду. Напрыканцы свайго кіраваньня Артур вырашае пакончыць з уладаньнем рымлянаў у [[Галія|Галіі]] (сучасная [[Францыя]]). Але падчас ягонай адсутнасьці пляменьнік караля, Мордрэд, паквапіўся на Гвінэўру, жонку манарха, і нават спрабаваў захапіць трон. Артур вяртаецца ў Брытанію, адбываецца страшэнная бітва пры Камлане, дзе гіне ўсё прадстаўнічае брытанскае рыцарства. Сам Мордрэд быў забіты, а Артур — сьмяротна паранены. Такім яго дастаўляюць у [[Авалён]] — востраў адвечнага жыцьця і шчасьця. Славуты меч ЭкскалібурЭцкалібур быў вернуты азёрнай дзеве [[Німуэ]], ад якой ён першапачаткова трапіў да Мэрліна.
 
Больш позьняя легендарная традыцыя перадавала надзею-прароцтва на вяртаньне караля Артура ў далёкай будучыні і аб залатым веку, які наступіць пасьля гэтага ў Брытаніі.