GSM: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Addbot (гутаркі | унёсак)
д Bot: Migrating 64 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q46904 (translate me)
wkwixws
Радок 156:
=== Падсыстэма базавых станцыяў ===
[[Файл:Transmitting tower top us.jpg|міні|Базавая станцыя на шчогле]]
BSS складаецца з уласна [[базавая станцыя|базавых станцыяў]] (BTS — Base Transceiver Station) і кантролераў базавых станцыяў (BSC — Base Station Controller). Вобласьць, якая накрываецца сеткай GSM, пабітая на соты шасьцікутнай формы. Дыямэтар кожнага шасьцікутнага вочка можа быць розным — ад 400 м да 50 км. Максымальны тэарэтычны радыюс вочка складае 120 км<ref name="radius" />, што абумоўленае абмежаванай магчымасьцю сыстэмы сынхранізацыі да кампенсаваньня часу затрымкі сыгналу. Кожнае вочка пакрываецца адной BTS, пры гэтым вочкі часткова перакрываюць адзін аднаго, тым самым захоўваецца магчымасьць перадачы абслугоўваньня MS пры перасоўваньні яе з адной соты ў іншую без парыву злучэньня. (''Апэрацыя перадачы абслугоўваньня мабільнага тэлефона (MS) ад адной базавай станцыі (BTS) да іншай у момант пераходу мабільнага тэлефона мяжы дасяжнасьці бягучай базавай станцыі завецца тэхнічным тэрмінам «Handover»''). На самай справе сыгнал ад кожнай станцыі распаўсюджваецца, пакрываючы пляц у выглядзе круга, але пры скрыжаваньні — як атрымліваюцца правільныя шасьцікутнікі. Кожная база мае шэсьць суседніх у сувязі з тым, што ў задачы плянаваньня разьмяшчэньня станцый уваходзіла такая, як мінімізацыя зон перакрываньня сыгналу ад кожнай станцыі. Большы лік суседніх станцый, чым 6 — адмысловых выгод не нясе. Разглядаючы межы пакрыцьця сыгналу ад кожнай станцыі ўжо ў зоне перакрыцьця, як раз атрымліваем — шасьцікутнікі.ekeimc
 
Базавая станцыя (BTS) забясьпечвае прыём/перадачу сыгналу паміж MS і кантролерам базавых станцый. BTS зьяўляецца аўтаномнай і будуецца па модульным прынцыпе. Накіраваныя антэны базавых станцый могуць разьмяшчацца на вышках, дахах будынкаў і т. д.