Розьніца паміж вэрсіямі «Кітайская мова»

765 байтаў дададзена ,  5 гадоў таму
д
дапаўненьне
д (→‎Дыялектныя групы: для разуменьня)
д (дапаўненьне)
'''Кіта́йская мова''' (中文 — [чжунвэнь], або 汉语/漢語 [ханьюй]) — адна з мовай [[кітайскія мовы|сыніцкае]] галіны [[сына-тыбэцкія мовы|сына-тыбэцкае]] моўнае сям’і, альбо, у выпадку клясыфікацыі астатніх кітайскіх моваў як дыялектаў кітайскай, мова ў складзе непасрэдна сына-тыбэцкае сям’і. Зьяўляецца афіцыйнай мовай [[Кітай|КНР]], [[Кітайская Рэспубліка|Тайваню]] і [[Сынгапур]]у. На ёй размаўляюць звыш 1 млрд чалавек, для 900 млн чал. зь іх кітайская мова зьяўляецца [[родная мова|роднай]].
 
Кітайская зьяўляецца адной з 6 афіцыйных і працоўных моваў [[ААН]]. Гістарычна гэта мова народнасьці [[кітайцы|хань]], якая дамінуе ў нацыянальным складзе КНР (больш за 90% насельніцтва краіны, асабліва ў цэнтральных частках усходу краіны). Акрамя таго, дзясяткі мільёнаў кітайцаў, якія захоўваюць сваю мову, жывуць практычна ва ўсіх краінах [[Паўднёва-УсходняяЎсходняя Азія|Паўднёва-Ўсходняй Азіі]] (на Сынгапуры складаючы больш 75% насельніцтва); значная кітайская дыяспара расьсеяная па ўсім сьвеце. На кітайскай мове размаўляюць таксама вызначаныя часткі некаторых не-кітайскіх народаў Кітаю, якія гістарычна зазналі кітаізацыю (напрыклад, туцьзя); асобныя народы перайшлі на яе ў значнай ступені або амаль поўнасьцю (маньчжуры).
 
== Гісторыя ==
Кітайская мова зьяўляецца адной з самых старажытных зь цяпер існых моваў. Таксама яна валодае самой старажытнай з ужывальных у цяперашні час пісьменнасьцю, што ўзьнікла каля 13-га стагодзьдзя да [[Нараджэньне Хрыстовае|н. э.]]<ref>{{Навіна|аўтар=|загаловак=З гісторыі кітайскай пісьменнасьці|спасылка=http://belarusian.cri.cn/65/2009/09/16/2s481.htm|выдавец=[[Міжнароднае радыё Кітаю]]|дата публікацыі=16 верасьня 2009|дата доступу=28 студзеня 2014}}</ref>. Падобную [[герогліфыгерогліф|герагліфічную]] пісьменнасьць, адаптаваную з кітайскай мовы, выкарыстоўвае [[японская мова]], раней падобныя пісьмовасьці выкарыстоўвалі [[карэйская мова|карэйская]] й [[віетнамская мова|віетнамская]]; апрача іх кітайскія герогліфы маюць або мелі ва ўжытку некаторыя малаколькасныя народы Кітаю. Складзены ў [[93]] годзе кітайскі слоўнік «Шавэнь цзэцзы» налічваў 9353 герогліфы. Слоўнік пачатку 18 ст. «Кансі Цзыцьзянь», складзены пры імпэратары [[Кансі]], зьмяшчаў 49 тыс. знакаў. На [[2009]] год кітайская пісьменьнасьць налічвала звыш за 60 тыс. герогліфаў. Пры гэтым у кітайскіх школах вывучаецца толькі 4 тыс. герогліфаў, хоць чытаньне [[газэта]]ў, [[часопіс]]аў і літаратуры вымагае веданьня 6 тыс. знакаў<ref>{{Навіна|аўтар=|загаловак=Асаблівасьці кітайскай герагліфікі|спасылка=http://belarusian.cri.cn/65/2009/09/16/2s482.htm|выдавец=Міжнароднае радыё Кітаю|дата публікацыі=16 верасьня 2009|дата доступу=28 студзеня 2014}}</ref>. Некаторыя рэгіёны, напрыклад [[Ганконг]], могуць мець некаторыя ўласныя, адрозныя ад кантынэнтальных герогліфы.
 
== Дыялектныя групы ==
 
Фанэтычная норма — [[Пэкін|пэкін]]скае вымаўленьне (аднак у эпоху дынастыі Тан, калі было створана большасьць клясычных кітайскіх тэкстаў, норма была блізкая хутчэй да цяперашняй дыялектнай групы хака).
 
== Адукацыя ==
З улікам росту маштабаў і ўплыву кітайскай эканомікі ва ўсім сьвеце, кітайская мова пачала набіраць папулярнасьць у ЗША і стала ўсё больш папулярным прадметам дасьледаваньня сярод моладзі ў заходнім сьвеце<ref>[http://news.bbc.co.uk/2/hi/uk_news/magazine/4617646.stm How hard is it to learn Chinese?]. BBC News</ref>.
 
== Крыніцы ==
 
== Вонкавыя спасылкі ==
{{Commons}}
{{Commonscat|Chinese languages}}
* [http://www.dmoz.org/World/Deutsch/Wissenschaft/Geisteswissenschaften/Linguistik/Sprachen/Nat%c3%bcrliche_Sprachen/Sino-Tibetische/Chinesisch/ Кітайская мова]. Open Directory Project
* [http://ctext.org/ Клясычныя кітайскія тэксты]
 
{{Мовы ААН}}
30 156

зьменаў