Каратэ: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д →‎У Беларусі: кірылічная «і»
Радок 3:
== У Беларусі ==
[[Файл:Kozemyak.jpg|міні|200пкс|Напад у выкананьні Аляксандра Кажамякіна]]
Са зьяўленнемзьяўленьнем каратэ ў [[Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік|СССР]] у канцы [[1970-я|1970-х]] гадоў, хваля захапленьня гэтым навамодным у той час відам японскага [[адзінаборства]] закранула і [[Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка|БССР]]. КолькасцьКолькасьць [[спартовая секцыя|спартовых сэкцыяў]] каратэ хутка павялічвалася. Найболей папулярнымі і вядомымі інструктарамі ў Беларусі таго часу былі [[Алег Кірыенка]], [[Леанід Лушчык]], [[Пётар Калінін]], [[Андрэй Вількін]], [[Валеры Буяк]], [[Аляксандар Ляцецкі]] (усе [[Менск]]), Аляксандар Кажамякін ([[Наваполацак]])<ref>[http://www.21.by/papers?id=6161 «Каратэ-до… и после», пра Кажэмякіна, як аднаго з заснавальнікаў каратэ ў Беларусі] {{ref-ru}}</ref>. У [[1978]]—[[1983]] гады каратэ на Беларусі актыўна разьвівалася. Аднак, у траўні [[1984]] году ў Крымінальны кодэкс СССР увялі артыкул для перасьледу за заняткі каратэ, бо за папярэднія два гады на афіцыйных спаборніцтвах адбылося пяць сьмяротных здарэньняў, сьведкам аднаго зь якіх стаўся беларускі інструктар Алег Кірыенка. За выкладаньне гэтага баявога мастацтва пагражала зьняволеннезьняволеньне тэрмінам да 5 год. Мастацтва захавалася ў Беларусі дзякуючы ягонаму выкладаньню пад выглядам [[дзюдо]] ў вайскова-патрыятычных клюбах «Юны дэсантнік» і «Дзяржынец», а таксама ў фізкультурна-аздараўленчых камбінатах — пад прыкрыцьцём [[бокс]]у і ў дзіцячых спартовых школах — пад прыкрыцьцём іншых відаў [[спорт]]у<ref>Алесь Сівы. [http://www.nv-online.info/index.php?c=ar&i=13146 «У 84-м каратыстаў прыраўнялі да гомасексуалістаў…»]// Народная воля. [[17 лютага]] [[2009]] № 25-26</ref>.
У час [[Перабудова|Перабудовы]] была адноўлена фэдэрацыя баявых мастацтваў, у каратэ ў БССР пачаўся новы этап разьвіцьця. Зьявілася некалькі фэдэрацыяў па асобных відах і стылях каратэ. У Беларусі каратэ працягвала сваё разьвіцьцё, праходзілі спаборніцтвы, беларускія спартоўцы ўдзельнічалі і перамагалі ў міжнародных спаборніцтвах. Вядомыя майстры прыязджаюць у Менск і праводзяць сэмінары па каратэ.