Самагубства: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
W (гутаркі | унёсак)
д +спасылка
Dymitr (гутаркі | унёсак)
крыніца — https://uk.wikipedia.org/wiki/Самогубство?oldid=14691713
Радок 1:
[[Файл:Chatterton.jpg|міні|250пкс|Карціна ангельскага мастака [[Томас Чэртэнтан|Томаса Чэртэнтана]], які, як мяркуецца, забіў самога сябе з дапамогай [[аршэньнік]]а]]
{{Забойства}}
'''Самазабо́йства''' (''суіцы́д''; ад {{мова-la|sui caedere|скарочана}} — забіваць сябе) — мэтанакіраванае пазбаўленьне сябе жыцьця, прычыненьне сваёй уласнай сьмерці. Учыняецца пры адчуваньні стану [[Надзея|безнадзейнасьці]] тут і цяпер з адначаснай думкай аб уласнай вінаватасьці<ref>{{Артыкул|аўтар=[[Ларыса Цімошык]].|загаловак=Як родная мова дапамагае змагацца з дэпрэсiяй|спасылка=http://old.zviazda.by/ru/pril/article.php?id=41806|выданьне=[[Жырандоля]]|тып=|год=27 жніўня 2009|нумар=[http://old.zviazda.by/ru/pril/?id=26&prilid=41800 21 (67)]|старонкі=[http://old.zviazda.by/a2ttachments/41827/27gni-6.indd.pdf 6]|issn=}}</ref>. Часта зьдзяйсьняецца ад адчаю, ці растлумачваецца наяўнасьцю некаторых асноўных [[псыхічны разлад|псыхічных разладаў]], як то [[дэпрэсія]], [[біпалярны разлад]], [[шызафрэнія]], [[алькагалізм]] і [[наркаманія]]<ref>Hawton K, van Heeringen K (April 2009). «Suicide». Lancet 373 (9672): 1372–81.</ref>. Чыньнікамі могуць быць ціск альбо няшчасьці, як то фінансавыя цяжкасьці ці праблемы ў міжасабовых адносінах, якія таксама могуць гуляць значную ролю<ref>[http://www.uvm.edu/~fmagdoff/PrecariousExistence.pdf www.uvm.edu]</ref>.
 
Больш за мільён чалавек сканчаюць жыцьцё самагубствам кожны год. [[Сусьветная арганізацыя здароўя|Сусьветная арганізацыя аховы здароўя]] лічыць, што гэта трынаццатая па значнасьці прычына сьмерці ўва ўсім сьвеце<ref>Bruce Gross, Forrensic Examiner, Summer, 2006</ref>. Гэта асноўная прычына сьмерці сярод падлеткаў і дарослых да 35 гадоў<ref>[http://www.rferl.org/content/article/1071203.html "CIS: UN Body Takes On Rising Suicide Rates – Radio Free Europe / Radio Liberty 2006"]</ref>. Узровень самагубстваў вышэй сярод мужчынаў, чым сярод жанчынаў<ref>Gelder et al, 2005 p169. Psychiatry 3rd Ed. Oxford: New York</ref>. Паводле некаторых ацэнак ад 10 да 20 млн не сьмяротных спробаў самагубства робіцца кожны год ува ўсім сьвеце<ref>Bertolote JM, Fleischmann A (October 2002). "Suicide and psychiatric diagnosis: a worldwide perspective". World Psychiatry 1 (3): 181–5. ISSN 1723-8617</ref>. Да краінаў з высокім узроўнем суіцыдаў належаць тыя, дзе паказчык самагубстваў складае вышэй за 20 выпадкаў на 100 тысячаў жыхароў.
 
Погляды на самагубства робяцца пад уплывам больш шырокіх культурных поглядаў на экзыстэнцыяльным тэмы, як [[рэлігія]], [[гонар]] і сэнс жыцьця. [[Аўраамічные рэлігіі|Аўраамічныя рэлігіі]] лічаць самагубства злачынствам у адносінах да [[Бог]]а з-за рэлігійнай веры ў сьвятасьць жыцьця. На Захадзе яно часта разглядаецца як сур’ёзнае злачынства. Наадварот, падчас эпохі [[самурай|самураяў]] у [[Японія|Японіі]], рытуал [[сэпуку]] паважалі як сродак адкупленьня ад нявыкананай працы альбо як форма пратэсту. У [[XX20 стагодзьдзе|XX стагодзьдзі]] самагубства ў форме самаспаленьня выкарыстоўвалася ў якасьці сродку пратэсту, у той час калі дзейнасьць [[камікадзэ]] й выбухі тэрарыстаў-сьмяротнікаў зьяўляліся формай ваеннай альбо [[тэрарызм|тэрарыстычнай]] тактыкі. Практыка [[саці]] падчас [[індуізм|індуісцкага]] пахаваньня, у час якога ўдава прыносіць сябе ў ахвяру на пахавальным вогнішчы мужа, альбо добраахвотна, альбо пад ціскам сям’і й ягоных сваякоў<ref>[http://www.bbc.co.uk/worldservice/learningenglish/news/words/general/020807_witn.shtml "Indian woman commits sati suicide"]. Bbc.co.uk. 2002-08-07</ref>.
 
Самагубства ў якасьці мэдычнай дапамогі, як то [[эўтаназія]], у цяперашні час ёсьць даволі спрэчнае пытаньне [[этыка|этыкі]] з удзелам хворых людзей, якіх немагчыма вылечыць, альбо якія пачуваюць моцную боль ці вымушаны праводзіць вельмі абмежаванае жыцьцё з-за траўмы ці хваробы. Самаахвяраваньне для іншых не заўсёды разглядаецца як самагубства, бо мэтай ставіцца не забіць сябе, а выратаваць іншых.
 
== Прафіляктыка ==
Папярэджаньне самагубстваў выкарыстоўваецца для апісаньня калектыўных намаганьняў з мэтай зьніжэньня выпадкаў самагубстваў шляхам рэалізацыі прафіляктычных мерапрыемстваў. Абмежаваньне доступу да пэўных спосабаў, як то [[пальная зброя]] або [[таксін]]ы, зьніжае рызыку зьдзяйсьненьня самагубства<ref name="suicideprevent">[http://www.who.int/mental_health/prevention/suicide/suicideprevent/en/ Suicide prevention]. WHO Sites: Mental Health. World Health Organization.</ref>. Іншыя мерапрыемствы ўключаюць у сябе абмежаваньне доступу да драўнянага вугалю і адкрытых парапетаў на мостах, а таксама плятформаў на станцыях [[мэтрапалітэн]]у. Лячэньне [[наркаманія|наркаманіі]] і [[алькагалізм]]у, [[дэпрэсія|дэпрэсіі]], таксама можа быць эфэктыўным<ref name="suicideprevent"/>.
 
== Беларусь ==
Радок 19 ⟶ 22:
 
== Вонкавыя спасылкі ==
{{Commons|Category:Suicide}}
* [http://facepsy.ru/samoubijstvo.htm Самагубства з пункту гледжаньня розных тэорыяў]{{ref-ru}}