Каратэ: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Dymitr (гутаркі | унёсак)
крыніца — https://en.wikipedia.org/wiki/Karate?oldid=621861858
Радок 1:
[[Файл:Karatedo.svg|міні|150пкс|Герогліфы, якія чытаюцца як «каратэ-до»]]
'''Каратэ''' (ад {{мова-ja|空手道}}, вымаўляецца [[Міжнародны фанэтычны альфабэт|IPA]] [ka'ɽate]; ''каратэдо:'' «шлях пустой рукі») — японскае [[Адзінаборства|баявое мастацтва]], дзе выкарыстоўваюцца ўдары рукамі, нагамі, каленамі, локцямі і тэхніка адкрытай рукі. У некаторых стылях каратэ прымяняюцца захопы, кідкі, падвоенныя хваты<ref>Bishop, Mark (1989). Okinawan Karate. pp. 153–166. ISBN 0-7136-5666-2.</ref>. Дадзенае напісаньне было прыдумана ў [[1929]] годзе Фунакосі Гітынам Фунакосі пад уплывам ідэяў [[дзэн]]-будызму, дагэтуль яго запісвалі як 唐手, што прыкладна азначае «[[Кітай|кітайская рука]]». Ерогліф 唐 азначаў [[Дынастыя Тан|дынастыю Тан]] у [[Кітай|Кітаі]], і стаў сынонімам Кітаю ў тагачаснай [[Японія|Японіі]], якая актыўна пераймала розныя адгалінаваньні культуры з Паднябеснай. Менавіта тады кітайскае ўшу і трапіла на [[Акінава|Акінаву]], атрымаўшы назву «рукі Тан».
 
Каратэ ўпершыню было распрацавана ў [[Каралеўства Рукю|Каралеўстве Рукю]]. Па тэрыторыі Японіі гэтае баявое мастацтва пашырылася ў [[20 стагодзьдзе|XX стагодзьдзі]] ў часы культурных абменаў паміж японцамі і кітайцамі. Сыстэмнае выкладаньне каратэ ў Японіі пачалося пасьля [[эпоха Тайсё|эпохі Тайсё]]<ref>Donn F. Draeger (1974). Modern Bujutsu & Budo. Weatherhill, New York & Tokyo. Page 125.</ref>. У [[1922]] годзе японскае міністэрства адукацыі запрасіла Гітына Фунакосі ў [[Токіё]], каб той прадэманстраваў тэхніку каратэ. У [[1924]] годзе ва [[Унівэрсытэт Кэё|Ўнівэрсытэце Кэё]] быў створаны першы ўнівэрсытэцкі клюб каратэ ў Японіі і да [[1932]] году ўжо ўсе буйныя японскія ўнівэрсытэты мелі свае клюбы каратэ<ref>[http://web.archive.org/web/20090712065056/http://www.keiokarate.net/column/page01.html 唐手研究会、次いで空手部の創立]. Keio Univ. Karate Team.</ref>. Падчас нарастаньня мілітарызму ў Японіі назва мастацтва была зьменена з «рука-Тан», на «пустая рука», пры гэтым абодва варыянты чыталіся як «каратэ». Праз гэты крок японцы жадалі паказаць, што каратэ будзе разьвівацца пад японскім уплывам. Пасля сканчэньня [[Другая сусьветная вайна|Другой сусьветнай вайны]] на Акінаве быў разьмешчаны амэрыканскі кантынгент і каратэ паступова набыла папулярнасьць сярод вайскоўцаў, разьмешчаных там<ref>Bishop, Mark (1999). Okinawan Karate Second Edition. p. 11. ISBN 978-0-8048-3205-2.</ref>.
 
У [[1960-я]] і [[1970-я]] гады каратэ пачало пранікаць у [[кінэматограф]], што значна паўплывала на папулярнасьць баявых мастацтваў па ўсім сьвеце. Школы каратэ пачалі зьяўляцца па ўсім сьвеце. У іх пачалі навучацца, як тыя, хто меў выпадковую цікавасьць да каратэ, гэтак і тыя, хто жадаў больш глыбокага вывучэньня тэхнікі.
 
== У Беларусі ==