Розьніца паміж вэрсіямі «Карл V (імпэратар Сьвятой Рымскай імпэрыі)»

д
(выпраўленьне спасылак)
'''Карл V''' ([[24 лютага]] [[1500]] — [[21 верасьня]] [[1558]]) — імпэратар [[Сьвятая Рымская імпэрыя|Сьвятой Рымскай імпэрыі]], вядомы уў сваіх гішпанскіх уладаньнях, як '''Карл I'''. Карл быў сынам [[Філіп I (кароль Кастыліі)|Філіпа Прыгожага, герцага Бургундзкага]] і [[Хуана I Вар'ятка|Хуаны, каралевы Кастыліі]]. Ён даводзіўся ўнукам каталіцкім манархам Гішпаніі, [[Ізабэла I|Ізабэле, каралеве Кастыліі]] і [[Фэрдынанд II (кароль Арагона)|Фэрдынанду, каралю Арагона]], а таксама імпэратару [[Максыміліян I Габсбург|Максыміліяну І]].
 
Карл быў гаспадаром вялікай часткі Эўрапэйскага кантынэнту ад [[1519]] году да часу свайго адрачэньня ад трону ў [[1556]] годзе. У часы яго караляваньня па Эўропе хадзіў жарт, што над яго ўладаньнямі ніколі не заходзіла сонца, што мела рацыю, бо, ў той час калі ў Нямеччыне пачыналася ноч, над яго ўладаньнямі ў Амэрыцы ўзыходзіла сонца. У вялічэзныя абшчары яго зямель уваходзілі [[Нямеччына]], [[Аўстрыя]], [[Нідэрлянды]], Паўднёвая [[Італія]], землі Арагона ды Кастыліі, а таксама кастыльскія калёніі ў Амэрыцы да Філіпінах. Можна сказаць, што імпэрыя Карла V стала першай супэр-дзяржавай сьвету.
 
[[Файл:Carlos_V_en_MühlbergCarlos V en Mühlberg,_by_Titian by Titian,_from_Prado_in_Google_Earth from Prado in Google Earth.jpg|міні|200пкс|Імпэратар Карл V у бітве пры Мюльбэрге, 1548 год, [[Тацыян]]]]
 
Карл V вызначыўся ў гісторыі сваім заўзятым супрацьстаяньнем рэлігійнай [[Рэфармацыя|Рэфармацыі]], якая пачалася [[31 кастрычніка]] [[1517]] году з публікацыі «95 Тэзаў» [[Марцін Лютэр|Марціна Лютэра]], канфліктам з [[Францыя]]й ды абаронай сваёй цёткі [[Катарына Арагонская|Катарыны Арагонскай]] у яе мэтрыманіяльным дыспуце з Генрыхам VIII, каралём [[Ангельшчына|Ангельшчыны]].
Карл нарадзіўся ў 1500 годзе ў [[Фляндрыя|флямандзкім]] горадзе [[Гент]]. Культура і прыдворнае жыцьцё бургудзкіх [[Нідэрлянды|Нідэрляндаў]] у шмат чым паўплывала на яго жыцьцё. Нарадзіўшыся спадкаемцам [[Бургундзкая дынастыя|Бургундзкай дынастыі]], нямецкіх [[Габзбургі|Габзбургаў]] ды гішпанскім [[Трастамара]], Карл вольна размаўляў па-галяндзку, нямецку, гішпанску, француску ды італьянску. Яму прыпісваюць знакаміты выраз: «Я размаўляю па-гішпанску з Богам, па-італьянску з жанчынамі, па-француску з мужчынамі і па-нямецку з маім канём».
 
Пры гэтым трэба дадаць, што яго роднымі мовамі былі француская ды галяндзкая, на якіх ён размаўляў з маленства. Гішпанскую ён вывучыў у гады юнацтва, бо гэта была адна з умоваў, якія былі пастаўленыя перад ім гішпанскімі [[Картэсы|Картэсамі]], для атрыманьня гішпанскае кароны. Нягледзячы на тое, што [[Гішпанія]] зь яе магутным флётам і войскам, яе багацьцямі заакіянскіх калёніяў, была галоўнай часткай яго ўладаньняў, ён ніколітак неі ня стаў абсалютным гішпанцам і часта адчуваў сябе чужынцам.
 
[[10 сакавіка]] [[1526]] году Карл ажаніўся на сваёй кузынцы [[Ізабэла Партугальская|Ізабэле Партугальскай]]. Нягледзячы на тое, што іх шлюб быў дынастычны, Карл і Ізабэла падзялялі шчырую [[Дарослая прывязанасьць|прыязнасьць]] адно да аднаго. Заўчасная сьмерць Ізабэлы [[1 траўня]] [[1539]] году пакінула Карла эмацыйна зруйнаваным. Па яе сьмерці імпэратар не насіў іншых колераў акрамя чорнага ў знак жалобы.
148 197

зьменаў