Наша Ніва: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Lš-k. (гутаркі | унёсак)
- непатрэбная інфа ў прэамбуле, нэўтральнасьць
Радок 23:
Думка аб стварэньні беларускай газэты ўзьнікла ў членаў БСГ ў канцы лета 1906 году, калі партыя знаходзілася на нелегальным становішчы і ёй неабходна было пачаць легальную справу. [[1 верасьня]] [[1906]] году ў [[Вільня|Вільні]] выйшаў пілётны нумар першае беларускае газэты «[[Наша доля]]». Зь пяці выдадзеных нумароў «Нашай долі» чатыры былі канфіскаваныя. За «''заклік да ўзброенага паўстаньня для перамены дзяржаўнага ладу''» Віленская судовая палата пастанавіла «''выданьне газэты „Наша доля“ забараніць назаўсёды''», а рэдактара газэты пакараць адным годам турэмнага зьняволеньня. Тым ня менш, ужо празь месяц (паводле некаторых зьвестак — нават яшчэ падчас выданьня «Нашай долі») удалося пачаць выпуск другой беларускай газэты.
 
[[Файл:NasaNaša Niva. PierszajaPieršaja Biełaruskaja Hazeta z Rysunkami.JPGjpg|220пкс|міні|Праект аздобы «Нашай Нівы» [[Язэп Драздовіч|Язэпа Драздовіча]]]]
«Наша Ніва» пачала выходзіць [[23 лістапада|10 (23) лістапада]] [[1906]] году<ref name="about">[http://www.nn.by/index.php?c=sp&i=7 Пра газэту «Наша Ніва»]</ref>. Выдаўцамі газэты лічыліся прыватныя асобы, бо БСГ дагэтуль знаходзілася на нелегальным становішчы. Першым выдаўцом і рэдактарам быў [[Аляксандар Уласаў]]. Адным з ідэолягаў выданьня — [[Іван Луцкевіч]], стваральнік славутага віленскага Беларускага музэю і фундатар шматлікіх палітычных і культурных праектаў. Побач зь ім працаваў ягоны брат, ідэоляг Беларускай сацыялістычнай грамады [[Антон Луцкевіч]]. З [[1909]] году сакратаром газэты, а ў [[1912]]—[[1913]] фактычным яе рэдактарам стаў [[Вацлаў Ластоўскі]]. З «Нашай Нівай» супрацоўнічаў клясык літаратуры [[Якуб Колас]]. [[Максім Багдановіч]] і [[Зьмітрок Бядуля]] таксама дэбютавалі ў «Нашай Ніве». А славуты нацыянальны паэт [[Янка Купала]] ў лютым [[1914]] стаў яе рэдактарам і кіраваў газэтай да восені 1915 году<ref name="about" />.